Марыя Рэса

журналістка

Марыя Ангеліта Рэса (нар. 2 кастрычніка 1963, Маніла) — філіпінска-амерыканская журналістка і пісьменніца, сузаснавальнік і генеральны дырэктар навіновага сайта «Rappler (малайск.)бел.». Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру разам з расійскім журналістам Дзмітрыем Муратавым за 2021 год[4]. Першы філіпінскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі.

Марыя Рэса
англ.: Maria Angelita Ressa
Maria Ressa.jpg
Імя пры нараджэнні ісп.: María Angelita Delfín Aycardo
Род дзейнасці журналістка, удзельнік міжнароднага форуму
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1963(1963-10-02) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт mariaressa.com(англ.) 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Бацька Марыі Ангеліты памёр, калі ёй быў усяго год. Яе маці выйшла замуж за амерыканца, і Марыя Ангеліта з 1973 года па 1986 год жыла ў ЗША, дзе скончыла Прынстанскі ўніверсітэт.

Марыя Ангеліта вярнулася на радзіму ў 1986 годзе, пасля Жоўтай рэвалюцыі, і пачала працаваць на тэлебачанні. З 1987 па 1995 год яна ўзначальвала бюро CNN у Маніле, а з 1995 па 2005 год узначальвала бюро CNN у Джакарце. З 2005 года яна ўзначальвала службу навінаў філіпінскай тэлекампаніі ABS-CBN, а ў 2011 годзе стварыла і ўзначаліла навіновы сайт «Rappler (малайск.)бел.».

У 2020 годзе яна была асуджана за паклёп у інтэрнэце на падставе спрэчнага філіпінскага закона аб барацьбе з кіберзлачыннасцю. Пераслед Марыі Рэсы быў асуджаны праваабарончымі групамі і журналістамі як замах на свабоду прэсы.

Была ўключана ў спіс Person of the Year 2018 часопіса Time як адзін з журналістаў, якія змагаюцца з фэйкавымі навінамі. 13 лютага 2019 года была арыштаваная па абвінавачванні ў тым, што Rappler апублікаваў нібыта ілжывую навіну пра бізнесмена Вільфрэда Кенга (Wilfredo Keng). 15 чэрвеня 2020 года суд Манілы прызнаў яе вінаватай у паклёпе. Рэса з’яўляецца пастаянным крытыкам прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ, яе арышт і асуджэнне былі расцэненыя многімі ў апазіцыі і міжнароднай супольнасці як палітычна матываваны акт.

Рэса — адна з 25 вядучых фігур у Камісіі па інфармацыі і дэмакратыі, заснаванай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў».

Зноскі