Амерыканцы

грамадзяне і рэзідэнты Злучаных Штатаў Амерыкі

Амерыканцы, амерыканцы ЗША — народ, асноўнае насельніцтва ЗША. У антрапалагічным плане надзвычай неаднародныя. Ядро народа сфармавалі прадстаўнікі розных еўрапейскіх папуляцый. У фарміраванні амерыканцаў прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі вялікай негроіднай расы і нешматлкія элементы амерыканскай. Асобнай этнарасавай групай амерыканцаў з’яўляюцца афраамерыканцы. Гавораць на амерыканскім варыянце англійскай мовы. Вылучаюць паўночныя, паўднёвыя і заходнія дыялекты і гаворкі. Пісьменнасць на лацінскай аснове. Большая частка вернікаў — пратэстанты (баптысты, метадысты і інш.), значная частка — каталікі, ёсць прыхільнікі сект і нетрадыцыйных культаў.

Літаратура

правіць
  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.54 — 56