Ваенна-паветраныя сілы Кот-д’Івуара

Ваенна-паветраныя сілы Кот-д’Івуара (фр.: L'armée de l'air Ivoirienne) — від войск Узброеных сіл Рэспублікі Кот-д’Івуар. Раней называліся Групай паветранага транспарту і сувязі Кот-д’Івуара (фр.: Groupement Aérien de Transport et de Liaison — GATL). У 2004 годзе тэхнапарк ВПС краіны быў амаль цалкам знішчаны.

Ваенна-паветраныя сілы Кот-д’Івуара
Апазнавальны знак ВПС Кот-д’Івуара.
Гады існавання з 1960 года
Краіна  Кот-д’Івуар
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Кот-д’Івуара
Уваходзіць у Узброеныя сілы Кот-д’Івуара
Тып ваенна-паветраныя сілы
Колькасць 470 вайскоўцаў і 200 грамадзянскага персаналу
Дыслакацыя Ямусукра
Дэвіз «Хто трымае верх, той трымае ніз» (фр.: Qui tient le haut tient le bas)
Удзел у Першая Івуарыйская вайна
Французска-івуарскі канфлікт
Камандзіры
Дзеючы камандзір Генерал паветранай брыгады Нгуесан Кофі Альфрэд

Гісторыя

правіць

Пасля атрыманне незалежнасці ад Францыі ў 1960 годзе, Кот-д’Івуар падпісаў з былой метраполіяй шэраг двухбаковых абаронных пагадненняў, паводле якіх французскія ваенныя павінны былі падрыхтаваць лётны склад і паставіць баявыя самалёты. Пастаўкі авіятэхнікі пачаліся ў 1961 годзе з трох самалётаў Douglas C-47 і сямі MH.1521 Broussard. На 1979 год ВПС Кот-д’Івуара мелі толькі адзін транспартны і адзін сувязны самалёты. Першымі рэактыўнымі самалётамі ў ВПС краіны сталі шэсць Alpha Jet CI, набытыя ў кастрычніку 1980 года. Пасля яшчэ адзін быў набыты ў 1983 годзе.

Падчас грамадзянскай вайны 2002—2007 гадоў урад Л. Гбагбо выкарыстоўваў ВПС супраць паўстанцкіх сіл[1]. Так, 4 лістапада 2004 года прэзідэнт Гбагба загадаў аднавіць паветраныя налёты на паўстанцаў. 6 лістапада івуарыйскі Су-25 па памылцы разбамбаваў французскую базу блізу Буаке, забіўшы дзевяць французскіх салдат і амерыканскага рабочага, пераблытаўшы іх з паўстанцамі. У адказ французскія войскі здзейснілі напад на аэрапорт Ямусукра, знішчыўшы два Су-25 і тры верталёты Мі-24, яшчэ два вайсковыя верталёты былі імі збіты над Абіджанам. Праз гадзіну пасля нападу на лагер французская армія ўстанавіла кантроль над аэрапортам Абіджана і запытала падмацавання з базы ў Габоне. Прэзідэнт Гбагбо абвінаваціў Францыю ў падтрымцы паўстанцаў[2][3].

У 2005 годзе, нягледзячы на ​​эмбарга СБ ААН на аказанне ваеннай дапамогі і пастаўкі зброі ў Кот-д’Івуар, для аднаўлення ваенна-паветраных сіл краіны таемна прыбыла група з 10 авіятэхнікаў з Беларусі і Украіны[4].

На 2007 год, паводле інфармацыі Aviation Week & Space Technology, у эксплуатацыі знаходзіліся шэсць лятальных апаратаў: адзін Ан-32, адзін Cessna 421, два верталёта Eurocopter SA 365 Dauphin, адзін VIP-самалёт Gulfstream IV і адзін верталёт Мі-24. Акрамя таго, Deagel.com паведаміў пра два штурмавіка МіГ-23. Аднак не ўсе лятальныя апараты знаходзіліся ў спраўным стане[5].

У 2011 годзе ў парушэнне санкцый ААН у краіну былі пастаўлены тры ветралёты Мі-24, што выклікала міжнародны скандал. Як мяркуецца, пастаўкі вяліся з Беларусі, аднак дадзеная інфармацыя не была даказана[6].

Уніформа і эмблемы

правіць

Эмблемай ВПС служыць малюнак пчалы і двух крылаў. Эмблему гэтую носяць на тулье фуражкі і на пагонах паўсядзённай формы, часам на грудзях над правым кішэняй. Нацыянальных знакаў для пілотаў у Кот-д’Івуары няма, замест гэтага звычайна носяць французскія, мараканскія ці тых краін, дзе атрымалі лётную адукацыю.

Тэхніка

правіць
Назва Вытворчасць Тып Мадыфікацыя Колькасць Нататкі
Баявыя самалёты
Су-25   СССР штурмавік Су-25УБ 2[5]
Транспартныя самалёты
Ан-26   Украіна транспартны самалёт Ан-26Б 2 Набыта ў Балгарыі ў чэрвені 2018 годзе[7].
Boeing 727   ЗША транспартны самалёт VIP 1[8]
Gulfstream IV   ЗША транспартны самалёт 1
Верталёты
Alouette III   Францыя шматмэтавы 2[9]
AS365 Dauphin   Францыя шматмэтавы 1[9]
SA330 Puma   Францыя шматмэтавы 1[9]
AgustaWestland AW139   Італія VIP 1[9]
Мі-24   СССР ударны верталёт 8 пастаўлена Балгарыяў у 2017—2021[10] і невядомай краінай у 2011[6]
Вучэбна-баявыя самалёты
Alpha Jet   Францыя/  ФРГ лёгкі штурмавік і вучэбны самалёт невядома

Галерэя

правіць

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Гражданская война в Кот-д’Ивуар
  2. Президент Кот-д`Ивуара обвинил Францию в оказании помощи повстанцам
  3. "След белорусского оружия в Кот-д'Ивуар". Архівавана з арыгінала 2017-10-08.
  4. Украина и Белоруссия тайно восстанавливают ВВС Кот-д’Ивуара // Лента.ру 14 ноября 2005
  5. а б Cote d'Ivoire. www.deagel.com. Праверана 30 ліпеня 2018.
  6. а б «Вертолетный скандал»: причастность Беларуси не доказана Архівавана 28 сакавіка 2019. // Naviny.by, 2 марта 2011
  7. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак Болгария няма тэксту
  8. Republique de Cote d'Ivoire TU-VAO. airframes.org. Праверана 21 сакавіка 2015.
  9. а б в г World Air Forces 2017. Flightglobal Insight. Праверана 3 сакавіка 2017.
  10. SIPRI Arms Transfers Database — Trade Registers(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2017. Праверана 8 кастрычніка 2024.

Спасылкі

правіць