Уільям Голдынг
Сэр Уільям Джэралд Голдынг[4] (англ.: William Gerald Golding; 19 верасня 1911 — 19 чэрвеня 1993) — англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1983). За амаль саракагадовую літаратурную кар'еру Голдынг выдаў 12 раманаў; сусветную вядомасць яму забяспечыў першы з іх, «Валадар мух», які лічыцца адным з выбітных твораў сусветнай літаратуры XX стагоддзя.
Уільям Голдынг | |
---|---|
англ.: William Gerald Golding | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 верасня 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 чэрвеня 1993[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Ann Brookfield[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Гады творчасці | з 1934 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
william-golding.co.uk (англ.) | |
![]() | |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1935). Удзельнік II сусветнай вайны. На яго светаадчуванне значна ўплыла філасофія экзістэнцыялізму.
Творчасць
правіцьВядомасць У. Голдынгу прынёс раман-антыутопія «Валадар мух» (1954), у якім паказаў, што недасканаласць цывілізацыі і разбуральныя інстынкты асобы здольны прывесці сілы зла да ўлады ў свеце. Аўтар філасофскіх раманаў-прытчаў альбо «баек»: «Нашчадкі» (1955), «Зладзюжка Марцін» (1956), «Свабоднае падзенне» (1959), «Шпіль» (1964), «Піраміда» (1967), «Бачная цемра» (1979), «Рытуалы пасвячэння» (1980), «Папяровыя людзі» (1984) і інш.; зборніка публіцыстычных і крытычных нарысаў «Гарачая брама» (1965, у т.л. праірамнае эсэ «Прытча»), вершаў, радыёп'ес. Асэнсоўваў праблемы: чалавек — цывілізацыя, асоба — гісторыя, душа — Бог, ідэал — рэальнасць, выбар, небяспека таталітарызму і фанатызму. Дамінуючым у яго творчасці заставалася пытанне аб чалавечай прыродзе, суаднесенасці ў ёй біялагічнага і духоўнага. Прозе У. Голдынга ўласцівы спалучэнне рэалістычных і авангардысцкіх тэндэнцый, шматзначнасць вобразаў і сітуацый, дыдактычнасць.
Беларускія пераклады
правіцьНавела «Бог Скарпіён» у перакладзе V.K. была апублікавана ў часопісе «Дзеяслоў» (№ 6, 2003. С. 144—176).[5]
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ а б William Golding // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.324.
- ↑ Гл. на сайце «Камунікат»