Памер старонкі: 2 719
↑[1]
|
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.
|
Архівы
|
---|
|
Прапаную ствараць дрэва катэгорый на базе гэтай. Я пачаў ставіць яе у артыкулы, але яе выдалілі адтуль (як, напрыклад, у артыкуле Дэнігамоду). Не разумею, што дрэннага з ёй. Brubaker610 (размовы) 13:23, 4 лістапада 2022 (+03)Адказаць[адказаць]
- Дрэннае было тое, што, нягледзячы на назву, там было толькі некалькі артыкулаў. Зараз такая катэгорыя ёсць толькі ў рувікі і звязаных з ёй раздзелах. Мне ў цэлым не падабаюцца катэгорыі «паводле алфавіта», бо напаўняюцца яны, як правіла, толькі карткамі і не нясуць практычнай карысці. Канкрэтна ў выпадку з Дэнігамоду была праблема яшчэ ў тым, што першапачаткова замест сапраўды карыснай катэгорыі Катэгорыя:Акругі Науру ставілася гэтая агульная, якая такім чынам стварае ўражанне катэгарызаванасці артыкула. Менавіта катэгорыі адміністрацыйных адзінак пэўных дзяржаў і рэгіёнаў і трэба ствараць.--Artsiom91 (размовы) 13:45, 4 лістапада 2022 (+03)Адказаць[адказаць]
- Каб было зразумела, Катэгорыя:Акругі Науру створана пасля стварэння артыкула, у якім яна прастаўлена. Спачатку ўсё ж такі была спроба з катэгорыяй пра Адміністрацыйныя адзінкі паводле алфавіта. А так, увогуле мне падаецца, яны адна адной не замінаюць. Brubaker610 (размовы) 14:08, 4 лістапада 2022 (+03)Адказаць[адказаць]