Чэскі-Цешын
горад у Чэхіі
Чэскі-Цешын (чэшск.: Český Těšín, польск.: Czeski Cieszyn) — горад у Чэхіі, які ўваходзіць у склад Мараўскасілезскага края. Займае плошчу 33,8 км². Насельніцтва 26 330 чалавек. Размяшчаецца на левым беразе ракі Олшэ.
Горад
Чэскі-Цешын
Český Těšín
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьТэрыторыя Чэскі-Цешына была індустрыяльным прадмесцем горада Цешын (Teschen) і называлася Саская Купа (Saská Kupa або Sachsenberg). У 1920 годзе Цешын быў падзелены паміж Польшчай і Чэхаславакіяй. Частка горада на левым беразе ракі Ользы, якая адышла Чэхаславакіі, стала называцца Чэскі-Цешын (Český Těšín).
У 1938 годзе Польшча захапіла Чэскі-Цешын і назвала яго Заходні Цешын (Cieszyn Zachodni). Пасля разгрому Польшчы ў 1939 годзе ўвесь горад быў уключаны ў склад Германіі. У 1945 годзе Чэскі-Цешын быў вернуты Чэхаславакіі.
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
- ↑ Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. Škrabal — ČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
- ↑ а б Register of territorial identification, addresses and real estates Праверана 28 лютага 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэскі-Цешын
- Афіцыйная старонка горада