Фелікс Уфуэ-Буаньі

прэзідэнт Кот-д’Івуара ў 1960—1993 гадах

Фелікс Уфуэ-Буаньі (фр.: Félix Houphouët-Boigny, пры нараджэнні Дзія Уфуэ (фр.: Dia Houphouët[6]); 18 кастрычніка 1905 — 7 снежня 1993) — французскі і івуарыйскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. У 1956—1961 гадах займаў розныя міністэрскія пасады ва французскім ўрадзе. У 1960—1993 гадах — першы прэзідэнт незалежнага Кот-д’Івуара.

Фелікс Уфуэ-Буаньі
1-ы прэм’ер-міністр Кот-д’Івуара[d]
7 жніўня 1960 — 27 лістапада 1960
Minister of State[d]
13 мая 1958 — 20 мая 1959
1-ы прэзідэнт Кот-д’Івуара[d]
3 лістапада 1960 — 7 снежня 1993
Пераемнік Анры Конан Бед’е
Minister of Foreign Affairs of the Republic of Côte d'Ivoire[d]
1960 — 1963
Нараджэнне 18 кастрычніка 1905(1905-10-18)[1][2][…] ці 16 кастрычніка 1905(1905-10-16)[3]
Смерць 7 снежня 1993(1993-12-07)[1][2][…] (88 гадоў)
Жонка Marie-Thérèse Houphouët-Boigny[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паводле яго афіцыйнай біяграфіі, нарадзіўся 18 кастрычніка 1905 года ў Ямусукра ў сям’і правадыра з народа бауле (успадкуе гэты тытул у 1940 годзе)[7][8].

У 1918 годзе адправіўся ў Дакар вывучаць медыцыну, пасля чаго практыкаваў на працягу 15 гадоў.

У 1944 годзе арганізаваў Сельскі афрыканскі сіндыкат, які ў 1946 годзе ператварыўся у Дэмакратычную партыю Кот-д’Івуара.

У 1945 годзе быў абраны дэпутатам Кот-д’Івуара ў Нацыянальным Сходзе Францыі. У Парыжы далучыўся да рэспубліканскага саюза супраціву, звязанага з французскай кампартыяй. Аднак пасля шэрагу няўдач, якія напаткалі Уфуэ-Буаньі і яго паплечнікаў, у канцы 1946 года было створана Афрыканскае дэмакратычнае аб’яднанне. Яго аддзяленні з’явіліся на ўсіх тэрыторыях Французскай Заходняй Афрыкі, а яго старшынёй быў абраны Уфуэ-Буаньі. Знаходзячыся на гэтай пасадзе, палітык вывеў партыю з-пад камуністычнага ўплыву[9].

Пераабіраўся дэпутатам Нацыянальнага сходу Францыі ў 1946, 1951 і 1956 гадах. У 1953 годзе быў абраны старшынёй Івуарыйскай тэрытарыяльнай асамблеі.

У 1956 годзе стаў мэрам Абіджана — найбуйнейшага івуарыйскага горада. З 1956 па 1959 гады таксама займаў міністэрскія пасады ў французскіх урадах.

Супрацоўнічаў з прэзідэнтам Францыі Шарлем дэ Голем, з якім здзейсніў турнэ па тэрыторыях Французскай Заходняй Афрыкі, выступаючы за іх аўтаномію.

У 1960 годзе дэ Голь пагадзіўся даць незалежнасць рэспублікам Французскай Заходняй Афрыкі. Уфуэ-Буаньі стаў спачатку прэм’ер-міністрам (жнівень—лістапад), а затым і прэзідэнтам Кот-д’Івуара.

На пасадзе кіраўніка дзяржавы Уфуэ-Буаньі зарэкамендаваў сябе як прыхільнік свабоднага прадпрымальніцтва, вітаў замежныя інвестыцыі. Ён працягваў палітыку супрацоўніцтва з Францыяй: падчас яго прэзідэнцтва ў краіне працавалі французскія чыноўнікі, якія займалі важныя пасады ў сістэме ўлады.

 
Фелікс Уфуэ-Буаньі (справа) з прэзідэнтам Румыніі Нікалае Чаўшэску. 1977 год

Выступаў супраць СССР і КНР. Аж да 1967 года не ўсталёўваў дыпламатычныя адносіны з Масквой, а затым разарваў іх у 1969 годзе пасля абвінавачванняў у прамой савецкай падтрымцы студэнцкіх пратэстаў 1968 года ў Нацыянальным універсітэце Кот-д’Івуара. Адносіны паміж дзвюма краінамі аднавіліся толькі ў лютым 1986 года, калі Уфуэ-Буаньі стаў праводзіць больш актыўную знешнюю палітыку.

Цалкам на прэзідэнцкай пасадзе прабыў 33 гады, аж да сваёй смерці 7 снежня 1993 года. Уфуэ-Буаньі перажыў чатыры спробы дзяржаўнага перавароту (у 1960-я гады), а з 1965 па 1990 год шэсць разоў пераабіраўся на прэзідэнцкую пасаду. На момант сваёй смерці быў самым даўгавечным прэзідэнтам у Афрыцы.

Памяць правіць

У яго гонар у Кот-д’Івуары названы футбольны стадыён, на якім выступае нацыянальная зборная, і міжнародны аэрапорт Абіджана.

Уфуэ-Буаньі праявіў сябе як міратворац, што было ацэнена ў 1989 годзе, калі ЮНЕСКА заснавала прэмію міру яго імя. У ліку ўзнагароджаных прэміяй за 20 гадоў — былы прэзідэнт Фінляндыі Марці Ахцісаары і былы прэзідэнт Бразіліі Лула да Сілва[10].

Заўвагі правіць

  1. а б Félix HOUPHOUËT-BOIGNY // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Felix Houphouet-Boigny // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 8 верасня 2023.
  4. Уфуэ-Буаньи Феликс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. https://www2.assemblee-nationale.fr/sycomore/fiche/(num_dept)/3874
  6. Noble, Kenneth B. (1994-02-08). "For Ivory Coast's Founder, Lavish Funeral". The New York Times. Архівавана з арыгінала 2021-07-19. Праверана 2020-08-13.
  7. Félix Houphouët-Boigny - Base de données des députés français depuis 1789 - Assemblée nationale. www2.assemblee-nationale.fr. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020. Праверана 13 жніўня 2020.
  8. Le parcours politique(недаступная спасылка). web.archive.org (9 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2008. Праверана 13 жніўня 2020.
  9. Felix Houphouët-Boigny Summary. Архівавана 26 лістапада 2020.
  10. UNESCO.org: Президент Лула да Силва удостоен Премии мира ЮНЕСКО им. Феликса Уфуэ-Буаньи(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Феликс Уфуэ-Буаньи (Люди и события) // Новое время. — М., 1960. — № 51. — С. 12.

Спасылкі правіць