Віншую з Раством і Новым годам!

 
Што можа быць лепей за пах навагодняй ялінкі ў снежні…

У гэты святочны час напішыце што-небудзь прыемнае ніжэй сваім вікікалегам[en]. Не стрымлівайце эмоцый!   Гэта быў цяжкі год, трэба падтрымліваць адзін аднаго.

  Няхай мінулы сум адыдзе,
Не закрануць маршчынкі твар,
А навагоднія хвіліны
Нясуць здзяйсненне зорных мар.
 

Віт; размовы 12:40, 25 снежня 2020 (+03)[адказаць]

Віншую тых, хто ўжо святкуе, і тых, хто толькі рыхтуецца. Зычу творчых поспехаў, крутых ідэй і грантаў на набыццё файных кніг.--Хамелка/ разм. 13:19, 25 снежня 2020 (+03)[адказаць]

Спасылкі на парталы

Апошнім часам аннімны ўдзельнік дадае ў артыкулы ўнізе спасылкі на парталы, напрыклад як гэта зроблена на старонцы Сафі Ларэн. Гэта супярэчыць Вікіпедыя:Рэкамендацыі па вядзенні парталаў#Спасылкі на парталы, таму я ў артыкулах такія спаслкі прыбіраў, але ананім дадае іх наноў. Трэба прызнаць, што правіла ўзнікла з-за нізкай якасці парталаў у Вікіпедыі на той час, зараз жа Партал:Кінематограф мае добры выгляд і напаўненне. Таму пытаюся меркавання супольнасці, ці мэтазгодны спасылкі на парталы, як іх лепей афармляць. Пры неабходнасці можна будзе скарэктаваць правіла паводле агульнага кансэнсусу.--Artsiom91 (размовы) 14:42, 14 снежня 2020 (+03)[адказаць]

  • Магчыма можна, так як ідэя яго ў карыстанні не толькі намі, але і звычайнымі чытачамі. Ці то ў рускай, ці то ў англійскай, ці то і там і там я ўжо бачыў спасылку на партал у звычайным артыкуле. Калі не памыляюся, то афармлялася там усё ў раздзеле "Гл. таксама" як "Партал:блаблабла". DBatura (размовы) 18:39, 14 снежня 2020 (+03)[адказаць]
Мяне больш турбуе, што той жа ананім дадае розную каляровую афарбоўку шаблона {{вонкавыя спасылкі}} у артыкулах пра кіно. Атрымліваецца нейкая вясёлка, а не энцыклапедыя. У іншамоўных раздзелах ужо здаецца даўно абмяркованы пытанні адзінага падыходу да колера шаблонаў і навігацыйных палос. Віт; размовы 11:04, 16 снежня 2020 (+03)[адказаць]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Можа хтосьці дапаможа з электроннымі варыянтамі кніг. Так склаліся абставіны, што я страціў зусім усё, што ў мяне было ў электронным варыянце. Асабліва цікавяць наступныя кнігі сэрыі «Белорусская ССР. Административно-территориальное деление». --Ліцьвін (размовы) 02:14, 13 снежня 2020 (+03)[адказаць]

У мяне ёсць выданне 1947 года. З падобнага таксама: «Жыхарства Беларускае ССР у святле перапісу 1959 году», «Круталевич В.А. Административно-территориальное устройство БССР. 1966» ды «Елизаров, С. А. Формирование и функционирование системы административно-территориально деления БССР 1919-1991»--Igro by (размовы) 17:23, 15 снежня 2020 (+03)[адказаць]
Цікавіць выданьне 1947 году, а таксама «Жыхарства Беларускае ССР у святле перапісу 1959 году» і «Елизаров, С. А. Формирование и функционирование системы административно-территориально деления БССР 1919-1991». Калі можна, то праз «Напісаць ліст удзельніку». --Ліцьвін (размовы) 13:01, 16 снежня 2020 (+03)[адказаць]

200 000 старонкі ў Беларускай Вікіпедыі

 
200000 артыкулаў у Беларускай Вікіпедыі

200 000 старонкі ў Беларускай Вікіпедыі засталося −41 596 старонкі --93.157.169.14 01:29, 13 снежня 2020 (+03)[адказаць]

Лагатып

 
Неверагодныя 200 000
Зрабіў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:18, 22 снежня 2020 (+03)[адказаць]
Крута, па-мойму ) --JerzyKundrat (размовы) 21:19, 21 снежня 2020 (+03)[адказаць]
Крайняму злева таварышу добра б колер футболкі памяняць, напр. на чырвоны, — перш за ўсё, каб ён ад суседа адрозніваўся. --JerzyKundrat (размовы) 13:52, 23 снежня 2020 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю піксельных беларусаў з БЧБ сцягам :) --Valkovich (размовы) 14:11, 23 снежня 2020 (+03)[адказаць]
Уклаў абноўленую версію файла: перафарбаваў пару-тройку футболак, прыбраў залішняе "200000" з задняга плану, пару таварышаў перамясціў з задняга плану на пярэдні згодна з законамі перспектывы ) --JerzyKundrat (размовы) 14:44, 23 снежня 2020 (+03)[адказаць]
  За --StachLysy (размовы) 15:13, 23 снежня 2020 (+03)[адказаць]
  За. Ужо можна змяняць. --Hanylka (размовы) 13:05, 31 снежня 2020 (+03)[адказаць]
Змянілі, але нешта не абнаўляецца --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:02, 31 снежня 2020 (+03)[адказаць]

Сцяг у шаблонах аб раздзелах Вікіпедыі

У сувязі з палітычнымі падзеямі ў нашай краіне, прапаную замяніць Чырвона-зялёны сцяг у шаблонах Славянскія раздзелы Вікіпедыі і Змаганне Вікіпедый на Бел-чырвона-белы (варыянт з Пагоняй, для раздзялення з Вікіпедыяй на Тарашкевіцы). Так як шаблоны носяць інфарматыўны характар для ўдзельнікаў Вікіпедыі, і не маюць дачынення да афіцыйнай інфармацыі аб дзяржаве. Прапаную галасаваць. Варыянты:

За

Супраць

Я не супраць вышэйзгаданага сцяга, але прапаную замест яго ва ўсіх шаблонах падобнага кшталту выкарыстаць сапраўдны гістарычны сімвал і духоўна-культурную каштоўнасць нацыі — Пагоню (у варыянце сцяга) [1] Віт; размовы 10:17, 12 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

Як варыянт можна канечне, але не думаю што большасць зразумее. БЧБ - нацыянальны, распаўсюджаны сімвал і былы (а таксама магчыма будучы) сцяг РБ. А Пагоня ў выглядзе сцяга - гэта адзін з гістарычных сімвалаў, якія вядомыя яшчэ з часоў ВКЛ, але які далей асабліва не выкарыстоўваўся. З такімі тэмпамі і Калюмны можна прапанаваць у выглядзе сцяга, але ці ёсць у гэтым сэнс.--Valkovich (размовы) 22:59, 12 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
Можна пайсці далей — [2]. Як Варыянт.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:38, 17 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
Дык гэты ж варыянт і быў усталяваны. --Valkovich (размовы) 22:34, 21 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

Падвойны сцяг (сумяшчэнне ЧЗ і БЧБ)

З павагай --Valkovich (размовы) 11:16, 9 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

Прайшло 3 дні галасавання, большасць прагаласавала за змену сцяга на БЧБ. Пачынаю праўкі.--Valkovich (размовы) 21:50, 11 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

Сервер у Дыскорд

Хачу прапанаваць стварыць сервер у Discord. Гэта ўжо было зроблена ў іншых моўных раздзелаў: тут, тут і тут, напрыклад (Калі можна, абмеркавання на рускай)(вось сервер). Vova WIFI (размовы) 18:45, 27 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]

Толькі за. Віт; размовы 00:06, 29 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]
Гатовы! Вікіпедыя:Discord‎. Vova WIFI (размовы) 18:46, 30 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]

Перевод содержания по умолчанию

Здравствуйте!

Расширение Перевод содержания (Content Translation) успешно поддерживает процесс перевода во многих сообществах Википедии, и в рамках новой инициативы мы хотим помочь дополнительным вики-сайтам, у которых есть потенциал роста с использованием перевода.

Расширение Перевод содержания облегчает создание статей Википедии путём перевода статей с других языков. Оно уже было использовано для создания более полумиллиона статей на всех языках. Кроме того, инструмент предоставляет механизмы поощрения создания высококачественного содержания, предотвращая публикацию лишь слегка отредактированных машинных переводов. В целом, наш анализ показывает, что менее вероятно, что переводы будут удалены, чем статьи начатые с нуля.

Участники Белорусской Википедии использовали Перевод содержания для создания более 5000 статей. Учитывая размер сообщества редакторов, мы считаем, что есть потенциал для использования перевода, чтобы создать ещё больше статей и расширить существующие, и привлечь новых редакторов, которые будут учиться, как сделать продуктивные изменения. Перевод может помочь сообществу сократить разрыв языка с другими языками и устойчиво увеличить число редакторов. Для достижения этой цели, мы хотим сотрудничать с вами, чтобы сделать Перевод содержания заметнее в Белорусской Википедии и поддержать новые способы переводить.

В качестве первого шага, в течение следующих недель мы планируем включить Перевод содержания по умолчанию в Белорусской Википедии. Это поможет пользователям открыть инструмент через несколько точек входа. Тем не менее, пользователи, не заинтересованные в переводе, по-прежнему будут иметь возможность отключить его в своих настройках.

Пожалуйста, не стесняйтесь делиться какими-либо комментариями в этом обсуждении.

Спасибо! --Амір Э. Агароні (WMF) (размовы) 23:52, 14 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]

Месячнік Вікіслоўніка

Шаноўнае спадарства! Паведамляю, што 30 верасня ў беларускім Вікіслоўніку пачнецца Месячнік Вікіслоўніка. Праект, у першую чаргу накіраваны на стварэнне беларускіх слоў, будзе доўжыцца месяц. Акрамя стварэння новых, можна паляпшаць ужо існуючыя артыкулы. Зробім добрую справу, палепшым стан роднай мовы! Антон 740 (размовы) 21:36, 29 верасня 2020 (+03)[адказаць]

Шаноўнае спадарства! Паведамляю, што ў ходзе правядзення месячніка былі створаны 38 артыкулаў і 3 катэгорыі ў Вікіслоўніку. Спадзяюся, што ў далейшым беларускіх слоў у Вікіслоўніку будзе ўсё больш і больш. Віншую ўсіх удзельнікаў, якія прымалі ўдзел у праекце. Разам мы можам больш! Антон 740 (размовы) 20:22, 1 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

Выдаленне фота на Вікісховішчы

Добры дзень! Выставілі на выдаленне маё фота ў Commons, нічога не разумею... Фота такога кшталту процьма на Commons. Чаму прычапіліся да майго? Пры чым тут свабода панарамы ў РБ? Калі ласка, выкажыце сваё меркаванне тут: [3] Віт; размовы 20:07, 26 верасня 2020 (+03)[адказаць]

 
  • Магчыма, ініцыятар браў пад увагу гэтую карту, але без уліку закона ад 17 мая 2011, па якім (калі я правільна зразумеў) дазволена фатаграфаванне прадметаў мастацтва ў свабодна даступных месцах. Тут у нас агітацыйны плакат, што па ідэі таксама прадмет мастацтва (альбо не?). DBatura (размовы) 01:25, 27 верасня 2020 (+03)[адказаць]

Артыкулы у Катэгорыя:Шаблоны:Службовыя

Здравствуйте, в категории Катэгорыя:Шаблоны:Службовыя увидел свои статьи, так как я создал Шаблон:Машынны пераклад. Я пытался скрыть свои статьи из этой категории, но не получилось. Как это скрыть? Вольный лев (размовы) 15:25, 29 жніўня 2020 (+03)[адказаць]

Раёнаванне ва Украіне

У нашых суседзяў прайшла рэформа, па якой аб’ядналі шмат раёнаў (у Чарнігаўскай вобласці было больш за 20 раёнаў, засталася 5). Шмат раёнаў знікла, а недзе ўзніклі новыя. Скасаваныя і сельсаветы. У сувязі з гэтым шмат населеных пунктаў апынулася ў новых раёнах. Славутасці, падзеі, асобы таксама прывязаныя да старога раёнавання. Праблема і са старымі шаблонамі, іх аб’ядноўваць ці рабіць новыя не па раёнах, а па абшчынах. І ўвогуле абшчыны ці грамады. Гэтыя пытанні і праблемы на якія я не магу самастойна знайсці адказ, ці ў ручным рэжыме выправіць, бо і года не хопіць.--Дзеручэнка Антон (размовы) 12:47, 21 жніўня 2020 (+03)[адказаць]

Думаю, варта называць адзінкі грамадамі (Аб’яднаная тэрытарыяльная грамада), рабіць шаблоны са спісамі населеных пунктаў па грамадах (ствараць новыя або пераймяноўваць ранейшыя шаблоны раёнаў, там дзе яны супадаюць ці амаль супадаюць з грамадамі). Для новых раёнаў ствараць новыя шаблоны, дзе будуць пералічаны гарады, пасёлкі гарадскога тыпу і грамады. Вядома, абнаўляць інфармацыю аб падзеле ў артыкулах. Думаю, можна не спяшацца і рабіць паступова (нармальны будзе апрацаваць адзін новы раён за тыдзень), бо напрыклад у іншых раздзелах — рускім, украінскім, англійскім — я пакуль не бачыў маштабнага абнаўлення інфармацыі. Калі знойдзецца дастаткова ахвочых, то можна будзе падзяліць працу па рэгіёнах. Сам магу выконваць нейкія аднатыпныя дзеянні робатам.--Artsiom91 (размовы) 15:03, 21 жніўня 2020 (+03)[адказаць]

«Невядомы» партрэт графа Храптовіча

 
Рычард Дайтан. Партрэт графа Храптовіча

Вітаю, вось такі партрэцік знайшла, падазрэнні, што гэта Ірыней, але гэта я так, пальцам у неба. Можа нехта дапамагчы з апазнаннем?--Хамелка/ разм. 09:18, 13 жніўня 2020 (+03)[адказаць]

  • Магчыма, і сын, у рувікі Михаил Иринеевич Хрептович (Michał Joachim Chreptowicz). Вельмі схож. Прыкід яго брытанскі, ён там пасланнікам быў. Дайтан-малодшы (1824—1891), а Ірыней (1775—1850).--Ohlumon (размовы) 05:53, 14 жніўня 2020 (+03)[адказаць]

Пра нас пішуць

Вітаю шаноўнае спадарства! Паводле крыніцы ёсць інфармацыя пра Вікіпедыю ў раздзеле «Медыякультура сучаснага грамадства» падручніка грамадазнаўства для 9 класа. Цікава, што кажа Пётр Садоўскі пра Беларускую Вікіпедыю:

  Важна пераканаць вучняў пры выбары мовы пошуку пачынаць з беларускага варыянта Вікіпедыі. Гэта дапаможа знайсці больш адэкватны матэрыял, мець гатовыя дакладныя тэрміны на беларускай мове і спрыяць пашырэнню сферы ўжывання нашай мовы і кантэнту ў сеціве ўвогуле. Гэта асобная спецыяльная тэма.  

Лічу, што інфармацыя, якая ёсць у крыніце, будзе карысна для аматараў беларушчыны, якія сваёй працай паляпшаюць Вікіпедыю на роднай мове. Антон 740 (размовы) 02:15, 27 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Трэба неяк зафіксаваць гэты момант на старонцы Вікіпедыя:Пра нас пішуць. Віт; размовы 12:08, 27 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Род Сапег

Род Сапег. Правільней будзе Род Сапегаў. Бібліятэкі Сапегаў, Палац Сапегаў (Варшава). Але яшчэ больш граматна − проста Сапегі. Без рода. Так ва ўсіх энцыклапедыях. Тое ж самае ставіцца да Радзівілаў, Сангушак, Солтанаў і т. д. Нарэшце, сталі пісаць не ГОРАД МІНСК, а Мінск. Пара пазбавіцца і ад гэтага РОДУ.--Ohlumon (размовы) 09:13, 9 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

  Перайменаваць. Сапегі. Віт; размовы 09:25, 9 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
Такім чынам прыбраць РОД?--Ohlumon (размовы) 14:17, 9 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Мянушкі

Два артыкулы, сын і бацька. Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку» і Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька. Першы з двукоссямі. Другі ў назве артыкула — без двукоссяў, а ў самом артыкуле — з двукоссямі. Прычым, у тэксце з двукоссямі, а ў картцы без двукоссяў. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка без двукоссяў, а ў тэксце з двукоссямі, у картцы без. У сучаснай літаратурнай мове мянушка пішацца без двукоссяў. Сабаку ж пішуць без двукоссяў. А чалавек тая ж сабака. Прапаную ўсюду мянушкі уніфікаваць. У польскай і рувікі гэтыя паважаныя паны, дарэчы, без двукоссяў.--Ohlumon (размовы) 10:37, 8 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

а што там у папяровых энцыклапедыях на гэты конт? Бо уніфікаваць трэба, тут справа ясная. Віт; размовы 12:18, 8 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
У папяровых ЭВКЛ і ЭГБ без двукоссяў.--Ohlumon (размовы) 14:09, 8 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Вітаю шаноўнае спадарства! Я планую надаць старонке Вікіпедыя:Крытэрыі значнасці сродкаў масавай інфармацыі афіцыйны статус рэкамендацыі. Усе свае меркаванні вы можаце напісаць тут. Паспрабую адказаць на вашы пытанні. Антон 740 (размовы) 13:30, 31 мая 2020 (+03)[адказаць]

У сувязі з тым, што на дадзены момант нядаўна абноўлены шаблон NUMBEROF і модуль NumberOf маюць аднолькавае прызначэнне, прапаную першы выправіць (каб ён спасылаўся на інфу з модуля, а не з Commons). Падставы настуныя: модуль абнаўляецца раз у 2 гадзіны, шаблон раз у 6 гадзін. Таксама модуль выводзіць табліцу на старонцы: Вікіпедыя:Спіс Вікіпедый. Асабіста я лічу, што ўсе статыстычныя дадзеныя ў шаблонах і на старонках можна пускаць напрамую з модуля праз функцыю #invoke, і гэта рэальна працавала, але не ўсе карыстальнікі з гэтым згодныя, таму такая прапанова. Калі мы пусцім статыстыку з модуля NumberOf на шаблон NUMBEROF, то можна будзе выкарыстоўваць паўсюль шаблон, пры гэтым ён як і модуль будзе абнаўляцца раз у дзве гадзіны, і табліца са спіскам Вікіпедый нікуды не прападзе. Такім чынам вырашым праблему з унфікацыяй дадзеных, і пры гэтым ўся статыстыка, якая была раней захаваецца. Бо калі выдалім модулі і захаваем толькі шаблон, то трэба будзе думаць на конт табліцы ў Спісе Вікіпедый, і таксама над тым, як паказваць пазіцыі ўсіх моўных раздзелаў Вікіпедыі (у Commons гэта не прадугледжана). Чакаю вашае меркаванне на гэты конт, бо ў нас тут два меркаванні з удзельнікам Artsiom91. Ён лічыць што хопіць інфы з Commons з абнаўленнем раз у 6 гадзін. І мы з ім не можам зразумець, трэба выдаляць модулі серыі NumberOf ці не. --Valkovich (размовы) 14:30, 16 мая 2020 (+03)[адказаць]

Шаблоны пазначэння крыніц

Перапісаў шаблоны {{Крыніцы/БелЭн}} і {{Крыніцы/ЭнцВКЛ}} на базавы {{Кніга}}, у прыватнасці зараз нумары старонак можна задаваць у самім шаблоне параметрам «старонкі», а не дапісваць збоку, таксама як аўтараў назвы канкрэтных артыкулаў. Прашу карыстацца шаблонамі для афармлення. Калі правільны выгляд афармлення бібліяграфіі выглядае інакш — прашу паведаміць тут, тады можна будзе адпаведным чынам змяніць шаблон.--Artsiom91 (размовы) 16:28, 14 мая 2020 (+03)[адказаць]

БелЭн працуе. Толькі кропку да аўтара дадаваць не трэба, бо калі напісаць Іваноў І. І., атрымаецца Іваноў І. І.. (з двума кропкамі). А калі І. Іваноў ці Іван Іваноў — кропка ўвогуле не патрэбна. --VladimirZhV (размовы) 16:26, 15 мая 2020 (+03)[адказаць]
На старонцы Леанід Пятровіч Татарынаў кропка ў шаблоне на канцы пастаўлена, і ўсё выглядае як трэба.--Artsiom91 (размовы) 18:09, 15 мая 2020 (+03)[адказаць]
Прабачце! Быў мой няўдалы «эксперымент» з іншым артыкулам… Сапраўды, калі кропка ёсць у канцы, другая не дадаецца.--VladimirZhV (размовы) 18:23, 15 мая 2020 (+03)[адказаць]

Выдаленне выяў на Wikimedia

Паважанае спадарства, хацеў бы параіцца па такім пытанні. Я некалі выклаў фотаздымак на Wikimedia, крыніцай пазначыў «Own work», а цяпер яго выставілі на выдаленне. Гэта адсканаваны здымак канца 1940-х гадоў з сямейнага архіва, аўтар невядомы. Ці магчыма адстаяць выяву, каб не выдалялі, ці паводле правіл выдаляць? Можа хто разбіраецца ва ўсіх гэтых пытаннях аўтарскіх правоў. --StachLysy (размовы) 13:13, 14 мая 2020 (+03)[адказаць]

выдаліце шаблон выдалення, напішыце, што аўтар ананім і пастаўце шаблон ліцэнзіі PD-Belarus --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:35, 14 мая 2020 (+03)[адказаць]
Дзякую! --StachLysy (размовы) 12:28, 15 мая 2020 (+03)[адказаць]

Запрашаю далучацца да фотаспаборніцтва «Вікі любіць Зямлю-2020», што пройдзе 1—30 чэрвеня 2020 году ў Беларусі: «Пераможцы беларускага кола „Вікі любіць Зямлю“ атрымаюць узнагароды на суму: $300 — за 1-е месца, $200 — за 2-е і $100 — за 3-е».--Удзельнік:W 15:37, 13 траўня 2020 (UTC+3)

Мемарыяльныя дошкі

Даводзіцца часта іх дадаваць, але яны патанаюць у агульных тэкстах пра вуліцы і будынкі. Можа ёсць сэнс а) выносіць у асобныя артыкулы дошкі, для якіх ёсць хоць якое мастацкае апісанне ці нетрывіяльная гісторыя; б) катэгарызаваць перасылкі па ўшанаванай асобе ці падзеі, па даце з’яўлення і па творцах? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:01, 11 мая 2020 (+03)[адказаць]

Не бачу асобнай значнасці дошак, бо звычайна яны паказваюць, што асоба пражывала ў пэўным будынку (то бок, тым самым надаецца цікавасць менавіта будынку, а не дошцы), або што ў гонар асоб названа вуліца (надаецца цікавасць вуліцы). Магчыма, могуць існаваць нейкія іншыя абставіны. Таму пытанне, ці ёсць ужо прыклад дошкі з мастацкім апісаннем ці нетрывіяльнай гісторыяй, каб было больш дакладна зразумела, аб чым размова?--Artsiom91 (размовы) 23:16, 11 мая 2020 (+03)[адказаць]
Патрэбны статус гісторыка-культурнай каштоўнасці для аб’екта, або можна паспрабаваць назбіраць паболей інфармацыі з аўтарытэтных крыніц. --JerzyKundrat (размовы) 23:20, 11 мая 2020 (+03)[адказаць]
Але ж і многія помнікі таксама паказваюць, што тут бывала нейкая асоба (помнік Валенцію Ваньковічу, напрыклад), надаючы цікавасць мясціне. І тое, і тое творы мастацтва. Наконт другога пытання: пэўна, нетрывіяльнымі дошкамі можна лічыць тыя, якія падвергліся палітычнай цэнзуры, як Мемарыяльная дошка ў гонар абвяшчэння незалежнасці БНР, якая так і не была ўстаноўленая, ці, напрыклад, дошка Манэргейму ў Пецярбугу і знятыя з будынка НКУС дошкі ў Цверы. Вядома, не бачу сэнсу напісаць радок пра дошку ў артыкуле пра будынак, а потым яго ж прадубляваць у асобным артыкуле пра дошку. Таму хацелася б мець магчымасць катэгарызаваць перанакіраванні, каб усе «плоскія» Феліксы Эдмундавічы былі ў катэгорыі Дзяржынскага, а таксама ў катэгорыях сваіх скульптараў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:39, 11 мая 2020 (+03)[адказаць]
Тут справа не ў цэнзуры як самой па сабе, а ў тым што пра аб’ект назбіралася дастаткова інфармацыі, пры гэтым цікавасць менавіта да гэтага аб’екта, а не да чалавека, будынка або падзеі. Такі артыкул можа існаваць. А калі меркаваны артыкул будзе складацца толькі з адраса будынка, архітэктара, года з’яўлення, каму прысвечаны і ўсё, то асобны артыкул непатрэбны. Магу прапанаваць дадаць усю гэтую інфармацыю ў Вікідадзеныя, у артыкулах Вікіпедыі спасылацца на элементы з дапамогай шаблона нп5.--Artsiom91 (размовы) 23:52, 11 мая 2020 (+03)[адказаць]
Пару разоў рабіў так --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:36, 14 мая 2020 (+03)[адказаць]

А вось я хачу паглядзець усе мемарыяльныя дошкі падпольшчыкам у Мінску, як гэта зрабіць? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:32, 8 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Стварыць адпаведны спіс.--Artsiom91 (размовы) 18:53, 8 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі

Нешта незразумела с правапісам фаміліі: мо ўсёж-ткі — АбЭцэдарскі, а не АбЕцэдарскі? Літаратура, што прыводзіцца да прыкладу таксама за гэта.Dehty (размовы) 00:10, 22 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Канешне «э». Віт; размовы 09:36, 24 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Юбілейныя медалі «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Паважаны Artsiom91, чаму Вы злучылі дзве розных карткі ў вікізвестках для двух артыкулаў пра беларускі і расійскі юбілейныя медалі «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»? Нягледзячы на падобную назву, гэта два розныя медалі, якія маюць зусім розныя вонкавыя і адваротныя бакі, а таксама калодкі! Узор пасведчання да беларускага юбілейнага медаля «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў» можна пабачыць тут: http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P32000051&p1=1

Выпраўляйце недарэчнасць. DobryBrat (размовы) 15:22, 12 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Злучыў усяго толькі таму, што так зроблена для падобных юбілейных медалёў на іншыя гадавіны. Хоць згодны з тым, што медалі ўсё ж розныя. Калі хочаце — можаце падзяліць для ўсіх медалёў, праставіўшы іх атрымальнікам у Вікідадзеных медаль правільнай краіны.--Artsiom91 (размовы) 19:54, 12 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Апытанне ўдзельнікаў

Вітаю шаноўнае спадарства! У мяне з’явілася думка: а чаму ж не стварыць у нас вікі-газету накшталт расійскага Віківесніку, якая ўключала б агляд падзей і жыцця абодвух Вікіпедый (афіцыйнай і на «тарашкевіцы»), а таксама іншых вікіпраектаў на беларускай мове (Вікікнігі, Вікікрыніцы, Вікіслоўнік, Вікіцытатнік)? На маю думку, газета мела б назву Вікіжыццё. Выпускі можна рабіць кожны месяц. Што думае супольнасць пра гэта? Прапаную удзельнікаў Vit Koz, Liashko, JerzyKundrat, Artsiom91, Ігар Барысавіч Цярэшчанка, Dzianis Niadbajla, Maksim L., Чаховіч Уладзіслаў, Хомелка, Ohlumon, Weintrauber, Дзяніс Тутэйшы,Wizardist, Da voli, DobryBrat, Паўлюк Шапецька, DBatura высказаць свае думкі пра Вікіжыццё. Паспрабую адказаць на вашы пытанні. Антон 740 (размовы) 20:50, 10 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Некалі спрабавалі, вось архіў: Вікіпедыя:Супольнасць/Вікіжыццё/Архіў. Можаце працягнуць, думаю будзе карысна.--Artsiom91 (размовы) 20:53, 10 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Калі нехта з разуменнем які гэта працаёмкі праект возьме на сябе яго падтрымку хоць на паўгода, то гэта будзе цудоўна, я толькі за. Калі чакаецца, што асабіста я буду туды пісаць — то гэта вельмі малаверагодна, бо фармат не мой, крыху меньш чым поўнасцю. Магчыма раз ці два я нешта і выдам, але гэта вас не выратуе.--Хамелка/ разм. 08:10, 11 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Наўпрост цяпер актыўныя 290 ўдзельнікаў за апошнія 30 дзён. Гэта па-мойму найвышэйшы паказчык у гісторыі БелВікі. Можа нешта новае нам і ўдасца. --JerzyKundrat (размовы) 23:44, 10 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Асабіста я выступаю за, праўда не зусім уяўляю, ці доўга мы пратрымаемся. Зрэшты, хто не рызыкуе… :) Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:53, 10 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Трэба ствараць грамадскую арганізацыю, разам з ёй будзе лягчэй прасоўваць ініцыятывы накшталт вікі-газеты, а таксама атрымоўваць фінансавую і арганізацыйную падтрымку для розных мерапрыемстваў і актыўнасцяў. Для стварэння рэспубліканскага грамадскага аб’яднання неабходна не менш за 50 заснавальнікаў ад большасці абласцей Рэспублікі Беларусь і горада Мінска. DobryBrat (размовы) 07:48, 11 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Калега DobryBrat, наконт грамадскай арганізацыі думка правільная. І арганізацыя гэты выспее сама, калі будзе дастаткова вялікае актыўнае ядро праекту. Пакуль што колькасць Вікі-актывістаў у нас меншая за 50, па-мойму. І рэгіёны Беларусі слабавата прадстаўлены. Вось і абрысаваўся найбліжэйшы контур развіцця — я ўвогуле аптыміст. Хатні карантын нам у дапамогу. --JerzyKundrat (размовы) 08:52, 11 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Калі ў аўтара топіка ёсць жаданне, то трэба проста рэанімаваць вікігазету з архіва вышэй і працягнуць нумерацыю. Па меры магчымасці буду ўдзельнічаць. Віт; размовы 13:39, 11 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Згодны з папярэднім меркаваннем удзельніка Віт. Не бачу, каб гэты праект быў цікавы сёняшней вікісупольнасці, але памкенне карыснае з пункту гледжання грамадскасці і медыя, а таксама з гістарычнага боку. Варта глянуць на артыкул Беларуская Вікіпедыя, каб убачыць, што летапісцы Вікіпедыі пакуль што не з’явіліся. Калі ў Вас ёсць канкрэтнае бачанне, хто будзе ствараць «Вікіжыццё» і Вы гатовы ўзяць большую частку адказнасці на сабе, звяртайцеся напрамую з Вашым канцэптам да ўдзельнікаў праз прыладу «Напісаць ліст удзельніку» ў левай навігацыйнай панэлі на старонцы ўдзельніка. --Da voli (размовы) 22:17, 15 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Першыя 2—3 выпускі буду ствараць я. Першы выпуск, падрыхтаваны мной, з’явіцца ў пачатку мая. Структура выпуска будзе прыблізна такая:
  • Беларуская Вікіпедыя (абавязкова):
    • Навіны раздзелу;
    • Статыстыка (створаныя за месяц артыкулы);
    • Добрыя артыкулы.
  • Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца):
    • Тое ж самае, што і ў беларускай Вікіпедыі.

Таксама ў выпуск перыядычна будуць дадавацца Іншыя вікіпраекты. Мабыць, яшчэ што-небудзь будзе ў выпуску, але аснову Вікіжыцця я пералічыў. Антон 740 (размовы) 23:51, 15 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Шаноўнае спадарства, я стварыў новы выпуск тут. Выпуск вам спадабаўся? Прыкладна па гэтаму ўзору я кожны месяц буду ствараць наступныя выпускі. Антон 740 (размовы) 16:56, 2 мая 2020 (+03)[адказаць]
Выдатна атрымалася! Прапаную размяшчаць актуальны выпуск на старонцы Вікіпедыя:Супольнасць/Вікіжыццё, тады яго можна будзе адлюстравць на старонцы Вікіпедыя:Супольнасць, а ў архіў перамяшчаць ужо пасля з’яўлення больш актуальнага выпуску.--Artsiom91 (размовы) 20:48, 2 мая 2020 (+03)[адказаць]
Зрабіў старонку. Антон 740 (размовы) 14:02, 3 мая 2020 (+03)[адказаць]
Дадаў апошні выпуск на старонку Вікіпедыя:Супольнасць. Будзем чакаць штомесячнага абнаўлення!--Artsiom91 (размовы) 14:22, 3 мая 2020 (+03)[адказаць]

Транслітарацыя

Дапамажыце ў змаганні з транслітарацыяй 1979 года ў Англійскай Вікіпедыі: [4], [5] --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:09, 4 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

  Зроблена з галасаваннем. На доўгае абмеркаванне няма сіл, бо нервы гараць… Колькі ўжо такога было… Мне падаецца, калі я засну і прачнуся праз 300 гадоў, у АнглаВікі ўсё яшчэ будзе трываць, даруйце, срач на тэму транслітарацыі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:18, 5 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Чаму «Назва (гміна)», а не «Назва гміна»

Спадарства, растлумачце чаму мы пішам артыкулы такім чынам (Аўгустаў (гміна), а не, напрыклад, Аўгустоўская гміна? Справа ў тым, што для сучаснай Польшчы палякі пішуць «Назва (гміна)», а для гістарычных адзінак «Гміна Назва». І як будзе пісаць Беларуская Вікіпедыя, калі справа будзе датычыцца тых гмін, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі ў міжваенны перыяд?--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:52, 2 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Пішам «Аўгустаў (гміна)», бо гэта адпавядае Вікіпедыя:Найменне артыкулаў. Гміна ў арыгінале называецца «Аўгустаў», а не «Аўгустоўская». Палякі пішуць па-рознаму магчыма таму, што больш звыкла казаць і пісаць «Гміна Аўгустаў», але ў сучаснай Польшчы афіцыйныя назвы замацаваны заканадаўча без слова «гміна». Для міжваенных гмін на тэрыторыі Беларусі прапанаваў бы называць артыкулы таксама «Аўгустаў (гміна)», з варыянтаў «Гміна Аўгустаў» і «Аўгустоўская гміна» рабіць перасылкі.--Artsiom91 (размовы) 12:24, 2 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Захаваем аднастайнасць, т. б. таксама будзем пісаць Назва (гміна). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:06, 4 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Фармат кшталту «Аўгустоўская гміна» недзе акрамя Энцыклапедыі гісторыі Беларусі сустракаецца? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:08, 4 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
У кнігах «Памяць».--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:35, 5 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

З нагоды пандэміі каронавіруса

Можа хто напіша прыдатны артыкул пра медычную маску?!? Віт; размовы 09:43, 20 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Я свой «унёсак» зрабіў: стварыў накіды артыкулаў Каранцін і Абсервацыя (медыцына). DobryBrat (размовы) 12:14, 20 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
Тарашкевічы зрабілі ўжо пра маску, дарэчы   Віт; размовы 10:38, 25 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
  Зроблена. З павагай Valkovich (размовы) 20:41, 25 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
Гэта медыцынская маска мае быць. --JerzyKundrat (размовы) 22:12, 25 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
Абодва варыянты правільныя. Можам перанесці каб па абодвух запросах шукалася. --Valkovich (размовы) 22:20, 25 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Вікіслоўнік

Вітаю шаноўнае спадарства! Ёсць думка зрабіць у беларускім Вікіслоўніку прыкладна той ж спіс літаратуры, што і ў расійскім, хаця і не такі падрабязны. На маю думку, спіс будзе уключаць як мінімум слоўнікі на беларускай мове, слоўнікі на іншых мовах і двухмоўныя слоўнікі (напрыклад, руска-беларускі). У мяне ёсць некалькі слоўнікаў (іх не многа, але яны ёсць). Я ў Вікіслоўніку навічок, таму адзін я не спраўлюся. Якія вашы заўвагі? Пінгую удзельнікаў Vit Koz, Liashko, JerzyKundrat, Artsiom91, Чаховіч Уладзіслаў, Хомелка, Weintrauber, Da voli, DobryBrat, Паўлюк Шапецька. Антон 740 (размовы) 17:56, 15 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Выдатная ідэя, але сама дапамагаць не бяруся, бо цяпер вельмі бракуе часу.--Хамелка/ разм. 10:17, 16 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
Зрабіў спіс літаратуры, тут можаце дадаваць свае слоўнікі. Антон 740 (размовы) 18:53, 20 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
Калі ласка, размяшчайце падобныя заявы/прапановы таксама на форуме самой пляцоўкі (Вікіслоўніка і г. д.) Трэба ствараць актыўнасць і там. Віт; размовы 11:19, 11 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Размясціў у Вікіслоўніку. Антон 740 (размовы) 13:14, 11 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

WikiGap Belarus

11 сакавіка разам з Амбасадай Швецыі ў Беларусі ў адной са школ Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці будзе праведзены майстар-клас на тэму: «Жанчыны — гістарычныя асобы» у рамках міжнароднага праекта WikiGap на напісанні артыкулаў для Вікіпедыі пра жанчын. Калі ёсць сярод вікіпедыстаў жадаючыя дапамагчы правесці гэта мерапрыемства, далучайцеся! DobryBrat (размовы) 23:49, 3 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

З нагоды сусветнага дня роднай мовы

Дык вось, тэлеканал СТБ нават выпуск вячэрніх навін зладзіў па-беларуску. Між іншым там увесь час бег тэкставы радок з усялякімі навінамі, але як гэта у такіх выпадках прынята без канкрэтыкі, толькі тэзісы: «прэзідэнт Х і прэзідэнт У правялі тэлефонную бяседу» ці «у З-ным раёне бацька задушыў сына» і г. д. Карацей, адна з навін з гэтага бягучага радка была кшталту: «беларусаў заахвочваюць пісать тэксты у беларускай вікіпедыі». Гэта што? Проста напісалі і ўсё тут, ці ёсць нейкія крокі з боку дзяржструктур у гэтым кірунку? Як ні круці, рэспубліканскага ўзроўню тэлеканал… Віт; размовы 21:52, 21 лютага 2020 (+03)[адказаць]

«Пішам Вікіпедыю па-беларуску». Акцыя ў пасольстве Беларусі ў Швецыі--Weintrauber (размовы) 22:04, 21 лютага 2020 (+03)[адказаць]
То бок, гэты артыкул створаны сапраўды супрацоўнікамі амбасады? Віт; размовы 17:40, 22 лютага 2020 (+03)[адказаць]
Так. А таксама Ан Ліндэ, Дротнінггатан і Хлопчык, які глядзіць на Месяц. --Weintrauber (размовы) 18:07, 22 лютага 2020 (+03)[адказаць]

Вікісустрэча 27 лютага

Запрашаем на вікісустрэчу 27 лютага (пачатак — 18:30) у Мінску (раён плошчы Перамогі). Уваход вольны. Абмяркуем нашыя дасягненні ў 2019 г. і адпаведную справаздачу вікімедыйнай грамады Беларусі.

Пры намеры прыйсці дадавайце сваё імя ў спіс ўдзельнікаў. Прапаноўвайце свае пытанні. --Da voli (размовы) 22:42, 17 лютага 2020 (+03)[адказаць]

Праект ГС

Ідучы ў рэчышчы іншых раздзелаў Вікіпедыі, пазбягаючы некаторых існых у нас хібаў, накідаў праект Галоўнай старонкі. Спасылка тут: Галоўная старонка/Пясочніца. Меркаванні і заўвагі вітаюцца. --JerzyKundrat (размовы) 20:51, 14 лютага 2020 (+03)[адказаць]

Спасылкі на тэхнічныя старонкі, якія зараз уверсе (Зборы асноўных правіл Вікіпедыі • Як пісаць артыкулы • Як шукаць інфармацыю • Пачаць новы артыкул) лічыце непатрэбнымі?--Artsiom91 (размовы) 21:32, 14 лютага 2020 (+03)[адказаць]
  Зроблена, сцёр выпадкова, дзякуй. --JerzyKundrat (размовы) 21:51, 14 лютага 2020 (+03)[адказаць]
Выдатны варыянт, даўно трэ было нейкай свежыні на галоўнай старонцы. Віт; размовы 12:03, 15 лютага 2020 (+03)[адказаць]
  • Культура — Тэатр, Кіно
  • Прырода — Зямля, Сонечная сістэма? Не вельмі глабальна? А ФЛОРА, ФАУНА?
  • Навука: Літаразнаўства
  • Тэхніка — Транспарт
  • Этнаграфія?
  • Зверху — ДАВЕДКА?--Ohlumon (размовы) 09:59, 16 лютага 2020 (+03)[адказаць]
Спадар Ohlumon, у гэтым сэнсе зменаў у параўнанні з афармленнем, існым да гэтага часу, не адбылося. Але над гэтым можна задумацца, варта б зазірнуць у катэгорыі высокіх узроўняў і ўніфікаваць сёе-тое. --JerzyKundrat (размовы) 10:41, 16 лютага 2020 (+03)[адказаць]
Раздзел «Прырода» змяніў. --JerzyKundrat (размовы) 10:46, 16 лютага 2020 (+03)[адказаць]
…і г.д. Этнаграфія мабыць прыватны выпадак антрапалогіі --JerzyKundrat (размовы) 11:42, 16 лютага 2020 (+03)[адказаць]

Ніяк не дам рады Выдатным спісам — пры высокім разрозненні экрана радок Іншыя выдатныя спісы · Кандыдаты ўпарта зрушваецца ўлева. --JerzyKundrat (размовы) 18:17, 16 лютага 2020 (+03)[адказаць]

  Зроблена Праўда заўважыў яшчэ, што пры занадта вялікіх разрозненнях, калі вышыня выявы абранага артыкула становіцца больш за тэкст, то выява налазіць на блок добрага артыкула, што збівае палажэнне файла з градыентам. --Weintrauber (размовы) 19:17, 16 лютага 2020 (+03)[адказаць]
выправіў і вышыню таксама --Weintrauber (размовы) 19:40, 16 лютага 2020 (+03)[адказаць]

21 лютага абноўлены дызайн Галоўнай старонкі. --JerzyKundrat (размовы) 18:16, 21 лютага 2020 (+03)[адказаць]

МОДВ

Вітаю, дапамажыце, калі ласка з расшыфроўкай. Фраза «преподавал немецкий язык командирам штаба МОДВ». ДВ — гэта хутчэй за ўсё Далёкі ўсход, справа ідзе ва Уладзівастоку, год 1934. Што гэта можа быць?--Хамелка/ разм. 14:44, 19 студзеня 2020 (+03)[адказаць]

Марская ахова? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:35, 19 студзеня 2020 (+03)[адказаць]
Морская пограничная охрана Дальнего Востока: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A2%D0%B8%D1%85%D0%BE%D0%BE%D0%BA%D0%B5%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D1%84%D0%BB%D0%BE%D1%82_%D0%92%D0%9C%D0%A4_%D0%A0%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B8 ----Andrew Mikhailov (размовы) 00:40, 28 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Movement Learning and Leadership Development Project

Hello

The Wikimedia Foundation’s Community Development team is seeking to learn more about the way volunteers learn and develop into the many different roles that exist in the movement. Our goal is to build a movement informed framework that provides shared clarity and outlines accessible pathways on how to grow and develop skills within the movement. To this end, we are looking to speak with you, our community to learn about your journey as a Wikimedia volunteer. Whether you joined yesterday or have been here from the very start, we want to hear about the many ways volunteers join and contribute to our movement.

To learn more about the project, please visit the Meta page. If you are interested in participating in the project, please complete this simple Google form. Although we may not be able to speak to everyone who expresses interest, we encourage you to complete this short form if you are interested in participating!

LMiranda (WMF) (talk) 22:01, 22 студзеня 2020 (+03)[адказаць]

Additional interface for edit conflicts on talk pages

Sorry, for writing this text in English. If you could help to translate it, it would be appreciated.

You might know the new interface for edit conflicts (currently a beta feature). Now, Wikimedia Germany is designing an additional interface to solve edit conflicts on talk pages. This interface is shown to you when you write on a discussion page and another person writes a discussion post in the same line and saves it before you do. With this additional editing conflict interface you can adjust the order of the comments and edit your comment. We are inviting everyone to have a look at the planned feature. Let us know what you think on our central feedback page! — For the Technical Wishes Team: Max Klemm (WMDE) 17:14, 26 лютага 2020 (+03)[адказаць]

Editing news 2020 #1 — Discussion tools

22:24, 8 красавіка 2020 (+03)

Help with translation

(I apologize for posting in English ): Dear colleagues, We are organizing a project called WPWP that focus on the use of images collected as part of various contest and photowalks on Wikipedia articles across all languages and our team needs your help with translations into the language of this community. Here is the translation link: https://meta.wikimedia.org/w/index.php?title=Special:Translate&group=page-Wikipedia+Pages+Wanting+Photos&language=en&action=page&filter= I am sorry if I post in the won’t venue. Thanks in anticipation. T Cells (размовы) 19:42, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Editing news 2020 #2

23:32, 17 чэрвеня 2020 (+03)

Annual contest Wikipedia Pages Wanting Photos

 
Wikipedia Pages Wanting Photos (WPWP)

This is to invite you to join the Wikipedia Pages Wanting Photos (WPWP) campaign to help improve Wikipedia articles with photos and win prizes. The campaign starts today 1st July 2020 and closes 31st August 2020.

The campaign primarily aims at using images from Wikimedia Commons on Wikipedia articles that are lacking images. Participants will choose among Wikipedia pages without photo images, then add a suitable file from among the many thousands of photos in the Wikimedia Commons, especially those uploaded from thematic contests (Wiki Loves Africa, Wiki Loves Earth, Wiki Loves Folklore, etc.) over the years.

Please visit the campaign page to learn more about the WPWP Campaign.

With kind regards,

Thank you,

Deborah Schwartz Jacobs, Communities Liaison, On behalf of the Wikipedia Pages Wanting Photos Organizing Team - 11:24, 1 ліпеня 2020 (+03)

feel free to translate this message to your local language when this helps your community

Feedback on movement names

Прывітанне. Apologies if you are not reading this message in your native language. Калі ласка, дапамажыце перакласці на вашу мову if necessary. Дзякуем!

There are a lot of conversations happening about the future of our movement names. We hope that you are part of these discussions and that your community is represented.

Since 16 June, the Foundation Brand Team has been running a survey in 7 languages about 3 naming options. There are also community members sharing concerns about renaming in a Community Open Letter.

Our goal in this call for feedback is to hear from across the community, so we encourage you to participate in the survey, the open letter, or both. The survey will go through 7 July in all timezones. Input from the survey and discussions will be analyzed and published on Meta-Wiki.

Thanks for thinking about the future of the movement, --The Brand Project team, 22:44, 2 ліпеня 2020 (+03)

Note: The survey is conducted via a third-party service, which may subject it to additional terms. For more information on privacy and data-handling, see the survey privacy statement.

Editing news 2020 #3

15:55, 9 ліпеня 2020 (+03)

Announcing a new wiki project! Welcome, Abstract Wikipedia

Sent by m:User:Elitre (WMF) 23:06, 9 ліпеня 2020 (+03) - m:Special:MyLanguage/Abstract Wikipedia/July 2020 announcement [адказаць]

The Universal Code of Conduct (UCoC): we want to hear from you.

Technical Wishes: FileExporter and FileImporter become default features on all Wikis

Max Klemm (WMDE) 12:13, 6 жніўня 2020 (+03)[адказаць]

Important: maintenance operation on September 1st

Trizek (WMF) (talk) 16:48, 26 жніўня 2020 (+03)[адказаць]

New Wikipedia Library Collections Now Available (September 2020)


Hello Wikimedians!

 
The TWL owl says sign up today!

The Wikipedia Library is announcing new free, full-access, accounts to reliable sources as part of our research access program. You can sign up for new accounts and research materials on the Library Card platform:

Many other partnerships are listed on our partners page, including Adam Matthew, EBSCO, Gale and JSTOR.

A significant portion of our collection now no longer requires individual applications to access! Read more in our recent blog post.

Do better research and help expand the use of high quality references across Wikipedia projects!
--The Wikipedia Library Team 12:49, 3 верасня 2020 (+03)

This message was delivered via the Global Mass Message tool to The Wikipedia Library Global Delivery List.

Invitation to participate in the conversation

Wiki of functions naming contest

00:19, 30 верасня 2020 (+03)

Call for feedback about Wikimedia Foundation Bylaws changes and Board candidate rubric

Прывітанне. Apologies if you are not reading this message in your native language. Калі ласка, дапамажыце перакласці на вашу мову.

Today the Wikimedia Foundation Board of Trustees starts two calls for feedback. One is about changes to the Bylaws mainly to increase the Board size from 10 to 16 members. The other one is about a trustee candidate rubric to introduce new, more effective ways to evaluate new Board candidates. The Board welcomes your comments through 26 October. For more details, check the full announcement.

Дзякуем! Qgil-WMF (talk) 20:17, 7 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]

Important: maintenance operation on October 27

-- Trizek (WMF) (talk) 20:10, 21 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]

CentralNotice banner for Wikipedia Asian Month 2020

Dear colleagues, please comment on CentralNotice banner proposal for Wikipedia Asian Month 2020 (1st November to 30st November, 2020). Thank you! --KOKUYO (размовы) 22:24, 22 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]

Wiki of functions naming contest - Round 2

01:10, 6 лістапада 2020 (+03)

Update to ICU Unicode library

Trizek (WMF) 17:53, 16 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

SGrabarczuk (WMF)

21:09, 20 лістапада 2020 (+03)

Wikidata descriptions changes to be included more often in Recent Changes and Watchlist

2020 Coolest Tool Award Ceremony on December 11th

Community Wishlist Survey 2021

SGrabarczuk (WMF)

03:52, 15 снежня 2020 (+03)