Вікіпедыя:Форум/2011-студзень-красавік
Гэта архіў, але размовы, прывязаныя да гэтай архіўнай старонкі, магчыма, не вяліся ў той час. Калі ласка, не змяняйце змест гэтай старонкі. Глядзіце актуальныя размовы, або спіс архіваў. |
Вікіпедыя:Форум/2011-cтудзень-красавік
Закрыццё беларускіх Вікі-кніг
Шаноўнае спадарства! Я вырашыў пакінуць заяўку на закрыццё праекта wikibooks на беларускай мове. Адзіная нагода для такога кроку - неактыўнасць удзельнікаў праекта і, адпаведна, невялікая колькасць карыснага зместу: праект амаль пусты. Да таго ж, у нас ёсць болей карысны і актыўны рэсурс [— беларускі Wikisource], туды можна без праблем перанесці карысныя тэксты з Wikibooks. Прашу падтрымаць або аспрэчыць маю заяўку на гэтай старонцы (на англійскай мове). Дзякуй за ўвагу. --LexArt 13:15, 21 красавіка 2011 (UTC)
Аўтадогляд
Шаноўнае спадарства, нам уключылі аўтадогляд. Калі хто хоча, звяртайцеся за сцягам. P. S. І гэта не першакрасавіковы жарт :)---Хамелка / разм. 15:17, 1 красавіка 2011 (UTC)
Новыя гаджэты
Маркі Беларусі
Паважаныя калегі, удзельнікам Butko былі запампаваны на Вікісховішча ўсе паштовыя маркі Беларусі, якія знайшліся на сайце Белпошты. Пры загрузцы дадавалася апісанне «Марка Беларусі», на старонцы кожнай маркі на сайце пошты ёсць больш падрабязнае апісанне. Запрашаю да дапрацоўкі апісанняў марак усіх жадаючых. Да таго ж, як разумееце, можна гэтыя маркі выкарыстоўваць для ілюстрацыі Вашых і чужых артыкулаў ва ўсіх моўных раздзелах. Магчымасці адкрываюцца вельмі шырокія, бо з-за адсутнасці свабоды панарамы многія артыкулы неілюстраваны---Хамелка / разм. 09:41, 24 сакавіка 2011 (UTC)
Святары
Ці ёсць шаблон-картка для святароў? Папаў Рымскіх? --Чаховіч Уладзіслаў 21:22, 21 сакавіка 2011 (UTC)
- {{Іерарх}} - пытанне больш не актуальна. --Чаховіч Уладзіслаў 16:07, 24 сакавіка 2011 (UTC)
Паэтэса, актрыса, сцюардэса, прынцэса
Дарагія сябры,
у некаторых артыкулах у нас сустракаюцца калькі з польскай мовы - паэтэса, акторка. Па-беларуску трэба паэтэса, актрыса. Як сцюардэса і прынцэса.
Дзякуй --93.85.197.232 20:29, 15 сакавіка 2011 (UTC)
- Гэтыя словы сустракаюцца ў асноўным з-за няўважлівага перакладу артыкулаў з Вікіпедыі на тарашкевіцы, дзе яны - норма. --Чаховіч Уладзіслаў 22:01, 15 сакавіка 2011 (UTC)
Шаблон:Колер
Прашу паважаную супольнасць звярнуць увагу на праблему выкарыстання шаблона "колер". Магчыма варта правесці фармальнае абмеркаванне перспектыў выкарыстання шаблона з наступным галасаваннем. - Hard Sin 19:21, 14 сакавіка 2011 (UTC)
- Узважым усе за і супраць. Прашу ўсіх удзельнікаў не быць абыякавым да сітуацыі, выказацца і пакончыць з гэтым пытаннем раз і назаўсёды. Першым пачну я. Праз пару дзён пачнем галасаванне.
- Лічу, што шаблон:колер варта выкарыстоўваць у тых выпадках, калі колер адпавядае тэме, напрыклад: табліца рымскіх пап, склад манчэсцера і падобнае (па жаданні).
- Для картак табліц краін, прапаную, выкарыстоўваць адзіны колер, і толькі. Бо размаляваўшы краіны - гэта дызайнерскі мамент, дзе ствараюцца падставы для спрэчак наконт колераў. --**Гарадзенскі** 07:07, 16 сакавіка 2011 (UTC)
- Асабіста я ніколі не ўспрымала зялёненькі колер для Беларусі як сімвал нечага, проста нейкая ўніфікацыя, таксама і для іншых краін, нав. шаблоны мне падабаецца рабіць колерам Рака (проста так, без прычын, колер падабаецца). Таму не бачу тут падстаў, калі нейкі ўдзельнік хоча расставіць колеры, гэта так сказаць, міжнародная практыка (маю на ўвазе іншамоўныя раздзелы), чаму не? Чым займацца вайной правак, лепш напішыце кожны па артыкулу па тэме (пашукала для вас тэмы):
- Псіхалогія ўспрымання колеру ru:Психология восприятия цвета
- [[]] ru:Колбочки (сетчатка)
- [[]] ru:Спектральные цвета
- [[]] ru:Дополнительные цвета
- Насычанасць, колер ru:Насыщенность (цвет)
- [[]] ru:Светлота (цвет)
- Тон, колер - мала
- [[]] ru:Цветовая температура
- [[]] ru:Имя цвета
- [[]] ru:Колориметрия (наука)
- [[]] ru:Цветовой миксер
- [[]] ru:Колоризация
Як бачыце, праца яшчэ засталася.---Хамелка / разм. 08:23, 16 сакавіка 2011 (UTC)
- Вось каб не займацца вайной правак і ўзнікае гэтае пытанне. Міжнародны вопыт гэта Рувікі? а як жа Англ, Ням. Пол. і інш буйныя Вікі. --**Гарадзенскі** 10:35, 16 сакавіка 2011 (UTC)
- Можа, хто, яшчэ хоча дадаць сваё меркаванне?--**Гарадзенскі** 08:44, 26 сакавіка 2011 (UTC)
Korczak в Krupski Oleg
Прашу Вас перайменавать мой уліковы запіс - удзельніка "Korczak" в "Krupski Oleg" ў адпаведнасці з маім IP на be.wikipedia.org. Прычына - пры стварэнні глабальнага акаўнта "Korczak" ужо быў на pl.wikipedia.org удзельнік "Korczak". Таму маю патрэбнасць, ад кожнага лакальнага бюракрата (або адміністратара) перайменаваць маю ўліковы запіс "User:Korczak" в "User:Krupski Oleg". З павагай Krupski Oleg 18:06, 13 сакавіка 2011 (UTC)
Шаблон "Пераклад"
Нешта не знайшоў шаблона "Пераклад", яго няма ці я дрэнна шукаў? Калі ласка, ткніце, калі не складана ;-) --Damarah 16:01, 10 сакавіка 2011 (UTC)
- Далучаюся да пытання--Чаховіч Уладзіслаў 16:02, 10 сакавіка 2011 (UTC)
- Шаблон:Артыкул у іншым раздзеле, Шаблон:Пераклад?--Амба 16:03, 10 сакавіка 2011 (UTC)
- Дзякуй--Damarah 16:19, 10 сакавіка 2011 (UTC)
- Вой, не тое шукаў. Ці ёсць "Пераклаці"? Да таго ж: ці ёсць шаблон, які б пазначаў патрэбнасць іншага шаблона ў артыкуле?--Чаховіч Уладзіслаў 14:04, 12 сакавіка 2011 (UTC)
Дапамога у перакладзе польскіх прозвішчаў на беларускую мова
Ці можа нехта дапамагчы у перакладзе прозвішч з польскай мовы на беларускую ў артыкуле Янэк_Вішнеўскі ? --Damarah 16:01, 10 сакавіка 2011 (UTC)
Белорусская Викитека
Поддержите создание Белорусской Викитеки--Andrijko Z. 12:42, 9 сакавіка 2011 (UTC)
Вікіфікацыя
Спадарства, як у вас уключыць вікіфікатар? --Renessaince 06:18, 8 сакавіка 2011 (UTC)
- У новым інтэрфейсе халера яго ведае, у старым -- ёсць прадвызначана. --Максім Л. 08:24, 8 сакавіка 2011 (UTC)
- Папераключаў інтэрфэйсы. Усё адно не зразумеў, дзе тая кнопка пры рэдагаваньні, якая вікіфікуе артыкул. --Renessaince 09:08, 8 сакавіка 2011 (UTC)
- Настаўленні→Праца→Уключыць панэль інструментаў з палепшанымі магчымасцямі → выключыць?--Амба 06:09, 10 сакавіка 2011 (UTC)
- Ага, так і было. Шкада, што няма на палепшанай панэлі. --Renessaince 20:40, 10 сакавіка 2011 (UTC)
- Папераключаў інтэрфэйсы. Усё адно не зразумеў, дзе тая кнопка пры рэдагаваньні, якая вікіфікуе артыкул. --Renessaince 09:08, 8 сакавіка 2011 (UTC)
Файлы
Паважаныя таварышы. На жаль павінна адзначыць, што грозныя папярэджванні на старонках гутарак нашых аўтараў, якія загрузілі файлы без належнага афармлення інфармацыі пра іх, не падзейнічалі. Таму, як мне не шкада, з серады пачнуцца выдаленні. Першымі стануць файлы з гэтай катэгорыі. Просьба не крыўдзіцца, а пакуль не позна дапамагчы іх аформіць.---Хамелка / разм. 14:14, 2 сакавіка 2011 (UTC)
Інтэрвікі
Спадарства, яшчэ раз нагадваю: перакладаеце з нашай Вікіпэдыі артыкулы — перакладайце на здароўе. Але ж прастаўляйце інтэрвікі! Тым болей на такія артыкулы, адпаведнікаў якім у іншым разьдзелах няма. --Renessaince 15:04, 24 лютага 2011 (UTC)
P.S. Словазлучэньне «новы падраздел» — гэта якой мовай напісана? --Renessaince 15:04, 24 лютага 2011 (UTC)
- Это я написал. ен: new section - как правильно перевести?--Амба 16:51, 24 лютага 2011 (UTC)
- Ужо выправіў. --Renessaince 18:24, 24 лютага 2011 (UTC)
Ну і, вядома, словы «перакладаеце — перакладайце на здароўе» не азначае, што падаваць Вікіпэдыю, зь якой быў узяты артыкул, не абавязкова. --Renessaince 15:58, 2 сакавіка 2011 (UTC)
Вікісустрэча 7 сакавіка
Запісвайцеся, калі ласка. - Вікісустрэчы---Хамелка / разм. 12:50, 21 лютага 2011 (UTC)
Пытанне
Перанесена на старонку размоў артыкулу - Віленская беларуская гімназія---Хамелка / разм. 20:16, 20 лютага 2011 (UTC)
Пустые статьи о годах
(Простите, что пишу по-русски.)
Вы уже тут обсуждали удаление пустых статей о годах, например 230 да н.э.? У вас тут уже 27 тысяч статей и мне кажется, что эти пустые статьи не нужны вам для доказательства того, что ваш проект серьёзен.
Дело ваше, конечно - я просто так со стороны замечаю. --Дзядзька Лёша 15:10, 18 лютага 2011 (UTC)
- Там есть интервики. Удаление и восстановление будет сопровождаться правками ботов во всех проектах. Польза от удаления сомнительна.--Амба 15:16, 18 лютага 2011 (UTC)
- Кроме того, появятся красные ссылки.--Амба 16:28, 19 лютага 2011 (UTC)
- На данный момент у нас 2959 хроностатьи. Минус 365 о датах, которые заполнены, и 210 о годах с 1800-2010 = 2384, некоторые из которых тоже заполнены, это меньше 10%, а с каждой новой статьёй и с каждой правкой в хроностатьях этот процент уменьшается, так что смысла удалять нет. Кстати, чтобы править хроностатьи, достаточно минимального знания языка, можете поучаствовать :)---Хамелка / разм. 16:42, 19 лютага 2011 (UTC)
В ру-вики
Коллег участников-рувики приглашаю ознакомиться.--Pessimist2006 14:30, 17 лютага 2011 (UTC)
Канферэнцыя Вікімэдыя Польшча
Калегі! З 18 па 20 сакавіка ва Ўроцлаве будзе праходзіць штогадовая канферэнцыя арганізавана грамадствам Вікімэдыя Польшча. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Магчыма атрыманне візы, а таксама фінансавая падтрымка паездкі (памеры залежаць ад колькасці жадаючых). Сайт канферэнцыі, рэгістрацыя участиников - тут. Асноўныя часткі сайта хутка будуць перакладзены на рускую. Калі будзе цікавасць, то заяўкі прашу падаваць мне непасрэдна да канца гэтага тыдня. Усяго добрага, Ency 23:41, 14 лютага 2011 (UTC) каардынатар ВМ Пл па ўсходнім напрамку
- Ці зьбіраецца хто паехаць? Было б цікава. --Renessaince 11:21, 16 лютага 2011 (UTC)
- Калегі! З прычыны большай колькасці желаюших (з РУБ) датэрмінова спыняю прыём запісаў на магчымае частковае фінансаванне ўдзелу ў канферэнцыі ВМ Польшча. Вядома няма препятсвий ў запісы за свой кошт. З павагай, Ency 22:31, 18 лютага 2011 (UTC)
Запыт на статус адміністратара
- Запрашаю - Удзельнік Амба---Хамелка / разм. 10:42, 6 лютага 2011 (UTC)
Шаблон:Літ
Што здарылася з Шаблон:Літ? На такіх старонках як гэта Віктар Дашук
Праверка старонак
Заўважыў, што ў беларускай Вікіпедыі была нядаўна ўкаранёная сістэма Flagged revisions, таму хацеў бы даведацца, дзе можда атрымаць сцяг для магчымасці праверкі старонак. --Глеб Барысаў 01:18, 4 лютага 2011 (UTC)
- З гэтай "праверкай" цяпер шаблоны "з'яжджаюць" на "неправераных" старонках. Хто там быў ініцыятарам - разбярыцеся, калі ласка. --JerzyKundrat 07:00, 4 лютага 2011 (UTC) гл. напр. Лілея кучаравая, Расія --JerzyKundrat 07:45, 4 лютага 2011 (UTC)
- Я не сильно разбираюсь в .css, javascript и т.д. Простейший "ручной" способ - добавить {{-}} или <br style="clear: both" /> в начало статьи (прыклад).--Амба 08:20, 4 лютага 2011 (UTC)
- Сістэма пакуль тэстуецца, правоў даглядальніка пакуль няма ні ў каго. Калі ўсе запрацуе, будзе створана спецыяльная старонка для запытаў на атрыманне сцяга.---Хамелка / разм. 13:50, 4 лютага 2011 (UTC)
- У Расеі была лішняя калёнка. Ці вы пра вэртыкальная зьяжджаньне? Wizardist 18:27, 5 лютага 2011 (UTC)
- Так, пра вэртыкальная.--Амба 18:36, 5 лютага 2011 (UTC)
Неабгрунтаванае блякаваньне ўдзельнікаў, аўтарскае права, etc.
Прывітаньне. Некалькі дзён таму бестэрмінова быў заблякаваны ўдзельнік Kazimier Lachnovič. Блякаваць у пэўнай ступені было за што, але максымум — на тыдзень. Болей таго, падобнага кшталту блякаваньне адбылося без папярэднягя абмеркаваньня з супольнасьцю: удзельнік са сьцягамі адміністратара Yury Tarasievich уласнаруч наклаў блёк.
Болей таго, наколькі мне вядома, не была ўхваленая прапанова па вырашэньні праблемаў з аўтарскім правам у артыкуле Гарадскі пасёлак Зэльва, і, яшчэ далей — праігнараваная. Патрабаваньне зьмяшчэньня толькі вольнага зьместу ў Вікіпэдыі выражаецца трэцім слупом Вікіпэдыі, які зьяўляецца неад’емным і адным з галоўных правілаў Вікіпэдыі.
Я вельмі прашу супольнасьць абмеркаваць гэты выпадак у прыватнасьці, і стан рэчаў з аўтарскім правам увогуле. Таксама вельмі раю перагледзіць блёк вышэй зазначанага ўдзельніка й абмеркаваць пазбаўленьне сьцягу адміністратара ўдзельніка Yury Tarasievich за злоўжываньне ў асабістых мэтах. Wizardist 23:56, 3 лютага 2011 (UTC)
- Дзякуй, што звярнуліся ў Беларускую Вікіпедыю, свабодную энцыклапедыю на сапраўднай беларускай мове, Вашае меркаванне вельмі цікавае для нас.
- Паведамляем, што адміністратар мае права блакаваць удзельнікаў без абмеркавання з супольнасцю.
- З радасцю нагадваем, што блок не распаўсюджваецца на іншыя раздзелы Вікіпедыі, такім чынам ва ўдзельніка Kazimier Lachnovič будзе больш часу для ўдзелу ў, напрыклад, Беларускай Вікіпедыі старога правапісу. - Hard Sin 12:28, 4 лютага 2011 (UTC)
- І вы ня супраць парушэньняў аўтарскага права, на якія заплюшчваюць вочы? Тым болей, адміністратар мае права блякаваць удзельнікаў без абмеркаваньня, але ён ня мае права злоўжываць гэтай прывілегіяй. Пад злоўжываньне не падпадаюць блёкі без абмеркаваньня супраць вандалізму, напрыклад. Тут жа меў месца блёк, у якім адміністратар быў адным з бакоў спрэчкі, і без абмеркаваньня з суполкай заблякаваў удзельніка. Адміністратар, дзякуюы сваёй прывілегіі, вырашыў свае праблемы. А гэта ідзе ў разрэз з практыкай у праектах Вікімэдыі.
- Дарэчы, стыль вашага допісу пакідае ў мяне ўражаньне, што вы думаеце пра Беларускую Вікіпэдыю старога правапісу, што гэта нейкі прыстанак ворагаў народу, якія толькі і чакаюць, каб разжэрці па шматках гэтую энцыкляпэдыю на сапраўднай беларускай мове. Гэта ня так. Удзельнікі як удзельнікі, якія жадаюць працаваць і супрацоўнічаць. А асабіста вашая завуаляваная агрэсія толькі наводзіць на мяне маркоту. Wizardist 13:32, 4 лютага 2011 (UTC)
- Калі Вы лічыце, што мы парушаем Вашыя правы, Вы можаць накіраваць заяву ў суд, пракуратуру альбо напісаць свайму дэпутату.
- Ніякай агрэсіі адносна Вас у мяне няма, не перажывайце хаця б наконт гэтага. Я тут, вядома, не для таго, каб дражніцца з працаўнікамі іншых раздзелаў.
- Супрацоўніцтва, як паказвае практыка дзеянняў Jauhenija i Zedlika, - гэта лёгка! - Hard Sin 09:35, 5 лютага 2011 (UTC)
У нашым раздзеле досыць вялікая колькасць удзельнікаў, якія былі заблакаваныя ў іншых раздзелах. Таму не трэба думаць, што мы ставімся прадузята да жадаючым плённа і канструктыўна працаваць з намі. Калі Вас так крыўдзіць тое, што чалавекам, які заблакаваў Вашага падабароннага, быў Юрый, то яго магу пераблакаваць я, як асоба, якая не ўступае з ім у канфлікт, але згодная з тым, што яго дзеянні ў нашым раздзеле Вікіпедыі былі нацэлены не на працу па стварэнні энцыклапедыі, а на распальванне канфліктаў.---Хамелка / разм. 13:47, 4 лютага 2011 (UTC)
- Для Wizardist. Чаму Вы бачыце ў словах Hard Sin завуаляваную агрэсію? Ён абсалютна спакойна адказаў Вам. Я паважаю ўдзельнікаў Беларускай Вікіпедыі (Тарашкевіца), але трэба адзначыць, што дзеянні Kazimier Lachnovič насілі абсалютна неканструктыўны характар. --178.124.226.208 13:54, 4 лютага 2011 (UTC)
- Я рабіў акцэнт на тэрмін блякаваньня, а не на сам факт. Дайце, калі ласка, тую досыць вялікую колькасьць удзельнікаў, і асабліва абставіны іх блякаваньня, а таксама тэрміны, на якія тыя ўдзельнікі былі заблякаваныя. Тое, што вы ўспрынялі як канфлікт, было толькі ўзгадненьне зьместу Вікіпэдыі зь яе правіламі. Wizardist 15:55, 4 лютага 2011 (UTC)
Пад Мінскам адбыўся семінар "Вікіпедыя пра Беларусь"
Cемінар прайшоў 22 студзеня 2011 г. ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Лідар", які знаходзіцца на беразе вадасховішча Дразды. Аудыторыя складалася з 30 падлеткаў і 4 дарослых. Вядучыя семінара з беларускага раздзела Вікіпедыі (Хамелка і Da voli) пазнаёмілі прысутных с асаблівасцямі сусветнага праекта Wikimedia, шляхам мультымедыйнай прэзентацыі прадэманстравалі прыклады артыкулаў рознай тэматыкі, засяродзіліся на патрэбах беларускай вікі, паказалі алгарытм стварэння новых артыкулаў ці паляпшэння ўжо існуючых.
Вучні задавалі шмат пытанняў, і ўсе яны знайшлі свой адказ. У якасці практычнага замацавання ведаў планавалася стварыць 1-2 артыкула сумесна, але да лагера "Лідар" Інтэрнэт пакуль не падведзены, і гэты намер застаўся чакаць лепшых часоў. У цэлым мэта мерапрыемства была дасягнута: маладыя людзі даведаліся пра карысць, якую праз далучэнне да ўдасканалення Вікіпедыі яны могуць прынесці як сабе асабіста, так і людзям сваёй краіны. --Da voli 07:26, 23 студзеня 2011 (UTC)
- Сённяшні лідар без Сеціва -- гэта ж нонсэнс. --Максім Л. 08:28, 23 студзеня 2011 (UTC)
Викитека на белорусском
Почему вы, несмотря на предыдущий отказ, не подаете снова заявку на создание Белорусской Викитеки? (сорри что по-русски, белорусским не владею, но понимаю)--Andrijko Z. 12:44, 17 студзеня 2011 (UTC)
- Слишком мало (интересного) некопирайтного материала. Yury Tarasievich 15:34, 17 студзеня 2011 (UTC)
- Мы на апошняй, 10-гадовай, вікісустрэчы абмяркоўвалі гэта. Аўтараў, якія памёрлі 70 і болей гадоў таму ў нас шмат, трэба развіваць гэты праект. --Максім Л. 08:24, 23 студзеня 2011 (UTC)
- Цалкам падтрымліваю гэтую прапанову. Але неабходна стварыць для гэтага граматную заяўку. Прапаную пачаць працу над складаннем заяўкі. --ComIntern 18:59, 2 лютага 2011 (UTC)
- Таксама падтрымліваю ідэю! У нас вельмі шмат некапірайтных матэрыялаў, у тым ліку - кінаматэрыялаў. Вікітэка - выдатнае месца, куды можна складаць адлічбаваныя стужкі, хроніку і гд. Зараз тыя хто робяць гэта за свой кошт не маюць арганізацыі за плячыма. damarah 2:14, 4 лютага 2011 (UTC)
Віншуем з 10-годдзем Вікіпедыі!
15 студзеня 2011 г. сусветная вікісупольнасць адсвяткавала 10-гадовы юбілей заснавання Вікіпедыі. У цэнтры Мінска прайшла святочная вечарына, прысвечаная гэтай адметнай падзеі. У сустрэчы прынялі ўдзел аўтары і рэдактары беларускага і рускага раздзелаў Свабоднай энцыклапедыі.
У па-дамашняму цёплай атмасферы за святочным сталом уздельнікі лепей пазнаёміліся адзін з адным, абмяркавалі надзённыя пытанні, параіліся наконт далейшай працы, адказалі на шматлікія пытанні журналістаў, якія таксама прысутнічалі. Негледзячы на перабоі з электразабяспячэннем, падчас сустрэчы ўдалося арганізаваць тэлемост з Санкт-Пецярбургам і Масквой, дзе сабраліся вікі-аўтары тамтэйшых рэгіёнаў.
Удзельнікі маюць намер найдалей ладзіць працоўныя сустрэчы. --Da voli 20:15, 15 студзеня 2011 (UTC)
Карысны скрыпт: патрэбны пераклад
ru:Википедия:Проект:Персональные скрипты/Навигации - можа хто возьмецца перакласці гэты карысны скрыпт? --Чаховіч Уладзіслаў 12:42, 10 студзеня 2011 (UTC)
- Мог бы паспрабаваць, а што менавіта патрабуецца? *Адзінае што я тут новенькі і не дужа пакуль разумею як размаўляць на форуме, можна у прываце паспрабаваць састасавацца* --Damarah 00:18, 4 лютага 2011 (UTC)
Вікісустрэча (15.01) з нагоды 10-годдзя Віксы
Сустрэча адбудзецца ў Мінску ў межах сусветнага святкавання ДН Віксы. Арганізуецца ў каардынацыі з Рускай і Тарашкевіцкай Віксамі. Час і месца будуць удакладненыя і паведамленыя праз аб'яву на Гал.Стар., але дзень -- 15 студзеня 2011 г. -- нязменны. Гэта перасцярога, бо з'явіліся панічы, якія правак не маюць, але таксама арганізуюць "вікісустрэчу". Абмеркаваць усё можна тут або ў адпаведных месцах Рускай (гл. тут) і Тарашкевіцкай Віксаў. Пакуль падзея актуальная, прашу пакінуць гэты раздзел Форума наверсе. --Максім Л. 09:53, 9 студзеня 2011 (UTC)
- Патлумачу сваю пазіцыю, людзі маюць права сустракацца ў які заўгодна дзень і ў якім заўгодна фармаце, у т.л. у "катэджах", з алкагольнымі напоямі і інш. атрыбутамі "крутасці". Нават, пры жаданні, могуць называць гэтыя сустрэчы "вікісустрэчамі". Але ўсё гэта асобна ад ДН Вікіпедыі 15.01.2011 г., які нікуды не пераносіцца і арганізуецца тымі хто быў заяўлены -- галоўны каардынатар ru:Участник:Pessimist2006. --Максім Л. 10:21, 9 студзеня 2011 (UTC)
ru:Википедия:Викивстречи/Минск, 15 января 2011 --Pessimist2006 13:54, 9 студзеня 2011 (UTC)
Выявы
- Я прайшлася ботам і праставіла ва ўсіх выявах шаблон {{Выява}}. Яго засталося толькі запоўніць. Калі ласка, таварышы, калі Вы бачыце ў сваім спісе назірання праўку па даданні гэтага шаблону, будзьце так ласкавы, запоўніце яго, каб да Новага года нашы выявы хоць трохі упарадкаваліся.---Хамелка / разм. 16:51, 28 снежня 2010 (UTC)
Як пісаць кітайскія імёны
Мне здаецца, было б варта распрацаваць нейкую сістэму транскрыпцыі кітайскай. Прэцэдэнты стварэння такіх сістэм ёсць: напрыклад, у рускай вікіпедыі распрацавалі сістэму транскрыпцыі кантонскай кітайскай і спосабы перадачы дадатковых складоў катаканы ў сістэме Паліванава.
Адзінага стандарту няма нідзе. У лепшым разе адаптуюць сістэму Паладыя да беларускай фанетыкі, з такімі праблемамі:
- -ao перадаецца то -ао (Мао Цзэдун), то -аа (даа ў артыкуле Даасізм)
- j-/z- і zh перадаюцца то як у Паладыя (цз, чж: Цзымэй Ду Фу, горад Гуанчжоў), то беларускімі дыграфамі (дз, дж: горад Сіньджоў)
У горшым выпадку пішуць невядома што:
- «правінцыі належылі царству Чхао» (напэўна, гэта Zhao/рус. Чжао?) (у артыкуле Шаньсі)
- «Юйцсы» (Yuci; гэта, напэўна, спроба размежаваць рускія ци/цы?) (у артыкуле Шаньсі)
- «Вутай» (Утай/Wutai; спроба не даць пачатковаму у стаць нескладовым?) (у артыкуле Шаньсі)
Акрамя таго, ёсць шэраг выпадкаў, калі беларуская транскрыпцыя не дазваляе зразумець, як выглядала слова ў кітайскай:
- склады на t- і d- перад медыяллю -i- і склады на q- і j- зліваюцца (цянь = tian ці qian, дзянь/цзянь = dian ці jian)
- цвёдрыя і мяккія ц (z/j) зліваюцца: цзы = ji (рус. цзи) і zi (рус. цзы) (гэта відавочны русізм, бо ў беларускай "ці" ёсць)
- перадача -ао як -аа не дазваляе зразумець, там -ao ці -a'a
Трэба знайсці кампраміс паміж перадачай кітайскай фанетыкі (напрыклад, Мао і дао гучаць амаль як Маў і даў), захаваннем звычнага выгляду словаў (чж-, цз-, -ао) і беларускай фанетыкай.
Калі нехта мяне падтрымае, магу напісаць тут болей сваіх думак на гэты конт. Думаю, варта было б потым наладзіць галасаванне пра тое, як лепей пісаць.
Але нават калі мы вырашым транслітэраваць сістэму паладыя, давайце хоць рабіць гэта паслядоўна: калі Гуанчжоў, то Сіньчжоў, а не Сіньджоў. Ці наадварот. Хтосьці 17:50, 12 студзеня 2011 (UTC)
- Недзе гэта ў нас ужо было, але цяпер знайсці не магу, звязана было з назвамі кітайскіх гарадоў. --Максім Л. 18:00, 12 студзеня 2011 (UTC)
Думаю, мы можам згадзіцца з тым, што зрабіць "лепей" за адаптацыю Паладыя не атрымаецца: 1) сістэма П. распрацавана і ўжываецца; 2) фанетыкі дастаткова блізкія; 3) сякая-такая адаптацыя ўжо некалі рабілася *і* рэферавалася (правяралася) у акад. выданні -- у БелСЭ. Вось што там ёсць па Шаньсі: Таюань, Фыньхэ, Цзіні, Тунгуань, Юйцы (!), Датун.
Думаецца, што мы аніяк не абмінем такіх аўтахтонных рэчаў, як пераход ненаціскнога -ао ў -аа, зацвярдзелыя зычныя і пад., не вынаходзячы ўласнай сістэмы, якую трэба будзе 1) вывучаць; 2) трымаць у галаве розніцу з хоць-якімі, але існуючымі бел.моўнымі акад. крыніцамі. Зрэшты, ці такая трагедыя, што нейкая мова не мае ўсіх гукаў іншай?
Што тычыць праблемы "пачатковага В супраць У", то, думаю, можна лічыць, што беларускае В дастаткова блізкае да У (прынамсі, бліжэйшае за в-рускае В), каб можна было яго (В) спакойна ўжываць (гл. заўвагу ў Бел. лінгвістыцы вып. 52 ). Yury Tarasievich 07:20, 13 студзеня 2011 (UTC)
- Цікава. Асабліва перадача «э/ы» як «ы» у Фыньхэ. Хацелася б аднак нейкую адзіную сістэму. Калі ўжываць «В» у wu: заўсёды ці толькі у тых выпадках, калі магчымы пераход у→ў? Да рэчы, як там перадаюцца цз-? Цз-, а не дз-? Хтосьці 21:43, 7 лютага 2011 (UTC)
Ліцэнзіі на выявы
Я правільна зразумеў, што цяпер можна змяшчаць толькі выявы з CC/GFDL/public domain? Калі аўтар проста "даў дазвол", то такая выява мусіць быць выдалена? Mienski 14:38, 7 лютага 2011 (UTC)
- Можна даць дазвол афіцыйна, чытаць ru:ВП:ДОБРО, можна змясціць выяву на сваім сайце і там на кожнай старонцы паставіць ліцэнзію сумяшчальную з Вікіпедыяй. Нельга запампаваць файл іншага аўтара, сказаўшы што ён даў дазвол. Неяк так :)---Хамелка / разм. 14:47, 7 лютага 2011 (UTC)
- Выява:Дзіця ў вышыванцы.jpg мае такі дазвол, але была пазначана для выдалення. Паглядзіце, чаго там не хапае. Mienski 10:10, 8 лютага 2011 (UTC)
- Калі ласка, ткніце мне пальцам, дзе іменна быў дадзены такі дазвол, я яго не бачу. Але нагадаю, што сістэма "Ён мне па тэлефону дазволіў" не падыходзіць. :)---Хамелка / разм. 11:48, 8 лютага 2011 (UTC)
- Паглядзіце, ці такога дазволу хопіць, ці трэба аўтара неяк папрасіць фармальна дзе-небудзь змясціць дазвол з імем-прозвішчам? http://dimaidr.livejournal.com/265745.html?thread=825873#t825873 Mienski 12:40, 8 лютага 2011 (UTC)
translatewiki.net
Трэба каб нехта пачаў пераклад паведамленьняў для MediaWiki і MediaWiki extensions тут. --Jim 05:31, 19 красавіка 2011 (UTC)
Допомога
uk:Петро Починчук. Чи не міг би хто-небудь записати білоруською? --93.73.24.135 21:24, 11 ліпеня 2011 (UTC)
Канферэнцыя Вікімэдыя Польшча ў 10-ю гадавіну
Калегі! З 23 па 25 верасня ў Познані будзе праходзіць арганізавана таварыствам Вікімэдыя Польшча канферэнцыя з нагоды 10-ці годдзя польскай вікіпедыі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Магчыма атрыманне візы, а таксама фінансавая падтрымка паездкі (памеры залежаць ад колькасці жадаючых). Сайт канферэнцыі і рэгістрацыя участиников. Калі будзе цікавасць, то заяўкі прашу падаваць мне непасрэдна да канца гэтага тыдня. Усяго добрага, Ency 18:12, 21 жніўня 2011 (UTC), каардынатар ВМ Пл па ўсходнім напрамку
- Калегі, да мяне паступіла 5 заяў на стыпендыі ад удзельнікаў з Расіі (2), Украіны (2) і Беларусі. Праўленне Викиемедиа Польшча выдзеліла сродкі на стыпендыі ў заяўленым памеры для ўсіх. Для тых, каму патрэбна віза, аформленыя запрашэння ад грамадства з хадайніцтвам аб вызваленні ад візавага збору і выдачы мульцівізы на год. Ency 22:19, 6 верасня 2011 (UTC)
Гэта архіў, але размовы, прывязаныя да гэтай архіўнай старонкі, магчыма, не вяліся ў той час. Калі ласка, не змяняйце змест гэтай старонкі. Глядзіце актуальныя размовы, або спіс архіваў. |