Гетэрасексуальнасць

Гетэрасексуальнасць (ад грэч. ἑταῖρος — партнёр[1] і лац.: sexus — пол) — у шырокім сэнсе слова феномен чалавечай сексуальнасці, які ўключае або можа ўключаць у сябе гетэрасексуальную арыентацыю, гетэрасексуальную ідэнтычнасць і гетэрасексуальныя паводзіны.

Сексуальная арыентацыя
Раздзел сексалогіі
Агульнапрынятыя класіфікацыі

Гетэрасексуальнасць
Бісексуальнасць
Гомасексуальнасць

Іншыя класіфікацыі

Асексуальнасць
Антысексуальнасць
Аўтасексуальнасць
Шкала сексуальнасці Кінсі
Рашотка сексуальнай арыентацыі Клейна
Монасексуальнасць
Пансексуальнасць
Парафілія

Тэматычна звязаныя артыкулы

Эмацыйная арыентацыя
Эгадыстанічная арыентацыя
Біялогія і сексуальная арыентацыя
Вольны выбар і сексуальная арыентацыя
Статыстыка сексуальнай арыентацыі
Сексуальнасць жывёл
Сітуацыйныя сексуальныя паводзіны

У вузкім сэнсе слова гетэрасексуальнасць — гэта сексуальная арыентацыя, вызначаная як эмацыйнае, рамантычнае (платанічнае), эратычнае (пачуццёвае) або палавая цяга толькі і выключна да асоб іншага полу. Некаторыя псіхолагі дзвюмя іншымі сексуальнымі арыентацыямі называюць гомасексуальнасць і бісексуальнасць, адлучаючы іх ад зоасексуальнасці, педафіліі і інш., якія разглядаюцца як паталагічныя.

Гетэрасексуальная арыентацыя з'яўляецца самай распаўсюджанай на Зямлі. Шматлікія завуць яе таксама «нармальная арыентацыя», што выклікае пратэсты ў прадстаўнікоў гэтак званых секс-меншасцяў, паколькі намякае на іх ненармальнасць.

У сувязі з шматзначнасцю тэрміна «гетэрасексуальнасць» у навуковай літаратуры ў апошні час стала прынята карыстацца ўдакладняючымі або вузейшымі тэрмінамі — напрыклад, казаць аб гетэрасексуальнай арыентацыі або гетэрасексуальных паводзінах, аб гетэрасексуальнасці у цэлым (як з'яве) або аб гетэрасексуальнасці як кропцы на падшкале «сексуальнасць» шкалы Кінсі, за выключэннем сітуацый, калі сэнс тэрміна «гетэрасексуальнасць» ясны з кантэксту.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі