Артур Хендэрсан
Артур Хендэрсан (англ.: Arthur Henderson, 1863, Глазга — 1935) — лідар Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі.
У 1911—1934 сакратар лейбарысцкай партыі.
У перыяд Першай сусветнай вайны, у 1915—1917, Хендэрсан уваходзіў ва ўрады Асквита і Лойд Джорджа, у якасці міністра без партфеля, выступаў за «вайну да пераможнага канца».
Пасля заканчэння першай сусветнай падтрымліваў стварэнне Лігі Нацый. У 1924 годзе міністр унутраных спраў у першым лейбарысцкім кабінеце Макдональда; у 1929—1931 міністр замежных спраў у 2-м кабінеце Макдональда, якое ў 1929 аднавіў дыпламатычныя адносіны з СССР, разарваныя Вялікабрытаніяй у 1927. У 1932—1933 старшыня міжнароднай канферэнцыі па раззбраенні. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1934).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Arthur Henderson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Arthur Henderson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Arthur Henderson // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Who's Who — (untranslated), 1849. Праверана 8 кастрычніка 2021.
- ↑ 5,0 5,1 Lundy D. R. The Peerage