Помнік Валенцію Ваньковічу (Мінск)

Мінск

«Раніца мастака» — скульптурная кампазіцыя на тэрыторыі гарадской сядзібы Ваньковічаў у Мінску. Прысвечана беларускаму жывапісцу ХІХ стагоддзя Валенцію Ваньковічу. Аўтары твора — скульптар Уладзімір Слабодчыкаў і архітэктар Юрый Казакоў[1].

Помнік
Помнік Валенцію Ваньковічу

53°54′18″ пн. ш. 27°33′37″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Уладзімір Слабодчыкаў
Архітэктар Юрый Казакоў
Дата пабудовы 2010 год
Map

Гісторыя правіць

Над вобразам Ваньковіча Уладзімір Слабодчыкаў пачаў працаваць яшчэ ў 1985 годзе — тады ўзнікла ідэя стварэння бюста. У 1988 годзе быў створаны невялікі скульптурны партрэт, які сёння захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Праект помніка не праходзіў, выдатны мастак ХІХ стагоддзя не ўпісваўся ў кола тагачасных дзяржаўных прыярытэтаў. Нарэшце ў 1997 годзе Міністэрства культуры Беларусі заказала помнік Валенцію Ваньковічу. Уладзімір Слабодчыкаў спачатку прапанаваў паставіць бюст, але потым сваё рашэнне змяніў, палічыўшы, што постаць будзе лепш стасавацца з атмасферай двара сядзібнага дома[1].

Меркавалася, што помнік будзе пастаўлены ў 2000 годзе да 200-годдзя з дня нараджэння Ваньковіча. Але з прычыны рэканструкцыі сядзібы і недахопу сродкаў гэтага не адбылося, дзесяць гадоў скульптура прастаяла на мастацкім камбінаце. Устаноўлены перад сядзібным домам Ваньковічаў у канцы снежня 2010 года[1].

  У гэтым помніку нібы ўвасобіўся лёс Ваньковіча, блуканні яго непрытульнай душы. Калі пачаў працаваць над ім, мне было за сорак, як і майму герою. Я „жыў“ гэтым мастаком, доўга вывучаў архіўныя матэрыялы, лёс яго твораў. Вельмі дапамагала супрацоўніца мастацкага музея Ірына Паньшына, яна так і не дачакалася адкрыцця. Усё зрушылася з мёртвай кропкі год таму. Міністр культуры Павел Латушка сказаў, што помнік паставіць абавязкова. І слова сваё стрымаў. Частку сродкаў на стварэнне скульптурнай кампазіцыі выдзеліў генеральны партнёр Нацыянальнага мастацкага музея[1].
 

Апісанне правіць

Мастак паказаны ў поўны рост з накінутым на адно плячо халатам, нібы толькі што выйшаў з майстэрні на падворак свайго дома, трымаючы ў руцэ пэндзаль і палітру, каб развітацца. Складаная палітычная сітуацыя ў Паўночна-Заходнім краі пасля здушэння паўстання 1830 года і жаданне ўбачыць творы вялікага мастацтва, у свой час змусілі яго з’ехаць у Еўропу. Ён прыехаў у Парыж, дзе неўзабаве памёр ва ўзросце 42 гадоў у доме свайго сябра Адама Міцкевіча. Рух адзення пад ўздзеяннем ці то ветру, ці то душэўных парыванняў, пачуццёвая рука і тонкі твар, што нібы ловіць свежы подых ракі[1].

Скульптура ўстаноўлена на невысокім пастаменце з натуральнага каменя, які не ўздымае яе над гледачом, а толькі пазначае ўмоўную прастору. Жанравая кампазіцыя, распрацаваная скульптарам, арганічна ўпісваецца ў атмасферу двара і стварае ўражанне рэальнай прысутнасці мастака[1].

Цікавыя факты правіць

Акрамя помніка каля дома Ваньковічаў, Уладзімір Слабодчыкаў стварыў бюст жывапісца, які ўстаноўлены ў Беразіне на тэрыторыі мастацкай школы, і мемарыяльны знак на вуліцы Ваньковіча ў Мінску[1].

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць