Аб’ектна-арыентаванае праграмаванне
Аб'ектна-арыентаванае праграмаванне (ААП) — метадалогія праграмавання, заснаваная на прадстаўленні праграмы ў выглядзе сукупнасці аб'ектаў, кожны з якіх з'яўляецца асобнікам (экзэмплярам) пэўнага класа, а класы арганізаваны іерархічна.
Аб'ектна-арыентаванае праграмаванне выкарыстоўвае ў якасці базавых элементаў аб'екты, а не алгарытмы.
Структураванне праграмы здзяйсняецца разбіваннем яе на спецыяльныя модулі, якія аб'ядноўваюць дадзеныя і працэдуры іх апрацоўкі. Аб'ектна-арыентаванае праграмаванне базуецца на паняцці абстрактных тыпаў дадзеных. Любы доступ да іх можа быць атрыманы толькі шляхам выкарыстання модуля.
ЛітаратураПравіць
- Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. — Мн.: Энцыклопедыкс, 2009. — ISBN 978-985-6742-83-8