Slipknot

амерыканскі хэві-метал гурт

«Slipknot» ([ˈslɪp.nɑːt]) (бел.: пятля, зашмарга) — амерыканскі хэві-метал гурт з горада Дэ-Мойн, Аёва. Гурт быў заснаваны ў 1995 годзе перкусіяністам Шонам Крэенам, бубначом Джоўі Джордзісанам і бас-гістарыстам Полам Грэем. Пасля некалькіх змен складу ў раннія гады, гурт пачаў складацца з дзевяці чалавек: Крэен, Джордзісан, Грэй, Крэйг Джонс, Мік Томсан, Коры Тэйлар, Сід Уілсан, Крыс Фэн і Джым Рут. Грэй памёр 24 сакавіка 2010 года, замест яго ў 2011—2014 гадах выступаў гітарыст Доні Сцілі. Джордзісан сышоў з гурта праз хваробу 12 снежня 2013 года. Сцілі сышоў ў часе запісу альбома «.5: The Gray Chapter». Гурт узяў Алясандра Ветурэлу на бас і Джэя Вайнберга на бубны. Джордзісан сышоў у снежні 2013 года, у выніку чаго адзіным заснавальнікам у бягучым складзе гурта ёсць Крэен. Фэн пакінуў гурт праз судовы пазоў 18 сакавіка 2019 года[1].

Slipknot
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры ню-метал, альтэрнатыўны метал і груў-метал
Краіна  ЗША
Адкуль Дэ-Мойн
Лэйблы Roadrunner Records[d]
Склад
slipknot1.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Slipknot» добра вядомы сваім вонкавым выглядам, які прыцягвае ўвагу, агрэсіўным стылем музыкі і хаатычнымі жывымі шоў[2][3]. Пасля выпуску аднайменнага альбома ў 1999 годзе, гурт хутка дасягнуў поспеху. Наступны альбом «Iowa», які выйшаў у 2001 годзе, хоць і быў больш цёмным, але павялічыў папулярнасць гурта. Пасля кароткага перапынку, «Slipknot» вярнуўся ў 2004 годзе з альбомам «Vol. 3:(The Subliminal Verses)». У 2008 годзе выйшаў чацвёрты альбом, «All Hope Is Gone», які дэбютаваў пад нумарам адзін у чарце «Billboard 200». У 2014 годзе быў выпушчаны пяты студыйны альбом, «.5: The Gray Chapter». Шосты студыйны альбом, «We Are Not Your Kind», быў прэзентаваны 9 жніўня 2019 года[4]. Гурт выпусціў 2 жывыя альбомы: «9.0: Live і Day of the Gusano: Live in Mexico», а таксама зборнік «Antennas to Hell», і пяць DVD з жывымі выступамі. Гурт прадаў больш за 30 мільёнаў запісаў па ўсім свеце[5].

Студыйныя альбомы правіць

  • Slipknot (1999)
  • Iowa (2001)
  • Vol. 3: (The Subliminal Verses) (2004)
  • All Hope Is Gone (2008)
  • .5: The Gray Chapter (2014)
  • We Are Not Your Kind (2019)
  • The End, So Far (2022)

Склад правіць

Цяперашні склад

  • (#6) Шон Крэен — перкусія, бэк-вакал (1995–цяперашні час)
  • (#5) Крэйг Джонс — сэмплы (1996–цяперашні час), клавішныя (1997–цяперашні час), сола- і рытм-гітара (1996)
  • (#7) Мік Томсан — рытм- і сола-гітара (1996–цяперашні час)
  • (#8) Коры Тэйлар — вакал (1997–цяперашні час)
  • (#0) Сід Уілсан — дзі-джэй (1998–цяперашні час), клавішныя (2008–цяперашні час)
  • (#4) Джым Рут — сола- і рытм-гітара (1999–цяперашні час)
  • Алясандра Вентурэла — бас-гітара (2014–цяперашні час), клавішныя (2018–цяперашні час)
  • Джэй Вайнберг — ударныя (2014–цяперашні час)
  • Майкл Пфаф — перкусія, бэк-вакал (2019–цяперашні час)

Былыя ўдзельнікі

  • Доні Стылі — сола- і рытм-гітара (1995–1996)
  • Андэрс Колсефні — перкусія (1995–1997), бэк-вакал (1997), вакал (1995–1997)
  • (#3) Грэг Уэлтс — перкусія, бэк-вакал (1997–1998)
  • (#4) Джoш Брэйнард — рытм- і сола-гітара, бэк-вакал (1995–1999)
  • (#2) Пол Грэй — бас-гітара, бэк-вакал (1995–2010, памёр у 2010)
  • (#1) Джоўі Джордзісан — ударныя (1995–2013, памёр у 2021)
  • (#3) Крыс Фэн — перкусія, бэк-вакал (1998–2019)

Былыя канцэртныя ўдзельнікі

  • Брэндан Дарнер — перкусія, бэк-вакал (1998)
  • Доні Стылі — бас-гітара (2011–2014)

Часавая шкала правіць

Зноскі

  1. Reilly, Nick. Slipknot's Corey Taylor says he was "wrongly accused" of stealing from percussionist Chris Fehn (англ.). NME (19 сакавіка 2019). Праверана 20 мая 2019.
  2. Slipknot. AllMusic. Праверана February 4, 2013.
  3. Slipknot: Unmasked. Joel McIver. December 1, 2001. ISBN 9780711986770.
  4. Blistein, Jon. Slipknot Preview New Album With Unsparing Headbanger 'Unsainted' (англ.). Rolling Stone (16 мая 2019). Праверана 20 мая 2019.
  5. "Knotfest Roadkill 2019". www.knotfestroadshow.com/. March 3, 2019. Архівавана з арыгінала 13 красавіка 2021. Праверана 12 жніўня 2019. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021. Праверана 12 жніўня 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021. Праверана 12 жніўня 2019.

Спасылкі правіць