Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку

(1734—1790) ваявода віленскі

Караль Станіслаў «Пане Каханку» Радзівіл (27 лютага 1734, Нясвіж — 21 лістапада 1790, Бяла-Падляска) — ваявода віленскі, староста львоўскі, вялікі мечнік літоўскі, X ардынат на Нясвіжы, VIII ардынат на Алыцы.

Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку
польск.: Karol Stanisław Radziwiłł «Panie Kochanku»
Трубы
Трубы
34-ы ваявода віленскі
8 кастрычніка 1762 — 16 жніўня 1764
Папярэднік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Пераемнік Міхал Казімір Агінскі
мечнік вялікі літоўскі
23 кастрычніка 1752 — 8 кастрычніка 1762
Папярэднік Шыман Сіруць
Пераемнік Андрэй Агінскі
падчашы вялікі літоўскі
7 чэрвеня 1752 — 23 кастрычніка 1752
Папярэднік Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі
Пераемнік Казімір Адрыян Масальскі[d]
36-ы ваявода віленскі
5 сакавіка 1768 — 21 лістапада 1790
Папярэднік Міхал Казімір Агінскі
Пераемнік Міхал Геранім Радзівіл
Нараджэнне 27 лютага 1734(1734-02-27)[1]
Смерць 21 лістапада 1790(1790-11-21)[1] (56 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька[2]
Маці Францішка Уршуля з Вішнявецкіх
Жонка Марыя Караліна з Любамірскіх[d][2] і Тэрэза Караліна з Жавускіх[d][2]
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Чорнага арла ордэн Святога Губерта ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям'і гетмана Міхаіла «Рыбанькі» і Францішкі Уршулі Вішнявецкай. Вядомы пад прозвішчам «Пане Каханку», як яго называлі паводле любімага выслоўя, з якім ён звяртаўся да ўсіх, не выключаючы і пагарджанага караля — «худапахолка», а таксама дзеля адрознення ад канцлера Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719).

З 1752 — вялікі мечнік літоўскі Вялікага Княства Літоўскага, у 1762 стаў ваяводам віленскім. Выступаў супраць партыі Чартарыйскіх. На чале сваіх надворных войскаў уступіў у бітву з рускімі пад Слонімам, але пацярпеў паражэнне і вымушаны быў ратавацца на Валошчыне. Падчас знаходжання ў Дрэздэне прыйшла да яго вестка пра адабранне ў яго чыну ваяводы і сэквестравання яго маёнткаў. Дзякуючы намаганням расійскага пасла Мікалая Рапніна вярнуўся ў краіну і стаў у 1767 генеральным маршалкам Радамскай канфедэрацыі. Выказаўшы прысягу на вернасць каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, атрымаў назад ўсе страчаныя ўладанні. У 1768 выступіў праціўнікам гарантыйнага трактату, паводле якога Рэч Паспалітая станавілася расійскім пратэктаратам, і стаў генеральным маршалкам Барскай канфедэрацыі. Калі расійскія войскі з баямі ўзялі Нясвіж і Слуцк, Радзівіл быў вымушаны з'ехаць у Прусію. Да 1777 г. ён знаходзіўся на эміграцыі ў Венгрыі, Турцыі, Чэхіі, Францыі, Венецыі.

Падчас Чатырохгадовага Сойму быў адным з выразнейшых праціўнікаў рэформ, караля і партыі Чартарыйскіх.

3 жніўня 1757 узнагароджаны ордэнам Белага Арла.

Быў жанаты з Марыяй Каралінай Любамірскай, пасля з Тарэзай Каралінай Ржэўскай.

Караль Станіслаў Радзівіл быў найзаможным магнатам Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII стагоддзя і адным з найбагацейшых прадстаўнікоў арыстакратыі ў Еўропе. Ягоны маёнтак ахопліваў 16 гарадоў і 683 вёскі, а вакол ягонай асобы вілося шмат легендаў. З аднаго боку Караль Станіслаў быў прадстаўлены як адзін з найбольшых п'яніц і гуляк Саскай эпохі[3], а з іншага — як прыклад шляхетнасці, самарыцянства і патрыятызму. Невымерна багаты і ўплывовы, здабыў сябе сярод шляхты агромністую папулярнасць дзякуючы шчодрасці, сармацкім звычаям, схільнасці да бясед і жартаў, з іншага боку, вядомы быў дзікімі выбрыкамі і раздражняльнасцю.

Цікавасці

правіць
  • Доўгі час па смерці Радзівіла на Палессі хадзілі анекдоты аб дзіўных выпадках з ягонага жыцця.
  • Караль Радзівіл быў правобразам стольніка Гарэшкі ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш».
  • Стваральнікі і асноўныя прадстаўнікі рамантычнай літаратуры — Г. Жэвускі і В. Поль, а затым І. Ходзька і Ю. Крашэўскі — стварылі велізарную галерэю твораў, у якіх галоўным героем быў князь віленскі ваявода і яго прыгоды.
  • Неяк улетку Караль Станіслаў хацеў пакатацца на санках. Дзеля гэтага дзядзінец нясвіжскага замку быў пасыпаны соллю і запрэжаны куліг[4]. Адной з ягоных улюбёных забаваў была наступная: плаціў вяскоўцам, каб яны залазілі на дрэвы і кувалі, князь браў зброю і страляў ім у «пятую кропку» перцам.

Зноскі

  1. а б Karol Stanisław Radziwiłł zwany Panie Kochanku h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  3. Słownik folkloru polskiego pod redakcją J. Krzyżanowskiego. Warszawa
  4. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона (1890—1907).

Спасылкі

правіць