Фердынанд VII

Фердынанд VII (ісп.: Fernando VII; 14 кастрычніка 1784, Мадрыд — 29 верасня 1833, Мадрыд) — кароль Іспаніі ў сакавіку — маі 1808 года і з 1813 года.

Фердынанд VII
ісп.: Fernando VII
Fernando VII, by López.jpg
Royal Greater Coat of Arms of Spain (1761-1868 and 1874-1931) Version with Golden Fleece and Order of Charles III Collars.svg
кароль Іспаніі[d]
19 сакавіка 1808 — 6 мая 1808
Папярэднік Карл IV
Пераемнік Жазеф Банапарт
кароль Іспаніі[d]
4 мая 1814 — 29 верасня 1833
Папярэднік Жазеф Банапарт
Пераемнік Ізабела II
кіраўнік іспанскай дзяржавы[d]
19 сакавіка 1808 — 6 мая 1808
кіраўнік іспанскай дзяржавы[d]
4 мая 1814 — 29 верасня 1833
Нараджэнне 14 кастрычніка 1784(1784-10-14)[1][2][…]
Смерць 29 верасня 1833(1833-09-29)[1][3][…] (48 гадоў)
Месца пахавання
Род Іспанскія Бурбоны
Бацька Карл IV
Маці Марыя-Луіза Пармская
Жонка Марыя Антонія Бурбон-Сіцылійская[d][5], Марыя Ізабела Партугальская[d][5], Maria Josepha Amalia of Saxony[d][5] і Марыя Крысціна Бурбон-Сіцылійская[d][5]
Дзеці Ізабела II[6], Луіза Фернанда Іспанская[d], Infanta María Luisa Isabel of Spain[d][7] і unnamed daughter de Borbón[d][7]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць кіраўнік
Аўтограф Firma de Fernando VII.png
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Падвязкі Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ рыцар ордэна Залатога руна ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Grand Cross of the Order of Charles III Order of Saint Ferdinand Grand Cross of the Royal and Military Order of Saint Hermenegild ордэн Святога Януарыя Knight Grand Cross of the Order of Saint Ferdinand and of Merit Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel ордэн Мантэсы Алькантара, рыцарскі ордэн ордэн Калатравы Grand Cross of the Sash of the Three Orders
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Фердынанд нарадзіўся 14 кастрычніка 1784 года ў сталіцы Іспаніі горадзе Мадрыдзе ў сям’і іспанскага караля Карла IV.

Ён нярэдка канфліктаваў з бацькам і меў рэпутацыю правадыра нацыянальнай партыі, якая апануе Напалеону I, паслухмянай прыладай якога быў Карл (у рэчаіснасці Фердынанд вёў уласныя перамовы з Напалеонам). Пасля інтэрвенцыі французскай арміі, народнага паўстання ў падтрымку прынца і адрачэння бацькі ў 1808 годзе абвешчаны каралём. Неўзабаве сын і бацька былі фактычна арыштаваны Напалеонам у Баёне, пад ціскам адракліся ад правоў на прастол, пасля чаго Банапарт пасадзіў на іспанскі прастол свайго старэйшага брата Жазефа. Антыфранцузскае супраціўленне ў Іспаніі прызнавала Фердынанда законным каралём, у той час як ён сам ніяк не ўдзельнічаў у гэтай барацьбе.

У 1813 годзе французы былі выцеснены з Іспаніі, і Фердынанд ізноў стаў каралём (Карл IV яшчэ жыў у Рыме, але ў Іспанію не вярнуўся).

Палітыка Фердынанда VII была цвёрда антыліберальнай і контррэвалюцыйнай, з яго дзейнасцю звязаны тэрор супраць рознага роду вызваленчых рухаў. Асоба караля, які першапачаткова быў сімвалам нацыянальнай барацьбы, стала вельмі непапулярнай.

У 18201823 гадах у Іспаніі успыхнула грамадзянская вайна, падчас якой ваенныя на чале з Рыега патрабавалі ад караля выканання канстытуцыі 1812 года. Паўстанне было падушана па рашэнні Свяшчэннага саюза з дапамогай французскай арміі, а Рыега павешаны, нягледзячы на раней абвешчаную каралём усеагульную амністыю.

Пры Фердынандзе Іспанія пазбавілася лацінаамерыканскіх уладанняў: у 181020-я гады віцэ-каралеўствы Амерыкі падчас рэвалюцый на чале з Сімонам Баліварам і іншымі сталі незалежнымі рэспублікамі.

Жанаты чатыры разы, кароль меў дзяцей толькі ад апошняга шлюбу; старэйшую дачку Ізабелу ён абвясціў у 1830 годзе спадчынніцай, адмяніўшы салічны закон. Членам рэгенцкагасавета ён паставіў генерала Ахуманада, які раней прыклаў нямала сіл для вяртання Фердынанда на прастол (пазней, за адданасць дынастыі, Ізабела даруе генералу тытул герцага). Смерць Фердынанда ў 1833 годзе прывяла да грамадзянскай вайны паміж прыхільнікамі малалетней Ізабелы II і прыхільнікамі малодшага брата Фердынанда дона Карласа, так званымі карлістамі.

Фердынанд VII раптоўна сканаў 29 верасня 1833 года ў родным горадзе.

Зноскі

  1. а б Ferdinand VII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ferdinand (Ferdinand VII.) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Fernando VII // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lundy D. R. Fernando VII, Rey de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б в г (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 22 мая 2021.
  7. а б Lundy D. R. The Peerage

ЛітаратураПравіць

Baumgarten. Geschichte Spaniens vom Ausbruch der französischen Revolution. Leipzig 1865-71, 3 Bde.

СпасылкіПравіць