Дзмітрый Фёдаравіч Сангушка
Дзмітрый Сангушка[1] (1530 — 3 лютага 1554) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Дзмітрый Сангушка | |
---|---|
| |
| |
Нараджэнне | 1530 |
Смерць |
3 лютага 1554 |
Месца пахавання | |
Род | Сангушкі |
Бацька | Фёдар Сангушка |
Маці | Ганна Дэспат-Бранкавіч[d] |
Жонка | Гальшка Астрожская |
Трымаў Жытомірскае, Канеўскае і Чаркаскае староствы.
Біяграфія
правіцьЗ княжацкага роду Сангушкаў герба «Пагоня Літоўская», сын Фёдара, старосты брацлаўскага. Меў малодшага брата Рамана.
15 верасня 1553 ажаніўся з Гальшкаю Астрожскаю, супраць волі яе маці Беата з Касцялецкіх. Апошняя напісала скаргу вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту, які пазбавіў Дзмітрыя пасад і пастанавіў з'явіцца яму ў каралеўскі суд. Маладыя выправіліся на ўцёкі ў Чэхію. За няяўлю на суд вялікі князь прусудзіў З. Сангушку да інфаміі — пазбаўлення гонару, выгнання з дзяржавы, канфіскацыі маёмасці і абавязання вярнуць Гальшку маці. Кожны ахвочы мог яго беспакарана забіць і атрымаць узнагароду. Неўзабаве гэта зрабіў Марцін Збароўскі, які жадаў выдаць Гальшку за аднаго са сваіх сыноў.
11 лютага 1554 З. Сангушку пахавалі ў Яромежы ў касцёле Святога Мікалая. На фундаванай сваякамі каменнай пліце змясцілі наступны надпіс:
|
Каля 1860 Сангушкі паставілі новую пліту, але ўжо без імя забойцы.
Зноскі
- ↑ Сліўкін В. Князі Палубенскія // «Лідскі Летапісец» № 1 (49), 2010
Літаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.