Дукорскі маёнтак

«Дукорскі маёнтак» — музейны комплекс, які знаходзіцца ў аграгарадку Дукоры Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак»
Брама і стайня
Брама і стайня
Заснаваны 2015 год
Месцазнаходжанне Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Дукора
Адрас вул. Школьная, 15
Адкрыты аўторак-нядзеля — з 10.00 да 18.00 (уваход да 17:00)
gk-agroproduct.by

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 30 км ад Мінска, 25 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Мінск — Бабруйск і Рудзенск — Смілавічы, каля ракі Свіслач.

Гісторыя правіць

25 чэрвеня 2015 года адбылося адкрыццё музейнага комплексу. Афіцыйная цырымонія адкрыцця аб’екта адбылася з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Міністэрства культуры, Пухавіцкага райвыканкама, іншых ведамстваў і міністэрстваў, а таксама шматлікіх гасцей, моладзі[1].

Аб’екты правіць

  • Музей. Мае два пакоі, экспазіцыя аднаго з якіх прысвечана ранняй гісторыі Дукоры і яе ўладальнікам, экспазіцыя другога распавядае пра гісторыю мястэчка ў савецкі час. Сярод экспанатаў — аб’ёмны макет сядзібы, партрэты, генеалагічныя дрэвы і гербы яе ўладальнікаў. У астатніх залах утрымліваюцца часовыя экспазіцыі шляхецкіх касцюмаў і прадметаў побыту[2].
  • Брама. Адноўлена падчас нядаўняй рэканструкцыі, да гэтага была паўразбуранай. Дакладная дата пабудовы невядома, аднак мяркуецца, што пабудова была закладзена Францішкам Ашторпам у канцы XVIII — пачатку XIX ст. Сёння на пяці яе ярусах размешчана адна з тэматычных музейных экспазіцый[2].
  • Бровар. Наладжаны тэхналагічны працэс вырабу гарэлкі з выкарыстоўваннем гістарычных матэрыялаў. 10 чэрвеня 2017 г. у бровары выбухнуў кацёл самагоннага апарата, у выніку чаго апёкі і траўмы атрымаў працаўнік[3].
  • Вуліца майстроў. Складаецца з ганчарнай майстэрні, майстэрні вышыўкі, кузні і мабільнай майстэрні па халодным кляпанні манет. Таксама маецца «перакулены дом».

Галерэя правіць

Зноскі