Янэк Вішнеўскі
Янэк Вішнеўскі (польск.: Zbigniew Eugeniusz Godlewski польск.: Janek Wiśniewski 3 жніўня 1952, Зялёна Гура — 17 снежня 1970, Гдыня) — персанаж паэмы «Балада пра Янэка Вішнеўскага», прататыпам якога з'яўляецца Збігнеў Гадлеўскі (Zbigniew Godlewski).
Янэк Вішнеўскі | |
---|---|
польск.: Zbigniew Godlewski | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Дата нараджэння | 3 жніўня 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 1970 (18 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Легенда і рэальны персанаж
правіцьІмя было прыдумана аўтарам балады Кшыштафам Даўгялам, каб прадставіць у сімвалічным выглядзе 18 гадовага працоўнага, забітага ў польскім горадзе Гдыня ваеннымі ці міліцыяй 17 снежня 1970, падчас хваляванняў у Польшчы. Выява цела невядомага маладзёна, якога нясуць на дзвярах праз кардон паліцыі ды танкі, натхніла К. Даўгялу напісаць паэму. Ніхто не ведаў яго імя ў той час, таму аўтар вырашыў даць яму імя звычайнага паляка. Пазней высветлілася, што чалавека насамрэч завуць Збігнеў Гадлеўскі і ён жыў непадалёк ад Эльблонгу. У 1970 Збігнеў быў застрэлены разам з яшчэ 39 чалавекамі.
Музыка для песні Песня аб Янку з Гдыні (таксама вядомая як «Балада пра Янэка Вішнеўскага») была напісана Мечыславам Халевай. Песня, разам з расповядам Янэка Вішнеўскага, стала папулярнай, калі ў канцы 1981 выйшла кіно Чалавек з Жалеза. Пасля падзення камунізму ў Польшчы галоўная вуліца Гдыні стала насіць імя Янэка Вішнеўскага, а ў Эльблонгу адна з вуліц таксама была названа ў гонар Збігнева Гадлеўскага.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Янэк Вішнеўскі