Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Но́белеўская прэ́мія мі́ру (шведск.: Nobels fredspris) — узнагарода, якая штогод прысуджаецца Нарвежскім нобелеўскім камітэтам у Осла, «чалавеку, які выконвае найбольшую альбо найлепшую працу дзеля братэрства паміж народамі, адмены альбо скарачэння пастаянных армій і правядзення альбо заахвочвання мірных кангрэсаў»[1]. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[2]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Нарвежскага нобелеўскага камітэта і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія абіраюцца Парламентам Нарвегіі[3]. Лаўрэатамі першай Нобелеўскай прэміі міру ў 1901 годзе сталі Жан Дзюнан і Фрэдэрык Пасі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[4]. У 1901 годзе Дзюнан і Пасі падзялілі 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня ў Осла ў прысутнасці караля Нарвегіі (адзіная Нобелеўская прэмія, якая не ўручаецца ў Стакгольме), у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[5].

Медаль, які атрымліваюць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Быў упершыню адчаканены ў 1902 годзе.

Нобелеўская прэмія міру лічыцца найбольш спрэчнай сярод Нобелеўскіх прэмій і многія з лаўрэатаў падвяргаліся шырокай крытыцы[6][7]. У 1961 годзе Даг Хамаршэльд памёр за некалькі месяцаў да абвяшчэння сваёй перамогі, пасля чаго ў правілы былі ўнесены праўкі, каб пазбегнуць іншых пасмяротных узнагарод у будучыні[8]. У 1973 годзе Ле Дык Тхо адмовіўся ад прэміі, бо «быў не ў стане атрымаць узнагароду», спасылаючыся на сітуацыю ў В’етнаме, якая і стала прычынай яго перамогі[9]. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа тройчы атрымліваў прэміі ў 1917, 1944 і 1963 гадах, а Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў двойчы — у 1954 і 1981 гадах, але ніводная асоба не атрымлівала Нобелеўскую прэмію міру больш за адзін раз[9]. Лайнус Полінг атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 1954 годзе і Нобелеўскую прэмію міру ў 1962 годзе[9]. З 1901 года Нобелеўская прэмія міру не прысуджалася 19 разоў, больш, чым любая іншая з Нобелеўскіх узнагарод: у 1914, 1915, 1916, 1918, 1923, 1924, 1928, 1932, 1939, 1940, 1941, 1942, 1943, 1948, 1955, 1956, 1966, 1967 і 1972 гадах. Па стане на 2021 год прэмію атрымлівалі 25 арганізацый і 109 асоб, з якіх 18 былі жанчынамі (больш, чым у любой з іншых Нобелеўскіх прэмій)[10]. У 2014 годзе пакістанская актывістка Малала Юсуфзай стала самай маладой з усіх лаўрэатаў Нобелеўскіх прэмій ва ўсіх катэгорыях, атрымаўшы ўзнагароду ў 17 гадоў, а самым узроставым быў лаўрэат 1995 года Джозеф Ротблат, якому на момант прысуджэння было 87 гадоў[9].

Лаўрэаты

правіць

1901—19101911—19201921—19301931—19401941—19501951—19601961—19701971—19801981—19901991—20002001—20102011—2020з 2021


1901—1910

правіць
Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне
1901   Жан Анры Дзюнан
(1828—1910)
  Швейцарыя За яго ролю ў стварэнні Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа[11].
  Фрэдэрык Пасі
(1822—1912)
  Францыя За тое, што ён з’яўляецца адным з галоўных заснавальнікаў Міжпарламенцкага саюза, а таксама галоўным арганізатарам першага З’езда ўсеагульнага міру[11].
1902   Элі Дзюкамен
(1833—1906)
  Швейцарыя За яго ролю першага ганаровага сакратара Міжнароднага бюро міру[12].
  Шарль Альбер Гоба
(1843—1914)
  Швейцарыя За яго ролю першага генеральнага сакратара Міжпарламенцкага саюза[12].
1903   Уільям Рэндал Крымер
(1828—1908)
  Вялікабрытанія За яго ролю «першага бацькі» Міжпарламенцкага саюза[13].
1904   Інстытут міжнароднага права   Бельгія За яго намаганні ў якасці неафіцыйнага органа сфармуляваць агульныя прынцыпы міжнароднага права[14].
1905   Берта фон Зутнер
(1843—1914)
  Аўстра-Венгрыя За напісанне «Складзіце сваю зброю» і ўнясенне ўкладу ў стварэнне прэміі[15].
1906   Тэадор Рузвельт
(1858—1919)
  ЗША За яго паспяховае пасярэдніцтва ў заканчэнні расійска-японскай вайны і за яго інтарэс да арбітражу, забяспечваючы Гаагскі арбітражны суд з самага першага паседжання[16].
1907   Эрнеста Тэадора Манета
(1833—1918)
  Італія За яго працу ў якасці ключавога лідара італьянскага руху за мір[17].
  Луі Рэно
(1843—1918)
  Францыя За яго працу ў якасці вядучага французскага міжнароднага юрыста і члена пастаяннай палаты арбітражнага суда ў Гаазе[17].
1908   Клас Понтус Арнальдсан
(1844—1916)
  Швецыя За яго працу ў якасці заснавальніка Шведскай лігі міру і арбітражу[18].
  Фрэдрык Баер
(1837—1922)
  Данія За тое, што ён з’яўляецца правадыром міру ў Скандынавіі, сумяшчаючы працу ў Міжпарламенцкім саюзе і прэзідэнцтва ў Міжнародным бюро міру[18].
1909   Агюст Беернарт
(1829—1912)
  Бельгія За тое, што ён быў прадстаўніком на дзвюх канферэнцыях Гаагі і з’яўляецца вядучай фігурай у Міжпарламенцкім саюзе[19].
  Поль Анры Бенжамен д’Этурнель дэ Канстан
(1852—1924)
  Францыя За камбінаваную дыпламатычную працу дзеля французска-германскага і французска-брытанскага паразумення і выдатную кар’еру ў міжнародным арбітражы[18].
1910   Міжнароднае бюро міру   Швейцарыя За дзеянні ў якасці злучнага звяна паміж таварыствамі розных краін свету[20].

1911—1920

правіць
Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне
1911   Тобіяс Асер
(1838—1913)
  Нідэрланды За ролю сузаснавальніка Інстытута міжнароднага права, ініцыятара Канферэнцый па міжнародным прыватным праве ў Гаазе і піянера ў галіне міжнародных прававых адносін[21].
  Альфрэд Герман Фрыд
(1864—1921)
  Аўстра-Венгрыя За яго намаганні выкрыць і змагацца з тым, што ён лічыць галоўнай прычынай вайны, а менавіта з анархіяй у міжнародных адносінах[21].
1912   Эліу Рут[заўв 1]
(1845—1937)
  ЗША За паляпшэнне паразумення паміж краінамі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі і ініцыявання важных арбітражных пагадненняў паміж ЗША і іншымі краінамі[22].
1913   Анры Лафантэн
(1854—1943)
  Бельгія За беспрэцэдэнтны ўклад у арганізацыю мірнага інтэрнацыяналізму[23].
1914 Прэмія не прысуджалася
1915 Прэмія не прысуджалася
1916 Прэмія не прысуджалася
1917   Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа   Швейцарыя За намаганні па доглядзе параненых салдат і ваеннапалонных і іх сем’яў[24].
1918 Прэмія не прысуджалася
1919   Томас Вудра Вільсан
(1856—1924)
  ЗША За ролю заснавальніка Лігі Нацый[25].
1920   Леон Буржуа
(1851—1925)
  Францыя За яго даўні ўклад у справу міру і справядлівасці і яго значную ролю ў стварэнні Лігі Нацый[26].

1921—1930

правіць
Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне
1921   Карл Яльмар Брантынг
(1860—1925)
  Швецыя За іх пажыццёвы ўклад у справу міру і арганізаваны інтэрнацыяналізм[27].
  Крысціян Лангэ
(1869—1938)
  Нарвегія
1922   Фрыцьёф Нансен
(1861—1930)
  Нарвегія За вядучую ролю ў рэпатрыяцыі ваеннапалонных, у міжнароднай дапамозе і ў якасці Вярхоўнага камісара Лігі Нацый па справах бежанцаў[28].
1923 Прэмія не прысуджалася
1924 Прэмія не прысуджалася
1925   Осцін Чэмберлен[заўв 1]
(1863—1937)
  Вялікабрытанія За сваю вырашальную ролю ў лакарнскіх перамовах[29].
  Чарлз Гейтс Даўэс[заўв 1]
(1865—1951)
  ЗША За яго вырашальную ролю ў рэалізацыі Плана Даўэса[29].
1926   Арыстыд Брыян
(1862—1932)
  Францыя За іх вырашальную ролю ў дасягненні Лакарнскай дамовы[30].
  Густаў Штрэземан
(1878—1929)
  Германія
1927   Фердынанд Эдуард Бюісон
(1841—1932)
  Францыя За іх уклад у з’яўленне ў Францыі і Германіі грамадскай думкі, якая спрыяе мірнаму міжнароднаму супрацоўніцтву[31].
  Людвіг Квідэ
(1858—1941)
  Германія
1928 Прэмія не прысуджалася
1929   Фрэнк Білінгс Келаг[заўв 1]
(1856—1937)
  ЗША За яго вырашальную ролю ў дасягненні пакта Брыяна — Келага[32].
1930   Натан Сёдэрблюм
(1866—1931)
  Швецыя За садзейнічанне хрысціянскаму адзінству і стварэнне «той новай душэўнай пазіцыі, якая неабходна, каб мір паміж народамі стаў рэальнасцю»[33].

1931—1940

правіць
Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне
1931   Джэйн Адамс
(1860—1935)
  ЗША За іх старанныя намаганні адрадзіць ідэал міру і адрадзіць дух міру ў сваёй нацыі і ва ўсім чалавецтве[34].
  Нікалас Мюрэй Батлер
(1862—1947)
  ЗША
1932 Прэмія не прысуджалася
1933   Ральф Норман Энджэл[заўв 1]
(1873—1967)
  Вялікабрытанія За тое, што выкрыў сваім пяром ілюзію вайны і пераканаўча заклікаў да міжнароднага супрацоўніцтва і міру[35].
1934   Артур Хендэрсан
(1863—1935)
  Вялікабрытанія За нястомную барацьбу і адважныя намаганні на пасадзе старшыні Канферэнцыі па раззбраенні Лігі Нацый у 1931—1934 гадах[36].
1935   Карл фон Асецкі[заўв 2]
(1889—1938)
  Германія За яго пякучую любоў да свабоды думкі і выказвання меркаванняў і яго каштоўны ўклад у справу міру[37].
1936   Карлас Сааведра Ламас
(1878—1959)
  Аргенціна За ролю бацькі Аргентынскага антываеннага пакта 1933 года, які ён таксама выкарыстаў як сродак пасярэдніцтва ў міры паміж Парагваем і Балівіяй у 1935 годзе[38].
1937   Роберт Сэсіл
(1864—1958)
  Вялікабрытанія За яго нястомныя намаганні ў падтрымку Лігі Нацый, раззбраення і міру[39].
1938   Нансенаўская міжнародная арганізацыя па справах бежанцаў   Ліга Нацый За тое, што яна працягвала працу Фрыцьёфа Нансена на карысць бежанцаў па ўсёй Еўропе[40].
1939 Прэмія не прысуджалася
1940 Прэмія не прысуджалася

1941—1950

правіць
Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне
1941 Прэмія не прысуджалася
1942 Прэмія не прысуджалася
1943 Прэмія не прысуджалася
1944   Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа   Швейцарыя За вялікую працу, якую ён выканаў падчас вайны ад імя чалавецтва[41].
1945   Кордэл Хал
(1871—1955)
  ЗША За яго нястомную працу па дасягненню міжнароднага паразумення і яго асноўную ролю ў стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[42].
1946   Эмілі Грын Болч
(1867—1961)
  ЗША За яе працу на працягу ўсяго жыцця дзеля міру[43].
  Джон Рэлей Мот
(1865—1955)
  ЗША За яго ўклад у стварэнне мірнага рэлігійнага брацтва праз нацыянальныя межы[43].
1947   Савет Сяброў на службе грамадству   Вялікабрытанія За іх наватарскую працу ў міжнародным руху за мір і спачувальныя намаганні па аблягчэнні чалавечых пакут, спрыяючы тым самым братэрству паміж народамі[44].
  Амерыканскі камітэт Сяброў на службе грамадству   ЗША
1948 Прэмія не прысуджалася
1949   Джон Бойд Ор
(1880—1971)
  Вялікабрытанія За яго намаганні на працягу ўсяго жыцця перамагчы голад і нястачу, тым самым дапамагаючы ліквідаваць асноўную прычыну ваенных канфліктаў і войнаў[45].
1950   Ральф Банч
(1904—1971)
  ЗША За працу ў якасці пасрэдніка ў Палесціне ў 1948—1949 гадах[46].

1951—1960

правіць
Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне
1951   Ліён Жуо
(1879—1954)
  Францыя За тое, што прысвяціў сваё жыццё барацьбе з вайной праз прапаганду сацыяльнай справядлівасці і братэрства паміж людзьмі і народамі[47].
1952   Альберт Швейцэр
(1875—1965)
  Францыя За яго альтруізм, пашану да жыцця і нястомную гуманітарную працу, якая дапамагла зрабіць ідэю братэрства паміж людзьмі і народамі жывой[48].
1953   Джордж Маршал
(1880—1959)
  ЗША За прапанову і кантроль за планам эканамічнага аднаўлення Еўропы[49].
1954   Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў   ААН За свае намаганні па лячэнні ран вайны, аказваючы дапамогу і абарону бежанцам па ўсім свеце[50].
1955 Прэмія не прысуджалася
1956 Прэмія не прысуджалася
1957   Лестэр Боўлс Пірсан
(1897—1972)
  Канада За яго важны ўклад у разгортванне аварыйных сіл Арганізацыі Аб’яднаных Нацый пасля Суэцкага крызісу[51].
1958   Жорж Пір
(1910—1969)
  Бельгія За яго намаганні дапамагчы бежанцам пакінуць свае лагеры і вярнуцца да жыцця свабоды і годнасці[52].
1959   Філіп Ноэль-Бэйкер
(1889—1982)
  Вялікабрытанія За яго даўні ўклад у справу раззбраення і міру[53].
1960   Альберт Лутулі
(1898—1967)
  Паўднёвая Афрыка
(Нарадзіўся ў Паўднёвай Радэзіі)
За негвалтоўную барацьбу з апартэідам[54].

1961—1970

правіць
Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне
1961   Даг Хамаршэльд[заўв 3]
(1905—1961)
  Швецыя За развіццё ААН у эфектыўную і канструктыўную міжнародную арганізацыю, здольную ажывіць прынцыпы і мэты, выкладзеныя ў Статуце ААН[55].
1962   Лайнус Полінг
(1901—1994)
  ЗША За барацьбу з гонкай ядзерных узбраенняў паміж Усходам і Захадам[56].
1963   Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа   Швейцарыя За прасоўванне прынцыпаў Жэнеўскай канвенцыі і супрацоўніцтва з ААН[57].
  Ліга таварыстваў Чырвонага Крыжа
1964   Марцін Лютэр Кінг
(1929—1968)
  ЗША За негвалтоўную барацьбу за грамадзянскія правы афра-амерыканскага насельніцтва[58].
1965   Дзіцячы фонд ААН   ААН За намаганні па ўмацаванні салідарнасці паміж народамі і скарачэнні розніцы паміж багатымі і беднымі дзяржавамі[59].
1966 Прэмія не прысуджалася
1967 Прэмія не прысуджалася
1968   Рэнэ Касэн
(1887—1976)
  Францыя За яго барацьбу па забеспячэнні правоў чалавека, прадугледжаных Дэкларацыяй ААН[60].
1969   Міжнародная арганізацыя працы   ААН За стварэнне міжнароднага заканадаўства, якое забяспечвае пэўныя нормы ўмоў працы ў кожнай краіне[61].
1970   Норман Эрнэст Барлоўг
(1914—2009)
  ЗША За ўнёсак у развязак харчовай праблемы, і асабліва за ажыццяўленне «зялёнай рэвалюцыі»[62].

1971—1980

правіць
Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне
1971   Вілі Брант
(1913—1992)
  Заходняя Германія За адкрыццё шляху да змястоўнага дыялогу паміж Усходам і Захадам[63].
1972 Прэмія не прысуджалася
1973   Генры Кісінджэр
(1923―2023)
  ЗША
(Нарадзіўся ў   Германіі)
За сумесныя перамовы аб спыненні агню ў В’етнаме ў 1973 годзе[64].
  Ле Дык Тхо[заўв 4]
(1911—1990)
  В’етнам (паўночны)
1974   Шон Мак-Брайд
(1904—1988)
  Ірландыя
(Нарадзіўся ў   Францыі)
За яго намаганні па забеспячэнні і развіцці правоў чалавека ва ўсім свеце[65].
  Эйсаку Сато
(1901—1975)
  Японія За ўклад у стабілізацыю ўмоў у Ціхаакіянскім рэгіёне і за падпісанне Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі[65].
1975   Андрэй Сахараў[заўв 5]
(1921—1989)
  СССР За барацьбу за правы чалавека ў Савецкім Саюзе, за раззбраенне і супрацоўніцтва паміж усімі народамі[66].
1976   Бэці Уільямс
(1943—2020)
  Вялікабрытанія За смелыя намаганні ў заснаванні руху, які паклаў канец гвалтоўнаму канфлікту ў Паўночнай Ірландыі[67].
  Мэйрыд Карыган
(нар. 1944)
  Вялікабрытанія
1977   Amnesty International
(1961)
  Вялікабрытанія За павагу ва ўсім свеце да правоў чалавека[68].
1978   Анвар Садат
(1918—1981)
  Егіпет За сумесныя перамовы аб міры паміж Егіптам і Ізраілем у 1978 годзе[69].
  Менахем Бегін
(1913—1992)
  Ізраіль
(Нарадзіўся ў Брэсце, зараз   Беларусь)
1979   Маці Тэрэза
(1910—1997)
  Індыя
(Нарадзілася ў Скоп’і, зараз   Паўночная Македонія)
За яе працу па аказанні дапамогі пакутнаму чалавецтву[70].
1980   Адольфа Перэс Эсківель
(нар. 1931)
  Аргенціна За тое, што ён быў крыніцай натхнення рэпрэсаваных, асабліва ў Лацінскай Амерыцы[71].

1981—1990

правіць
Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне
1981   Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў   ААН За прасоўванне асноўных правоў бежанцаў[72].
1982   Альва Мюрдаль
(1902—1986)
  Швецыя За працу па раззбраенні і зонах свабодных ад ядзернай і няядзернай зброі[73].
  Альфонса Гарсія Роблес
(1911—1991)
  Мексіка
1983   Лех Валенса
(нар. 1943)
  Польшча За негвалтоўную барацьбу за свабодныя прафсаюзы і правы чалавека ў Польшчы[74].
1984   Дэсманд Туту
(1931—2021)
  ПАР За ролю аб’яднаўчага дзеяча ў негвалтоўнай кампаніі па вырашэнні праблемы апартэіду ў Паўднёвай Афрыцы[75].
1985   Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны   ЗША За распаўсюджванне аўтарытэтнай інфармацыі і за кошт усведамлення катастрафічных наступстваў ядзернай вайны[76].
1986   Элі Візель
(1928—2016)
  ЗША
(Нарадзіўся ў   Румыніі)
За тое, што ён быў пасланцам чалавецтва: яго пасланне — гэта мір, выкупленне і годнасць[77].
1987   Оскар Арыяс Санчэс
(нар. 1940)
  Коста-Рыка За яго працу ў імя трывалага міру ў Цэнтральнай Амерыцы[78].
1988   Міратворчыя сілы ААН   ААН За прадухіленне ўзброеных сутыкненняў і стварэння ўмоў для перамоваў[79].
1989   Далай-лама XIV
(нар. 1935)
  Індыя
(Нарадзіўся ў Тыбеце)
За адстойванне мірных рашэнняў на аснове талерантнасці і ўзаемнай павагі з мэтай захавання гістарычнай і культурнай спадчыны свайго народа[80].
1990   Міхаіл Гарбачоў
(1931—2022)
  СССР За вядучую ролю, якую ён адыграў у радыкальных зменах у адносінах паміж Усходам і Захадам[81].

1991—2000

правіць
Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне
1991   Аун Сан Су Чжы[заўв 6]
(нар. 1945)
  М’янма За яе негвалтоўную барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека[82].
1992   Рыгаберта Менчу
(нар. 1959)
  Гватэмала За яе барацьбу за сацыяльную справядлівасць і этнакультурнае прымірэнне, заснаваную на павазе правоў карэннага насельніцтва[83].
1993   Нельсан Мандэла
(1918—2013)
  ПАР За іх працу па мірным спыненні рэжыму апартэіду і закладку асноў для новай дэмакратычнай Паўднёвай Афрыкі[84].
  Фрэдэрык Вілем дэ Клерк
(1936—2021)
  ПАР
1994   Ясір Арафат
(1929—2004)
  Палесціна
(Нарадзіўся ў   Егіпце)
За іх намаганні па стварэнні міру на Блізкім Усходзе[85].
  Іцхак Рабін
(1922—1995)
  Ізраіль
  Шымон Перэс
(1923—2016)
  Ізраіль
(Нарадзіўся ў   Польшчы)
1995   Джозеф Ротблат
(1908—2005)
  Вялікабрытанія
(Нарадзіўся ў Варшаве, зараз   Польшча)
За іх намаганні паменшыць ролю ядзернай зброі ў міжнароднай палітыцы і ў доўгатэрміновай перспектыве ліквідаваць такую зброю[86].
  Пагуошскі рух навукоўцаў   Канада
1996   Карлуш Белу
(нар. 1948)
  Усходні Тымор За працу за справядлівае і мірнае вырашэнне канфлікту ва Усходнім Тыморы[87].
  Жазэ Рамуш-Орта
(нар. 1949)
  Усходні Тымор
1997   Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мін   Швейцарыя За іх працу па забароне і ліквідацыі супрацьпяхотных мін[88].
  Джодзі Уільямс
(нар. 1950)
  ЗША
1998   Джон Х’юм
(1937—2020)
  Ірландыя За іх намаганні па пошуку мірнага вырашэння канфлікту ў Паўночнай Ірландыі[89].
  Дэвід Трымбл
(1944―2022)
  Вялікабрытанія
1999   Урачы без межаў   Швейцарыя У знак прызнання наватарскай гуманітарнай дзейнасці арганізацыі на некалькіх кантынентах[90].
2000   Кім Дэ Джун
(1925—2009)
  Рэспубліка Карэя За працу над дэмакратыяй і правамі чалавека ў Паўднёвай Карэі і ва Усходняй Азіі ў цэлым, а таксама за мір і прымірэнне з Паўночнай Карэяй, у прыватнасці[91].

2001—2010

правіць
Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне
2001   Арганізацыя Аб’яднаных Нацый   ААН За ўнёсак у стварэнне больш арганізаванага свету і ўмацаванне міру ва ўсім свеце[92].
  Кофі Анан
(1938—2018)
  Гана
2002   Джэймс Эрл Картэр
(1924—2024)
  ЗША За яго дзесяцігоддзі нястомных намаганняў па пошуку мірных рашэнняў міжнародных канфліктаў, прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека і садзейнічанні эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю[93].
2003   Шырын Эбадзі
(нар. 1947)
  Іран За яе намаганні ў справе дэмакратыі і правоў чалавека. Яна асабліва засяродзілася на барацьбе за правы жанчын і дзяцей[94].
2004   Вангары Маатаі
(1940—2011)
  Кенія За яе ўклад ва ўстойлівае развіццё, дэмакратыю і мір[95].
2005   Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі   ААН За іх намаганні па прадухіленні выкарыстання ядзернай энергіі ў ваенных мэтах і забеспячэнні выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах максімальна бяспечным спосабам[96].
  Махамед аль-Барадэі
(нар. 1942)
  Егіпет
2006   Мухамад Юнус
(нар. 1940)
  Бангладэш За намаганні па стварэнні асноў для сацыяльнага і эканамічнага развіцця[97].
  Grameen Bank   Бангладэш
2007   Міжурадавая група экспертаў па змяненню клімату   ААН За вывучэнне наступстваў глабальных кліматычных змен, выкліканых чыннасцю чалавека, і выпрацаванне мер па іх магчымым прадухіленні[98].
  Альберт Гор
(нар. 1948)
  ЗША
2008   Марці Ахцісаары
(1937–2023)
  Фінляндыя За тыя важныя намаганні ў вырашэнні міжнародных канфліктаў, якія ён прыкладаў на некалькіх кантынентах цягам трох дзесяцігоддзяў[99].
2009   Барак Абама
(нар. 1961)
  ЗША За выбітныя намаганні па ўмацаванні міжнароднай дыпламатыі і супрацы паміж народамі[100].
2010   Лю Сяабо[заўв 7]
(1955—2017)
  Кітай За працяглае негвалтоўнае змаганне за фундаментальныя правы чалавека ў Кітаі[101].

2011—2020

правіць
Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне
2011   Элен Джонсан-Серліф
(нар. 1938)
  Ліберыя За негвалтоўнае змаганне за правы і бяспеку жанчын і ўдзел у міратворчым працэсе[102].
  Лейма Гбові
(нар. 1972)
  Ліберыя
  Тавакуль Карман
(нар. 1979)
  Емен
2012   Еўрапейскі Саюз   Еўрапейскі Саюз За шэсць дзесяцігоддзяў абароны правоў чалавека ў Еўропе і доўгатэрміновую ролю ў з’яднанні кантынента[103].
2013   Арганізацыя па забароне хімічнай зброі Міжнародная За шырокамаштабную працу па ліквідацыі хімічнай зброі[104].
2014   Кайлаш Сацьяртхі
(нар. 1954)
  Індыя За змаганне супраць прыгняцення дзяцей і моладзі і за правы дзяцей на адукацыю[105].
  Малала Юсуфзай
(нар. 1997)
  Пакістан
2015   Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе   Туніс За вырашальны ўнёсак у будаванне плюралістычнай дэмакратыі ў Тунісе па выніках Язмінавай рэвалюцыі ў 2011 годзе[106].
2016   Хуан Мануэль Сантас
(нар. 1951)
  Калумбія За рашучыя намаганні пакласці канец больш чым 50-гадовай грамадзянскай вайне ў краіне[107].
2017   Міжнародная кампанія за забарону ядзернай зброі Міжнародная За намаганні па прыцягненні ўвагі да катастрафічных наступстваў ад кожнага выкарыстання ядзернай зброі і за спробы забараніць такія ўзбраенні з дапамогай пагадненняў[108].
2018   Дэніс Муквегэ
(нар. 1955)
  ДР Конга За іх спробу спыніць выкарыстанне сексуальнага гвалту ў якасці зброі ў войнах і ўзброеных канфліктах[109].
  Надзя Мурад
(нар. 1993)
  Ірак
2019   Абій Ахмед Алі
(нар. 1976)
  Эфіопія За яго намаганні па дасягненню міру і міжнароднага супрацоўніцтва і, у прыватнасці, за яго рашучую ініцыятыву па ўрэгуляванні памежнага канфлікту з суседняй Эрытрэяй[110].
2020   Сусветная харчовая праграма Міжнародная За намаганні ў змаганні з голадам, за ўнёсак у стварэнне ўмоў для дасягнення міру ў зонах канфліктаў і за вядучую ролю ў спробах перадухіліць выкарыстання голаду як сродку вайны і канфліктаў[111].
Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне
2021   Марыя Рэса
(нар. 1963)
  Філіпіны За намаганні па абароне свабоды выказвання, што з’яўляецца перадумовай дэмакратыі і трывалага міру[112].
  Дзмітрый Муратаў
(нар. 1961)
  Расія
2022   Алесь Бяляцкі
(нар. 1962)
  Беларусь Лаўрэаты Прэміі міру прадстаўляюць грамадзянскую супольнасць у сваіх краінах. Яны шмат гадоў прасоўвалі права крытыкаваць уладу і абараняць асноўныя правы грамадзян. Яны прыклалі вялікія намаганні, каб задакументаваць ваенныя злачынствы, парушэнні правоў чалавека і злоўжыванні ўладай. Разам яны дэманструюць важнасць грамадзянскай супольнасці для міру і дэмакратыі.[113].
  Мемарыял
  Расія
  Цэнтр грамадзянскіх свабод   Украіна
2023   Наргіз Махамадзі
(нар. 1972)
  Іран За барацьбу з гвалтам іранскага рэжыму і за роўныя правы і свабоды для ўсіх[114].
2024   Nihon Hidankyo   Японія За намаганні па стварэнні свету, свабоднага ад ядзернай зброі, і за дэманстрацыю сведчанняў, што ядзерная зброя больш ніколі не павінна выкарыстоўвацца[115].

Заўвагі

правіць
  1. а б в г д Эліу Рут, Осцін Чэмберлен, Чарлз Гейтс Даўэс, Фрэнк Білінгс Келаг і Ральф Норман Энджэл атрымлівалі свае прэміі на год пазней, паколькі камітэт прымаў рашэнне, што ніводны кандыдат не адпавядае крытэрыям волі Нобеля ў год, у які яны пералічаны як атрымальнікі прэміі. Згодна з правіламі камітэт адкладаў прысуджэнне прэмій да наступнага года, але яны адзначаны як атрымальнікі прэміі за папярэдні год.
  2. Прэмія была прысуджана Карлу фон Асецкаму «завочна», бо ўрад Германіі адмовіў яму ў выдачы пашпарта.
  3. Даг Хамаршэльд стаў лаўрэатам прэміі пасмяротна.
  4. Ле Дык Тхо адмовіўся прыняць прэмію.
  5. Прэмія была прысуджана Андрэю Сахараву «завочна», бо ўрад СССР адмовіў яму ў выдачы пашпарта.
  6. Прэмія была прысуджана Аун Сан Су Чжы «завочна», бо яна была зняволенай урадам Бірмы. Пасля яе вызвалення з-пад хатняга арышту і выбараў у Палату прадстаўнікоў М’янмы Су Чжы змагла асабіста атрымаць узнагароду 16 чэрвеня 2012 года.
  7. Прэмія была прысуджана Лю Сяабо «завочна», бо ён знаходзіўся ў зняволенні ў Кітаі.

Зноскі

  1. Excerpt from the Will of Alfred Nobel. Nobel Foundation. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  2. Alfred Nobel – The Man Behind the Nobel Prize. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  3. The Nobel Prize Awarders. Nobel Foundation.
  4. The Nobel Prize. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  5. The Nobel Prize Award Ceremonies. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2008. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  6. Controversies and Criticisms. Nobelprize.org.
  7. The Nobel: Dynamite or damp squib?. BBC.
  8. The Nobel Peace Prize, 1901–2000. Nobelprize.org.
  9. а б в г Nobel Laureates Facts. Nobelprize.org.
  10. Women Nobel Laureates. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  11. а б Нобелеўская прэмія міру 1901 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  12. а б Нобелеўская прэмія міру 1902 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  13. Нобелеўская прэмія міру 1903 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  14. Нобелеўская прэмія міру 1904 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  15. Нобелеўская прэмія міру 1905 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  16. Нобелеўская прэмія міру 1906 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  17. а б Нобелеўская прэмія міру 1907 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  18. а б в Нобелеўская прэмія міру 1908 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  19. Нобелеўская прэмія міру 1909 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  20. Нобелеўская прэмія міру 1910 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  21. а б Нобелеўская прэмія міру 1911 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  22. Нобелеўская прэмія міру 1912 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  23. Нобелеўская прэмія міру 1913 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  24. Нобелеўская прэмія міру 1917 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  25. Нобелеўская прэмія міру 1919 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  26. Нобелеўская прэмія міру 1920 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  27. Нобелеўская прэмія міру 1921 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  28. Нобелеўская прэмія міру 1922 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  29. а б Нобелеўская прэмія міру 1925 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  30. Нобелеўская прэмія міру 1926 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  31. Нобелеўская прэмія міру 1927 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  32. Нобелеўская прэмія міру 1929 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  33. Нобелеўская прэмія міру 1930 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  34. Нобелеўская прэмія міру 1931 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  35. Нобелеўская прэмія міру 1933 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  36. Нобелеўская прэмія міру 1934 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  37. Нобелеўская прэмія міру 1935 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  38. Нобелеўская прэмія міру 1936 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  39. Нобелеўская прэмія міру 1937 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  40. Нобелеўская прэмія міру 1938 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  41. Нобелеўская прэмія міру 1944 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  42. Нобелеўская прэмія міру 1945 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  43. а б Нобелеўская прэмія міру 1946 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  44. Нобелеўская прэмія міру 1947 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  45. Нобелеўская прэмія міру 1949 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  46. Нобелеўская прэмія міру 1950 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  47. Нобелеўская прэмія міру 1951 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  48. Нобелеўская прэмія міру 1952 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  49. Нобелеўская прэмія міру 1953 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  50. Нобелеўская прэмія міру 1954 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  51. Нобелеўская прэмія міру 1957 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  52. Нобелеўская прэмія міру 1958 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  53. Нобелеўская прэмія міру 1959 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  54. Нобелеўская прэмія міру 1960 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  55. Нобелеўская прэмія міру 1961 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  56. Нобелеўская прэмія міру 1962 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  57. Нобелеўская прэмія міру 1963 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  58. Нобелеўская прэмія міру 1964 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  59. Нобелеўская прэмія міру 1965 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  60. Нобелеўская прэмія міру 1968 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  61. Нобелеўская прэмія міру 1969 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  62. Нобелеўская прэмія міру 1970 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  63. Нобелеўская прэмія міру 1971 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  64. Нобелеўская прэмія міру 1973 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  65. а б Нобелеўская прэмія міру 1974 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  66. Нобелеўская прэмія міру 1975 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  67. Нобелеўская прэмія міру 1976 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  68. Нобелеўская прэмія міру 1977 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  69. Нобелеўская прэмія міру 1978 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  70. Нобелеўская прэмія міру 1979 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  71. Нобелеўская прэмія міру 1980 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  72. Нобелеўская прэмія міру 1981 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  73. Нобелеўская прэмія міру 1982 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  74. Нобелеўская прэмія міру 1983 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  75. Нобелеўская прэмія міру 1984 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  76. Нобелеўская прэмія міру 1985 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  77. Нобелеўская прэмія міру 1986 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  78. Нобелеўская прэмія міру 1987 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  79. Нобелеўская прэмія міру 1988 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  80. Нобелеўская прэмія міру 1989 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  81. Нобелеўская прэмія міру 1990 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  82. Нобелеўская прэмія міру 1991 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  83. Нобелеўская прэмія міру 1992 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  84. Нобелеўская прэмія міру 1993 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  85. Нобелеўская прэмія міру 1994 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  86. Нобелеўская прэмія міру 1995 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  87. Нобелеўская прэмія міру 1996 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  88. Нобелеўская прэмія міру 1997 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  89. Нобелеўская прэмія міру 1998 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  90. Нобелеўская прэмія міру 1999 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  91. Нобелеўская прэмія міру 2000 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  92. Нобелеўская прэмія міру 2001 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  93. Нобелеўская прэмія міру 2002 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  94. Нобелеўская прэмія міру 2003 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  95. Нобелеўская прэмія міру 2004 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  96. Нобелеўская прэмія міру 2005 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  97. Нобелеўская прэмія міру 2006 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  98. Нобелеўская прэмія міру 2007 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  99. Нобелеўская прэмія міру 2008 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  100. Нобелеўская прэмія міру 2009 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  101. Нобелеўская прэмія міру 2010 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  102. Нобелеўская прэмія міру 2011 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  103. Нобелеўская прэмія міру 2012 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  104. Нобелеўская прэмія міру 2013 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  105. Нобелеўская прэмія міру 2014 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  106. Нобелеўская прэмія міру 2015 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  107. Нобелеўская прэмія міру 2016 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  108. Нобелеўская прэмія міру 2017 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  109. Нобелеўская прэмія міру 2018 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  110. Нобелеўская прэмія міру 2019 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  111. Нобелеўская прэмія міру 2020 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  112. Нобелеўская прэмія міру 2021 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  113. Нобелеўская прэмія міру 2022 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  114. Нобелеўская прэмія міру 2023 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  115. Нобелеўская прэмія міру 2024 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.

Спасылкі

правіць