Дон Ка́рлас Мары́я Ісі́дра дэ Бурбо́н (ісп.: Carlos María Isidro de Borbón; 29 сакавіка 1788, Аранхуэс — 10 сакавіка 1855, Трыест) — іспанскі інфант, сын караля Карла IV і Марыі-Луізы Пармскай, малодшы брат Фердынанда VII. Прэтэндэнт на іспанскі прастол з 1833 па 1844 гады. У адрозненне ад унука, які таксама развязаў грамадзянскую вайну, вядомы як Дон Карлас Старэйшы.

Дон Карлас Старэйшы
Партрэт
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 29 сакавіка 1788(1788-03-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1833(1833-03-10)[1][2][…] (44 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Карл IV
Маці Марыя-Луіза Пармская
Жонка Infanta Maria Francisca of Portugal[d] і Maria Teresa, Princess of Beira[d]
Дзеці Juan, Count of Montizón[d], Infante Fernando of Bourbon and Braganza[d] і Infante Carlos, Count of Montemolin[d]
Узнагароды і прэміі
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Grand Cross of the Order of Charles III Knight of the Order of the Holy Spirit рыцар ордэна Залатога руна Knight of the Order of Saint-Michel
Аўтограф Firma de Carlos María Isidro.svg
Commons-logo.svg Дон Карлас Старэйшы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Разам з братам Карлас быў запрошаны Напалеонам у Баёну, дзе быў прымушаны адрачыся ад сваіх правоў. У 1814 годзе, пасля рэстаўрацыі Бурбонаў, Карлас вярнуўся ў Мадрыд і ажаніўся з дачкой партугальскага караля Жуана VI Марыяй Франчэскай дэ Браганса, ад якой меў трох сыноў (сярэдні сын Хуан, граф Манцісон, у далейшым прэтэндаваў таксама на французскі прастол).

З-за бяздзетнасці Фердынанда Карлас лічыў сябе спадчыннікам прастола. Вакол яго групавалася партыя крайніх прыхільнікаў абсалютызму і клерыкалаў, якія былі вядомыя пад імем карлістаў (апастолікаў) і з'яўляліся галоўнымі віноўнікамі паўстанняў, што трывожылі Іспанію з 1833 года.

Пасля смерці брата і абвяшчэння каралевай малалетняй пляменніцы, Ізабелы II, Карлас абвясціў сябе ў Краіне Баскаў каралём Карлам V і развязаў першую карлісцкую вайну, якая працягвалася да 1839 года.

У 1844 годзе Карлас адрокся ад сваіх правоў на карысць свайго старэйшага сына. У 1847 годзе Луі-Філіп дазволіў яму падацца ў яго аўстрыйскія ўладанні, дзе ён і правёў рэштку свайго жыцця пад імем графа Маліны.

КрыніцыПравіць

  1. 1,0 1,1 Carlos María Isidro de. Conde de Molina, Carlos V Borbón y Borbón // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Carlos Maria Isidro de Borbon, conde de Molina // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Lundy D. R. Carlos Maria de Borbón, Duques de Molina // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.