Помнік воінам-інтэрнацыяналістам (Бабруйск)

Бабруйск

Помнік воінам-інтэрнацыяналістам — помнік у Бабруйску, размешчаны ў скверы на рагу вуліц Сацыялістычнай і Інтэрнацыянальнай. Устаноўлены ў гонар воінаў-бабруйчан, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў розных краінах свету. Адкрыты ў 1998 годзе. Аўтар праекта Э. К. Агуновіч, скульптар — У. Слабодчыкаў.

Помнік
Помнік воінам-інтэрнацыяналістам
53°08′24″ пн. ш. 29°13′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч і Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў
Дата пабудовы 1998 год
Map

Апісанне правіць

Помнік выкананы з бронзы і граніту. На гранітным падножжы помніка размешчана зорка, паміж прамянямі якой выбіты прозвішчы 17 воінаў, на іншым баку падножжа — назвы краін, у якіх воіны-землякі выконвалі інтэрнацыянальны абавязак: Егіпет, Паўночная Карэя, В’етнам, Афганістан. Да кампазіцыйнага цэнтра прымыкаюць скульптурныя выявы 6 жаночых фігур, якія смуткуюць па загінуўшых родных. Над іх галовамі ўзносяцца ў неба касмічныя зоркі, як сімвал неўміручасці загінулых.

Літаратура правіць