Ду Фу
Ду Фу (кіт.: 杜甫 Dù Fǔ, другое імя Цзымэй; 712, павет Гун — 770): кітайскі паэт часоў Танскай дынастыі. З сям’і чыноўніка.
Ду Фу | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | кіт.: 杜甫 |
Дата нараджэння | 712[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 770[1][2][…] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Du Xian[d][3] |
Дзеці | Du Zongwen[d], Du Zongwu[d] і Du Siye[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, каліграф |
Мова твораў | кітайская мова і японская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьНарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Ужо ў сямігадовым узросце прыдумваў вершы. Яго літаратурныя пазнанні былі надзвычай шырокія, шматабсяжныя. Пакінуўшы родны дом, ажыццявіў два вялікія падарожжы па краіне. Жыў у сталіцах Танскай імперыі — Лаяне і Чаньяні. Сябраваў з Лі Бо. У адрозненне ад Лі Бо марыў пра дзяржаўную службу, меркаваў, што праз яе зможа прынесці карысць сваёй Айчыне. Аднак заўжды яго спробы прайсці праз сіта дзяржаўных экзаменаў заканчваліся з-за інтрыг карумпіраваных чыноўнікаў, якія акружалі трон. Сям’я Ду Фу цярпела нястачы, сын памёр ад голаду, а сам Ду Фу захварэў на ліхаманку і сухоты. У час мяцяжу Ань Лу-шаня Ду Фу быў захоплены ў палон і адвезены ў Чаньян, адкуль уцёк праз два гады. Гэтым разам яму ўдалося атрымаць пасаду пры двары. Але ўсё адно яго дзейнасць не знайшла падтрымкі наверсе. Калі двор вярнуўся ў вызваленую сталіцу, Ду Фу патрапляе ў няміласць да імператара і адпраўляецца на нязначную пасаду ў правінцыю, праз год падае ў адстаўку.
Творчасць
правіцьНайбольш вядомыя цыклы вершаў «Тры аканомы» і «Тры расстанні». Майстар пейзажнай лірыкі. Паказваў у творах сацыяльныя кантрасты феадальнага грамадства («Вершы з 500 словаў пра тое, што ў мяне было на душы, калі я ехаў з сталіцы ў Фынсянь» і інш.), цяжкі лёс народа, асуджаў грабежніцкія войны.
Кітайская літаратурная крытыка называе Лі Бо і Ду Фу «прашчурамі верша», паколькі яны стварылі новую вершаваную форму — верш у пяць і сем слоў, які прыйшоў на змену старой форме верша ў чатыры словы. Гэта стала асноўнай формай паэзіі на наступныя тысячу з нечым гадоў, да літаратурнай рэвалюцыі 1918 года.
На беларускую мову яго творы перакладалі Рыгор Барадулін, Уладзімір Дубоўка, Лявон Баршчэўскі, Янка Сіпакоў, Мікола Мятліцкі[4], Навум Гальпяровіч.
Беларускія пераклады
правіць- у кн.: Дубоўка У. Выбраныя творы, Т.1, Мн., 1965.
- Адзінота горных вышынь: зборнік паэзіі: [пераклад] / Ду Фу / прадм. Алеся Карлюкевіча. — Мн.: Звязда, 2015. — 61, [1] с. — (Светлыя знакі: паэты Кітая). ISBN 978-985-575-014-8
- Выбраная лірыка. Пер. Л. Баршчэўскага. Мн.: Зміцер Колас, 2019. — 100 с. — («Паэты планеты»). ISBN 978-985-23-0044-5
Зноскі
- ↑ а б Fu Du // http://catalogue.nli.ie/Author/Home?author=Du%2C%20Fu%2C%20712-770 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Fu Du // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ China Biographical Database
- ↑ Продолжение большого проекта(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2020. Праверана 8 кастрычніка 2020.
Літаратура
правіць- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты. С.315.
- Серебряков Д. А. Ду Фу, М., 1958.