Амерыканскі варыянт англійскай мовы

Амерыканскі варыянт англійскай мовы (American English) - гэта адзін з дыялектаў англійскай, які распаўсюджан пераважна ў ЗША. Фактычна з'яўляецца альтэрнатыўнай нормай літаратурнай англійскай мовы падобна як тарашкевіца ў Беларусі, бо на амерыканскім дыялекце англійскай выдаецца літаратура, афіцыйныя дакументы, ідзе трансляцыя радые- і тэлеканалаў. Навучэнне англійскай мове ў Беларусі звычайна вядзецца з апорай на брытанскі варыянт (у навучальных установах з лінгвістычным ухілам могуць разглядацца адрозненні амерыканскага і брытанскага варыянтаў). Але амерыканская англійская з'яўляецца стандартам у шоу-бізнесе, калі, напрыклад, беларускія (і ня толькі) музычныя гурты спяваюць на англійскай. На сучасным этапе сціраецца мяжа паміж брытанскім і амерыканскім варыянтамі па прычыне распаўсюджаннасці апошняга ў тым ліку і ў Вялікабрытаніі.

Граматычныя асаблівасці амерыканскага дыялекту правіць

Нярэдка замест перфектнай (завершанай) формы цяперашняга часу (Present Perfect) выкарыстоўваецца простая форма прошлага часу (Past Simple): He just finished reading замест He just finished reading (Ен толькі што скончыў чытаць). Такім жа чынам амерыканцы пазбягаюць карыстацца і завершанай формай прошлага часу: After I went out I phoned him замест After I had gone out I phoned him (Пасля таго як я выйшаў, я патэлефанаваў яму)[заўв 1].

Існуюць і амерыканскія варыянты 3-й формы (альбо прошлага дзеепрыметніка) няправільных дзеясловаў:

Амерыканізм Брытанскі варыянт Інфінітыўная форма Значэнне слова
gotten got get атрымаць і г.д.
proven, proved proved prove даказаць
stricken struck strike стукнуць
learned learnt learn вучыць (штосьці)
smelled smelt smell пахнуць[1]

Таксама існуюць пэўныя адрозненні ў выкарыстанні прыназоўнікаў:

Амерыканізм Брытанскі варыянт Значэнне слова
on the street in the street на вуліцы
fill out a form fill in a form запоўніць анкету/форму
be oriented at be oriented to арыентавацца на
on weekends at weekends у выхадныя дні
meet with meet сустракацца, знаеміцца
do over do up перарабіць
talk with talk to размаўляць (з кімсьці)[2]

І, нарэшце, існуюць некаторыя адрозненні ў выкарыстанні артыкляў у амерыканскім і брытанскім дыялектах англійскай мовы:

Амерыканізм Брытанскі варыянт Значэнне слова
one thing or the other one or other thing альбо тое, альбо другое
in the hospital in hospital у бальніцы[заўв 2][4]
all morning all the morning усю раніцу[2]

Фанетычныя адрозненні амерыканскага варыянту англійскай ад брытанскага правіць

Такіх адрозненняў няшмат, таму носьбіты англійскай з ЗША і Вялікабрытаніі добра разумеюць адно аднаго. Калі пазбегнуць параўнання розных мясцовых дыялектаў, напрыклад, англійскай мовы Тэхаса з гаворкай графства Кент, то можна вылучыць тры асноўных адрознення. У амерыканскай англійскай літара "а" (эй) паміж дзвумя зычнымі заўжды чытаецца як "ӕ" (нешта сярэдняе паміж "э" і "я"), а брытанскі вырыянт патрабуе вымаўлення гэтай літары ў словах glass (шкло), fast (хуткі, хутка), dance (танец, танчыць) працяглым гукам "а". Літара "о" паміж дзвумя зычнымі чытаецца кароткім гукам "о" брытанцамі і працяглым гукам "а" амерыканцамі. Таму словы God (Бог) i guard (ахова) гучаць у амерыканскай англійскай аднолькова. Зычная "r" на канцы слова ці перад іншай зычнай (напрыклад у слове morning (раніца)) звычайна ня чытаецца ў брытанскім дыялекце і можа вымаўляцца ў амерыканскім.


Арфаграфічныя адрозненні амерыканскай англійскай ад брытанскай правіць

Амерыканскі правапіс фактычна з'яўляецца спрошчаным варыянтам класічнага брытанскага. Асноўныя адрозненні можна адлюстраваць у табліцы:

Амерыканская арфаграфія Брытанская арфаграфія Значэнне слова
color colour колер
disk disc дыск
dialog dialogue дыялог
center centre цэнтр
program programme праграма
sulfur sulphur сера
license licence ліцэнзія
mustache moustache вусы
aluminum aluminium алюміній
likable likeable прыемны, мілы
tire tyre шына
organization organisation арганізацыя
traveling travelling вандроўка
anemia aneamia анемія[1]

Лексічныя адрозненні амерыканскага і брытанскага варыянтаў англійскай мовы правіць

Існуе невялікая колькасць слоў і выразаў, якія маюць розныя значэнні у абодвух дыялектах:

Амерыканізм Брытанскі варыянт
to table - адкласці (справу) да больш прывабнага часу to table - вынесці (справу) на абмеркаванне
homely - праставаты, няпрывабны homely - просты, натуральны
elevator - як правіла "ліфт" elevator - як правіла "элеватар"
frontier - ускраіна ЗША frontier - мяжа, граніца (увогуле)
meter - метр meter - вымяральнік
vest and pants - дзелавы касцюм vest and pants - майка і штаны (альбо шорты)
it bombed - гэта быў поўны правал it went like a bomb - гэта (справа) мела вялізарны поспех

Але асноўная маса адрозненняў гэта выкарыстанне розных слоў у адным значэнні. Пры гэтым трэба памятаць, што многія носьбіты англійскай за межамі Вялікабрытаніі і ЗША разглядаюць гэтыя адрозненні як сінонімы, не проціпастаўляючы іх.

Брытанскі варыянт Амерыканскі варыянт Значэнне слова
adopt nominate выдвігаць на пасаду
air hostess flight attendant сцюардэса
anti-clockwise counterclockwise супраць гадзіннікавай стрэлкі
aubergine eggplant баклажан
autumn fall восень
banknote bill банкнота
biscuit cookie пячэнне
cash dispenser ATM machine банкамат
chemists drugstore аптэка
cinema movies кінатэатр
cram bone up зубрыць
dust bin garbage can сметнік
get the sack get a pink slip быць звольненым
ground floor first floor 1-ы паверх
in top gear in high gear на поўнай хуткасці
limited incorporated таварыства з абмяжаванай адказнасцю
lynx bobcat рысь
main road highway шаша
mark grade вучэбная адзнака
petrol gas(oline) бензін
railway railroad чыгунка
tap faucet кран (вадаправодны)
twin- town sister-town горад-пабрацім
underground (tube) subway мятро[5]
flat apartment кватэра[6]

Амерыканскія фразеалагізмы правіць

Існуе шэраг устойлівых выразаў, якія характэрны ў большай ступені амерыканскаму варыянту англійскай, чым брытанскаму.

Фразеалагізм Значэнне
beat one's brains out ламаць галаву на чымсьці
be from Missouri быць скептыкам
chew the fat распаўсюджваць плеткі
do a land-office business мець шмат кліентаў
drop the ball зрабіць дурную памылку
feel like 2 cents дрэнна сябе адчуваць
Johnny-on-the-spot хлопчык на пабягушках
live high off the hog жыць у раскошы
rest on one's ores зрабіць перапынак
to snow someone блефаваць перад кімсьці[7]

Заўвагі правіць

  1. Адрозненні паміж гэтымі формамі выражэння часу апісаны ў артыкуле "Сістэма форм выражэння часу ў англійскай мове"
  2. У брытанскім варыянце англійскай выкарыстанне артыклю the са словамі hospital (бальніца), school (школа), university (універсітэт), prison (турма) і некаторымі іншымі мяняе сэнс сказа: He is in hospital - Ен ляжыць у бальніцы; He is in the hospital - Ен знаходзіцца ў будынку бальніцы (каб наведаць кагосьці)[3]

Зноскі

Літаратура правіць

  • Слепович, В. С. (2001). Курс перевода. Русский-английский. Мн.: НТООО ТетраСистемс. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |1= (даведка)
  • Murphy, Raymond (1995). English Grammar in Use (2nd ed.).
  • Krylova, I.P.; Gordon, E.M. (2008). A Grammar of Present-day English. Practical Course (12th ed.). М.: КДУ.

Спасылкі правіць