Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў
Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў (нар. 21 красавіка 1952, Даўгінава, Вілейскі раён) — беларускі скульптар, аўтар твораў у манументальнай, станковай і паркавай скульптуры, медальерным мастацтве. Народны мастак Беларусі (2021)[1]. Член Брытанскага каралеўскага таварыства скульптараў (2009), ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў (2008).
Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 красавіка 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар |
Месца працы | |
Жанр | скульптура |
Вучоба | |
Уплыў | Леанід Рыгоравіч Давідзенка, Генадзь Ільіч Мурамцаў і Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Уплыў на | Андрэй Канстанцінавіч Хацяноўскі |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія і творчасць
правіцьНарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, які скончыў у 1975 годзе. Яго выкладчыкамі былі Леанід Давідзенка, Анатоль Анікейчык, Генадзь Мурамцаў.
Удзельнік выстаў з 1973 года. З 1975 па 1988 год працаваў выкладчыкам у Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка. З 1989 года і па цяперашні час працуе загадчыкам кафедры скульптуры ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага беларускага мастацтва, музеі тэатральнага мастацтва, музеі Вялікай Айчыннай вайны (Мінск), Музеі выяўленчага мастацтва (Полацк), галерэі імя Вашчанкі (Гомель), галерэі імя Масленікава (Магілёў), краязнаўчым музеі (Вілейка), краязнаўчым музеі (Светлагорск), Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква), у фондзе Міністэрства культуры Расіі, Ніжне-Тагільскім мастацкім музеі (Расія), галерэі «Onuxus» (Швейцарыя), галерэі «Saggitaria» (Італія), музеі «Zimmerli» (ЗША), муніцыпалітэце г. Чанжоу (Кітай).
Асноўныя манументальныя творы
правіць- «Дзеці гуляюць» (1986, Мінск),
- мемарыяльны знак М. Багдановічу (Мінск),
- «Ясь і Яніна» (1991, Нясвіж),
- мемарыяльная дошка Ст. Манюшку (2000, Мінск),
- «Загінулым за другі свае» (1997, Бабруйск),
- «Чарнобыль» (2000, Аберкірхен, ФРГ),
- «Сынам Рэчыцы» (2003, Рэчыца),
- ладдзя «Адчуванне часу» (Фучжоу, Кітай),
- «Поўня» (2004, Дубай, ААЭ),
- «Поры года» (2004, палац Румянцавых – Паскевічаў, Гомель),
- мемарыяльны знак В. Ваньковічу (Мінск, 2005),
- «Звон-Набат» (Светлагорск),
- «Веды — сіла» (2005, Мінск),
- «Памінальны вянок» (2006, Равенсбрук),
- «Восеньскія святы» (2006, Нацыянальная бібліятэка),
- «У промнях сонца» (2006, Полацк),
- скульптурная кампазіцыя «Раніца мастака», прысвечаная В. Ваньковічу (2010, Мінск),
- скульптура Божай Мацi «Знаменне» (2016, Лагойск).
Бібліяграфія
правіць- Слабодчыкаў У. І. Пластыка, пластыка і яшчэ раз пластыка. Мастацтва, № 12, 2005.
- Слабодчыкаў У. І. Успамін аб Вугоршчыне. Серыя «Мастакі Беларусі. Мікола Селяшчук», Мінск: Мастацкая літаратура, 2007.
- Слабодчыкаў У. І. Станковая кампазіцыя ў скульптуры. Метадычная распрацоўка, Мінск, 2011.
Дзяржаўныя ўзнагароды
правіць- ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» (2021)[1];
- ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» (2011);
- медаль Францыска Скарыны (2006);
- срэбны і бронзавы медалі ВДНГ СССР (1983, 1989);
- лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы (2016).
Зноскі
Літаратура
правіць- Пешына Т. В. Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 485. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»