Цешын
горад у Польшчы
Цешын[2] (польск.: Cieszyn, чэшск.: Těšín, ням.: Teschen) — горад на поўдні Польшчы, на мяжы з Чэхіяй, адміністрацыйны цэнтр Цяшынскага павета Сілезскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну. Плошча — 28,69 км². Насельніцтва — 36109 чал. (2004). Размешчаны на правым беразе ракі Ольшэ (Olza, Olše), якая аддзяляе яго ад чэшскага горада Чэскі-Цешын. Да 1920 года польская і чэшская часткі складалі адзін горад Цешын.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ ліпені 1920 на міжнароднай канферэнцыі ў Спа (Бельгія) было прынята рашэнне аб падзеле Цешынскай Сілезіі паміж Польшчай і Чэхаславакіяй. Частка горада на левым беразе ракі Ольшэ, якая адышла Чэхаславакіі, стала звацца Чэскі-Цешын (Český Těšín), а частка горада на правым беразе, што адышла Польшчы, стала звацца Цешын (Cieszyn).
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Эдвард Герэк, польскі палітычны дзеяч
Зноскі
- ↑ а б https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Cieszyn;3886623.html
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ а б в г д е https://www.cieszyn.pl/urzad-miejski/pages/330,miasta-partnerskie
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цешын
- Афіцыйная старонка горада Архівавана 1 лютага 2021.