Леанід Пятровіч Татарынаў

вучоны

Леанід Пятровіч Тата́рынаў[4] (руск.: Татаринов Леонид Петрович; 12 лістапада 1926, Тула27 жніўня 2011, Масква) — вучоны ў галіне заалогіі, палеанталогіі і эвалюцыйнай біялогіі, доктар біялагічных навук, акадэмік Акадэміі навук СССР (1981), Расійскай акадэміі навук (1991).

Леанід Пятровіч Татарынаў
Дата нараджэння 12 лістапада 1926(1926-11-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня 2011(2011-08-24)[2] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці палеантолаг
Навуковая сфера evolution of mammals[d] і палеанталогія[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Палярнай зоркі, Манголія медаль «Дружба»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Тула. У 1943 годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1944 годзе пасля дэмабілізацыі паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, біялагічны факультэт якога скончыў у 1949 годзе. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О роли условий жизни в филогенезе земноводных». Працаваў у Выдавецтве замежнай літаратуры. У 1954 годзе быў запрошаны ў Палеанталагічны інстытут Акадэміі навук СССР у лабараторыю ніжэйшых тэтрапод, якую ўзначаліў у 1959 годзе. У 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Проблемы эволюциитериодонтов». У 1973—1975 гадах працаваў у Інстытуце эвалюцыйнай марфалогіі і экалогіі жывёл імя А. М. Северцава. У 1974 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР па спецыяльнасці «агульная біялогія». З 1975 года Л. П. Татарынаў на пасадзе дырэктара Палеанталагічнага інстытута. У 1981 годзе абраны правадзейным членам Акадэміі навук СССР па спецыяльнасці «заалогія». З 1992 года — саветнік Расійскай акадэміі навук.

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

Л. П. Татарынаву навуковыя працы па ранняй эвалюцыі земнаводных, паўзуноў і млекакормячых на аснове палеанталагічных, біяхімічных і фізіялагічных дадзеных. Аўтар больш за 250 прац, у тым ліку 6 манаграфій.

Уваходзіў у склад Вучонага савета Палеанталагічнага інстытута і Дысертацыйнага савета пры інстытуце. У 1976—2001 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара «Палеанталагічнага часопіса». У 1975—1996 гадах уваходзіў у склад Бюро Аддзялення агульнай біялогіі АН СССР (РАН) і ў 1975—1996 гадах займаў пасаду намесніка акадэміка-сакратара і навуковага кіраўніка Сумеснай Савецка—Мангольскай (Расійска-Мангольскай) палеанталагічнай экспедыцыі. Быў членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Агульная біялогія», «Палеанталагічны часопіс», «Russian Journal of Herpetology». З 1986 года — замежны член Лонданскага Лінееўскага таварыства.

Узнагароды і прэміі правіць

Зноскі

  1. а б Татаринов Леонид Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. http://letopis.msu.ru/peoples/4546
  3. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць