Вісентэ Лопес Партанья
Вісентэ Лопес Партанья (ісп.: Vicente López Portaña; 19 верасня 1772, Валенсія — 22 ліпеня 1850, Мадрыд) — іспанскі мастак.
Вісентэ Лопес Партанья | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 19 верасня 1772[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1850[3][5][6] (77 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Бернарда Лопес Пікер[d] і Луіс Лопес Пікер[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў на | Хуста Марыя дэ Веласка[d] і Хасэ Рыбельес[d] |
![]() |
Жыццё і творчасцьПравіць
Вісентэ Лопес Партанья пачынае вывучаць жывапіс ва ўзросце 13 гадоў, у сваім родным горадзе, пад кіраўніцтвам манаха-францысканца Антоніа дэ Вілануэва. Затым вучыўся ў валенсійскай Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Карлас. У 17 гадоў ён выйграе прыз па маляванні ў мадрыдскай Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда.
Правучыўшыся тры гады ў Мадрыдзе, Вісентэ ў 1794 вяртаецца ў Валенсію, дзе займае пасаду намесніка дырэктара Акадэміі Сан-Карлас. У 1795 годзе мастак ажаніўся з Марыяй Пікер, якая нарадзіла яму двух сыноў: Бернарда і Луіса, якія пазней сталі мастакамі. У 1801 годзе Партанья стаў прэзідэнтам валенсійскай Акадэміі Сан-Карлас.
Вісентэ Лопес Партанья быў прыдворным мастаком у каралёў Іспаніі Карла IV (з 1802), Фердынанда VII (з 1814) і каралевы Ізабелы II; ён быў таксама настаўнікам малявання другой, Марыі Ізабелы Партугальскай, і трэцяй, Марыі Ёзэфы Саксонскай, жонак караля Фердынанда VII.
У 1817 годзе Партанья стаў прэзідэнтам мадрыдскай Акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда.
Партанья пісаў свае палотны на разнастайную тэматыку — яны рэлігійнага, алегарычнага гістарычнага і міфалагічнага зместу, аднак сапраўднага мастацтва дасягнуў ён у партрэтным жывапісе.
Зноскі
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/50884 Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Vicente López y Portaña
- ↑ а б Vicente López y Portaña // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122041240 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Vicente López Portaña // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ https://commons.wikimedia.org/wiki/Category:Vicente_L%C3%B3pez_y_Porta%C3%B1a