Радрыга Дутэртэ
Радры́га Ро́а Дутэ́ртэ (тагальск.: Rodrigo Roa Duterte; нар. 28 сакавіка 1945, Маасін, Філіпіны) — філіпінскі юрыст і палітык, 16-ы прэзідэнт Філіпін. Першы прэзідэнт-выхадзец з вострава Мінданаа, чацвёрты нацыянальнасці вісая. Займаў пасаду мэра горада Даваа ў агульнай складанасці больш, чым 22 гады. Таксама быў віцэ-мэрам горада і членам Палаты Прадстаўнікоў Філіпін. 21 лістапада 2015 года абвясціў аб выстаўленні сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта Філіпін, і ў 2016 годзе перамог на выбарах[5].
Радрыга Дутэртэ тагальск.: Rodrigo Duterte | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
з 30 чэрвеня 2016 | |||
Віцэ-прэзідэнт | Лені Рабрэда | ||
Папярэднік | Бенігна Акіна III | ||
| |||
30 чэрвеня 2013 — 30 чэрвеня 2016 | |||
Папярэднік | Сара Дутэртэ-Капрыа | ||
Пераемнік | Сара Дутэртэ-Капрыа | ||
30 чэрвеня 2001 — 30 чэрвеня 2010 | |||
Папярэднік | Бенхамін дэ Гусман | ||
Пераемнік | Сара Дутэртэ-Капрыа | ||
2 лютага 1988 — 19 сакавіка 1998 | |||
Папярэднік | Хасінта Рубілар | ||
Пераемнік | Бенхамін дэ Гусман | ||
| |||
30 чэрвеня 2010 — 30 чэрвеня 2013 | |||
Папярэднік | Сара Дутэртэ-Капрыа | ||
Пераемнік | Сара Дутэртэ-Капрыа | ||
2 мая 1986 — 27 лістапада 1987 | |||
Папярэднік | Карнеліа П. Маскарынья | ||
Пераемнік | Хільберт Абельера | ||
| |||
30 чэрвеня 1998 — 30 чэрвеня 2001 | |||
Папярэднік | Праспера Награлес | ||
Пераемнік | Праспера Награлес | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Прафесія | юрыст, палітык | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Веравызнанне | атэізм | ||
Нараджэнне | 28 сакавіка 1945[3][4] (75 гадоў) | ||
Бацька | Вісентэ Дутэртэ | ||
Маці | Саледад Роа-Дутэртэ | ||
Жонка | Элізабет Цымерман — былая, С’еліта "Ханейлет" Авансенья (нар. 1970) — сустракаюцца. | ||
Дзеці | Ад Цымерман: Паола Сара Себасцьян Ад Авансенья: Вераніка | ||
Сайт | president.gov.ph | ||
Аўтограф | ![]() | ||
БіяграфіяПравіць
Сын губернатара Вічэнтэ Дутэртэ. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацвёра дзяцей, Радрыга стаў другім і старэйшым сынам. У 1951 годзе сям’я пераехала ў Даваа.
У 1972 атрымаў юрыдычную адукацыю ў каледжы Сан Бэда. У 1998—2001 быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі горада Даваа. Пасля гэтага тройчы пераабіраўся на пасаду мэра горада Даваа. У 2010 годзе саступіў пасаду сваёй дачцэ Сары.
За часы мэрства Радрыга Дутэртэ Даваа ператварылася ў мірны і спакойны горад. Узровень злачыннасці ўпаў да такога ўзроўню, што мясцовыя тураператары характарызуюць Даваа як «адно з найбольш міралюбных месцаў Паўднёва-Усходняй Азіі»[6].
За спосаб, якім Дутэртэ дасягнуў такога выніку, часопіс «Time» даў таму мянушку «Карнік»[6], а праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Amnesty International, асуджаюць яго за патуранне забойстваў карумпаваных чыноўнікаў і злачынцаў без расследавання[6][7][8]. Дутэртэ абвяргае сваю датычнасць да забойстваў.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ 2,0 2,1 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
- ↑ Rodrigo Duterte // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rodrigo (»Rody«) Duterte // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Пераможца выбараў на Філіпінах абяцае выкараніць крымінал , Звязда (10 мая 2016). Праверана 10 мая 2016.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 Zabriskie, Phil. The Punisher (англ.) // Time : часопіс (азіяцкае выданне). — 19 ліпеня 2002.
- ↑ Philippines: Protect the community from crime - but not at the cost of human rights (англ.) . News and features > News > July 2002. Amnesty International UK (24 ліпеня 2002). Праверана 15 студзеня 2013.
- ↑ Philippines: Sharp rise in "vigilante" killings as human rights activist’s death remains unsolved (англ.) . Amnesty International (люты 2005). Праверана 15 студзеня 2013.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радрыга Дутэртэ
- Профіль на сайце мэрыі Даваа(англ.)