Мішэль Абама

жонка Барака Абамы, першая лэдзі ЗША

Мішэль ЛаВон Робінсан Абама (англ.: Michelle LaVaughn Robinson Obama, народжаная Мішэль Ла Вон Робінсан, нар. 17 студзеня 1964) — амерыканскі адвакат, жонка 44-га прэзідэнта ЗША Барака Абамы, першая лэдзі ЗША.

Мішэль Абама
англ.: Michelle Obama
афіцыйны партрэт 2013 года
афіцыйны партрэт 2013 года
Сцяг першая лэдзі ЗША
20 студзеня 2009 года — 20 студзеня 2017 года
Папярэднік Лора Буш
Пераемнік Меланья Трамп
Нараджэнне 17 студзеня 1964(1964-01-17) (60 гадоў)
Чыкага, Ілінойс, ЗША
Род сям'я Барака Абамы[d]
Імя пры нараджэнні англ.: Michelle LaVaughn Robinson
Бацька Фрэйзэр Робінсан III[d][1]
Маці Марыян Шылдс Робінсан[d][1]
Муж Барак Абама (з 1992, або 1993 г.)
Дзеці дочкі: Малія Эн і Наташа («Саша»)
Нацыянальнасць амерыканка
Веравызнанне Пратэстанцтва
Партыя
Член у
Адукацыя Прынстанскі ўніверсітэт, Гарвардскі ўніверсітэт
Прафесія адвакат
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт obama.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Мішэль Абама нарадзілася і вырасла ў паўднёвай частцы Чыкага. Пасля заканчэння сярэдняй школы атрымлівала адукацыю ў Прынстанскім універсітэце і Гарвардскай юрыдычнай школе, пасля чаго вярнулася ў Чыкага, дзе працавала ў юрыдычнай фірме «Сіднэй Осцін», затым у мэрыі Чыкага і ў медыцынскім цэнтры пры Чыкагскім універсітэце.

Брат Мішэль — Крэйг Робінсан, трэнер мужчынскай баскетбольнай каманды Універсітэта штата Арэгон.

З Баракам Абамам пазнаёмілася, калі ён стаў супрацоўнікам «Сіднэй Осцін». Нават пасля абрання Барака Абамы ў Сенат ЗША, іх сям’я вырашыла не пераязджаць у сталіцу ЗША Вашынгтон, і засталася жыць у паўднёвай частцы Чыкага.

У адрозненне ад свайго мужа, Барака Абамы, Мішэль з’яўляецца нашчадкам неграў-рабоў. Яе прапрапрапрабабулю ў 1850 годзе ўказаў у завяшчанні амерыканскі памешчык ў якасці маёмасці як «негрыцянскую дзяўчынку Мальвіну» коштам 475 долараў.

У амерыканскай прэсе Мішэль Абаму часта параўноўваюць з Жаклін Кенэдзі. Мішэль Абама — першая ў гісторыі першая лэдзі ЗША афраамерыканскага паходжання.

Зноскі

Спасылкі

правіць