Федэрацыя студэнтаў і школьнікаў Кот-д’Івуара

Федэрацыя студэнтаў і школьнікаў Кот-д’Івуара, ФСШКІ (фр.: Fédération estudiantine et scolaire de Côte d'Ivoire, FESCI) — івуарыйская асацыяцыя школьнікаў і студэнтаў.

ФСШКІ была створана ў 1990 годзе[1] групай студэнтаў на чале з Марсьялем Жазефам Аіпо, які стаў першым генеральным сакратаром арганізацыі. Сваёй мэтай удзельнікі руху ставілі барацьбу за пашырэнне сваіх правоў, што не былі прадстаўлены ім рэжымам Дэмакратычнай партыі Кот-д’Івуара[2]. Федэрацыя атрымала падтрымку тагачаснай галоўнай апазіцыйнай партыі — Івуарыйскага народнага фронту[3].

У 2000 годзе паміж студэнтамі двух суперніцкіх аддзяленняў ФСШКІ, якія змагаліся за кантроль над кампусамі, разгарэўся канфлікт. Кожны з бакоў у наступным годзе прызначыў свайго генеральнага сакратара, Жан-Іў Тыбадэ для адной і Поля Геі для іншай. Раскол у Федэрацыі дасягнуў кульмінацыі ў красавіку 2001 года[4].

У 2000-х гадах, на фоне грамадзянскай вайны, арганізацыя дзейнічала як апалчэнне, выступіўшы на баку прэзідэнта Ларана Гбагбо. У ходзе канфлікту члены Федэрацыі былі абвінавачаны ва ўчыненні розных злачынстваў[5]. У прыватнасці, у 2004 годзе члены руху з Абіджанскага ўніверсітэта разбурылі міжнародны ліцэй імя Жана-Мерма[6].

17 красавіка 2011 ФСШКІ склала зброю і вярнулася да мірнай дзейнасці[7].

У ліпені 2016 года, пасля студэнцкіх забастовак, Федэрацыя, як і ўсе студэнцкія саюзы ў краіне, былі забаронены[8]. Тым не менш яна працягвае ажыццяўляць сваю дзейнасць.

Зноскі

  1. Actes de barbarie répétés FESCI, la milice estudiantine de Gbagbo Архівавана 24 красавіка 2018.
  2. Des «généraux» sans étoile mais plein d’ambition — article de Jeune Afrique publié le 9 février 2009
  3. La Fesci, un syndicat étudiant qui fait peur
  4. La guerre des machettes endeuille l’université d’Abidjan<
  5. Fesci, syndicat ou mafia ? — article de Jeune Afrique publié le 9 février 2009.
  6. Abidjan, " fatiguée-fatiguée « Jeune Afrique. Consulté le 30 janvier 2013.
  7. Le Figaro.fr, Appel à déposer les armes et à la réconciliation
  8. » Côte d’Ivoire: tous les syndicats étudiants suspendus ", rfi.fr, 20 juillet 2016.