Ітан Ален Хічкак (англ.: Ethan Allen Hitchcock; 19 верасня 18359 красавіка 1909) — амерыканскі палітычны дзеяч, член Рэспубліканскай партыі, займаў пасады пасла ЗША ў Расіі і міністра ўнутраных спраў ЗША ў кабінетах прэзідэнтаў ЗША Уільяма Мак-Кінлі і Тэадора Рузвельта.

Ітан Хічкак
міністр унутраных спраў ЗША[d]
20 лютага 1899 — 4 сакавіка 1907
Папярэднік Карнеліус Бліс
Пераемнік James Rudolph Garfield[d]
Нараджэнне 19 верасня 1835(1835-09-19)[1][2]
Смерць 9 красавіка 1909(1909-04-09)[1][2] (73 гады)
Месца пахавання
Бацька Henry Hitchcock[d]
Маці Anne Hitchcock[d][4]
Партыя
Дзейнасць дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1855 годзе скончыў ваенную акадэмію. Займаў пасаду прэзідэнта некалькіх чыгуначных і горназдабыўных кампаній.

Першую публічную пасаду заняў толькі ў старасці. У 1897 годзе прэзідэнт Уільям Мак-Кінлі прызначыў яго паслом ЗША ў Расіі.

21 снежня 1898 года, прэзідэнт прызначыў яго міністрам унутраных спраў у сваім кабінеце. Аднак спатрэбілася два месяцы, каб Хічкак вярнуўся з Расіі і змог уступіць на пасаду.

Зноскі

  1. а б Ethan A. Hitchcock (Interior) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ethan Allen Hitchcock // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Find a Grave — 1996.
  4. geni.com — 2006.

Шаблон:Міністры ўнутраных спраў ЗША