Багуслаўскі фальварак

Прудок, цяпер Гомель

Гомельская сядзіба, або Багуслаўскі фальварак — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 19 ст. ў г. Гомель, на тэрыторыі былой вёскі Прудок, якая ўвайшла ў межы горада. Уваходзіла ў склад маёнтка Румянцавых, затым Паскевічаў[1]. Размешчана па адрасе вуліца Пасёлак Будзёнаўскі, 17.

Славутасць
Багуслаўскі фальварак
52°28′19″ пн. ш. 31°00′03″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000094шыфр 313Г000094
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уключала сядзібны дом, драўляны млын, гаспадарчыя пабудовы, парк, сад з сажалкамі, конны завод (быў адкрыты ў 1922). Сядзібны дом з рысамі рамантызму пабудаваны ў 1849 годзе[1].

Захаваліся сядзібны дом, стайневыя пабудовы, рэшткі алеі з ліпамі[1].

Архітэктура правіць

Цагляны аднапавярховы будынак сядзібнага дома на высокім цокалі. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам з вежавымі выступамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і ўмацаваны лапаткамі. У вонкавым аздабленні выкарыстаны арачныя абрамленні вокнаў, разеткі, цягі, люкарны. Стайні маюць розную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, фасады ўпрыгожаны цаглянымі дэкаратыўнымі элементамі[1].

Зноскі

  1. а б в г Т. Ф. Літвінава. Гомельская сядзіба // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць