Адкрыць галоўнае меню

Белая акацыя, Лжэакацыя[3], Рабінія псеўдаакацыя (Robinia pseudoacacia) — дрэва сямейства бабовых.

Белая акацыя
Robinia pseudoacacia - Ardenne.JPG
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Robinia pseudoacacia L., 1753

Натуральны арэал на карце Паўночнай Амерыкі

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504804
NCBI  35938
EOL  704089
GRIN  t:5238
IPNI  59669-3
TPL  ild-8996
Белая акацыя ў Мінску

Батанічнае апісаннеПравіць

Вышыня дрэва да 25 м. Крона раскідзістая. Кара шэра-бурая. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, складаецца з 7-19 лісточкаў. Кветкі белыя, духмяныя, у паніклых гронках. Плод — струк. Ёсць формы пірамідальная, шарападобная, бескалючкавая.

АрэалПравіць

Радзіма — Паўночная Амерыка.

На поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі вырошчваецца ў садах і парках як дэкаратыўнае дрэва.

Рабінія псеўдаакацыя парушае цыкл азоту ў глебе(руск.) бел. і псуе мясцовыя экасістэмы, за што занесеная ў чорны спіс у 41 краіне Еўропы[4]. З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. На субботниках сажают… опасные растения (руск.) 
  5. Определен список наиболее опасных растений (руск.) 

ЛітаратураПравіць