Чыкагскі ўніверсітэт
Чыкагскі ўніверсітэт (англ.: University of Chicago) — прыватны ўніверсітэт у ЗША, заснаваны амерыканскім баптысцкім таварыствам дзякуючы ахвяраванням Джона Ракфелера ў 1890 годзе. Шырока вядомы як адзін з лепшых універсітэтаў свету. Да яго так ці інакш адносяцца 79 нобелеўскіх лаўрэатаў (трэцяе месца ў свеце пасля Калумбійскага ўніверсітэта). Асабліва вядомыя чыкагскія фізікі, эканамісты, сацыёлагі і юрысты.
Чыкагскі ўніверсітэт | |
---|---|
Па-англійску | University of Chicago |
Дэвіз | Crescat scientia; vita excolatur |
Заснаваны ў | 1890 |
Тып | Прыватны |
Прэзідэнт | Роберт Зімер |
Месца размяшчэння | Чыкага, Ілінойс, ЗША |
Кампус | Гарадскі, 211 акраў |
Бакалаўраў | 4672 |
Магістраў і дактароў | 9855 |
Выкладчыкаў | 2160 |
Колер | Фенікс |
Афіцыйны сайт | http://www.uchicago.edu/ |
Не варта блытаць University of Chicago з University of Illinois at Chicago (UIC), дзяржаўным універсітэтам, што знаходзіцца ў тым жа горадзе.
Чыкагскі ўніверсітэт размешчаны ў Гайд-парку. Першым рэктарам універсітэта стаў Уільям Рэйн Харпер.
Універсітэт займае 211 акраў зямлі і ўключае 243 будынка.
Бібліятэка
правіцьПры Універсітэце Чыкага пабудавана бібліятэка, кошт збудавання якой складае 81 мільён долараў[1].
Вядомыя выпускнікі
правіць- Генры Калверт Сайманс, амерыканскі эканаміст
Вядомыя выкладчыкі
правіць- Уільям Філдынг Огбарн, амерыканскі сацыёлаг
Зноскі
- ↑ Библиотека ретробудущего в реальности Архівавана 29 жніўня 2011. (руск.)