Альянс юных патрыётаў за нацыянальны ўздым

Альянс юных патрыётаў за нацыянальны ўздым (фр.: Alliance des jeunes patriotes pour le sursaut national), таксама Маладыя патрыёты (фр.: Jeunes patriotes) — ультранацыяналістычны рух у Кот-д’Івуары, саюзны левацэнтрысткай партыі «Івуарыйскі народны фронт»[1][2][3][4].

Альянс юных патрыётаў за нацыянальны ўздым
Ідэалогія Ультранацыяналізм
Лідары Шарль Б’е-Гудэ
Актыўная ў Кот-д’Івуар
Саюзнікі Кот-д’Івуар Івуарыйскі народны фронт
Кот-д’Івуар Узброеныя сілы Кот-д’Івуара
Праціўнікі Кот-д’Івуар Новая сіла
Кот-д’Івуар Аб’яднанне рэспубліканцаў
Францыя Узброеныя сілы Францыі
Удзел у канфліктах

Першая Івуарыйская вайна:

Другая Івуарыйская вайна

У арганізацыю прымаюцца асобы ва ўзросце да 25 гадоў, у тым ліку прадстаўнікі івуарыйскай дыяспары за мяжой.

Стварэнне правіць

Рух створаны 26 верасня 2002 года, праз тыдзень пасля пачатку Першай Івуарыйскай вайны, Шарлем Б’е-Гудэ, які ў сувязі з грамадзянскай вайной тэрмінова вярнуўся на радзіму з Манчэстэра.

Альянс аб’яднаў некалькі моладзевых арганізацый, у тым ліку:

Некаторыя з членаў руху ў мінулым ўдзельнічалі ў звяржэнні генерала Робера Геі, які спрабаваў сфабрыкаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2000 года. Першапачаткова арганізацыя атрымала дапамогу ад міністра абароны Моіса Ліда Куасі.

У пачатку 2003 года да «Маладых патрыётаў» далучыліся Калектыў патрыятычных жаночых рухаў, Варты свету (жаночая арганізацыя, у якой складаліся дзяўчыны ва ўзросце ад 15 да 23 гадоў) і Прафесійныя патрыятычныя гурткі. Арганізацыя атрымала свойго пасярэдніка ў сувязях з івуарыйскім урадам у асобе начальніка Генеральнага штаба Куё Тэа Нарцыса.

Кіраўніцтва правіць

У штаб Альянсу, акрамя Шарля Б’е-Гудэ, увайшлі Жан-Ів Дыбоп’е[5], Рычард Дакуры, Ідрыс Уатара, Ахуа Сталонэ, Сейду Конэ и Цьеры Легрэ.

Ідэалогія правіць

Ідэалогія «Маладых патрыётаў» і блізкіх плыняў грунтуецца на наступных прынцыпах:

  • Барацьба за свабоду і абарона сваіх інстытутаў;
  • Барацьба з неакаланіялізмам;
  • Ліквідацыя любой замежнай прысутнасці ў Кот-д’Івуары;
  • Строгае выкананне Канстытуцыі;
  • Захаванне рэсурсаў краіны за івуарыйцамі.

Дзейнасць правіць

У ходзе ваенных канфліктаў 2002—2007 і 2010—2011 гадоў арганізацыя выступала на баку прэзідэнта Ларана Гбагбо. «Маладыя патрыёты» правялі шэраг антыпаўстанцкіх дэманстрацый. Толькі за першы паўгода свайго існавання рух правёў чатыры буйныя акцыі (2 кастрычніка, 2 снежня 2002-га і 18 студзеня, 1 лютага 2003-га). У чэрвені 2004 года члены Альянсу арганізавалі забастоўку перад базай 43-га батальёна марской пяхоты УС Францыі, пратэстуючы супраць прысутнасці ў краіне замежных войск і дзейнасці групоўкі «Новая сіла». У лістападзе таго ж года, на фоне французска-івуарскага канфлікту, яны зладзілі пагромы ў кварталах, дзе жылі замежнікі, і ўступілі ў некалькі сутычак з французскай арміяй[6].

У ходзе Другой Івуарыйскай вайны арганізацыя здзейсніла шэраг злачынстваў і нават парушыла свой прынцып аб строгім захаванні Канстытуцыі. Лідар Шарль Б’е-Гудэ нават трапіў на лаву падсудных Міжнароднага крымінальнага суду, але быў апраўданы[7].

Зноскі