Ольшэ
рака ў Чэхіі і Польшчы, прыток Одры
(Пасля перасылкі з Ольза)
Ольшэ (чэшск.: Olše) або Ольза (польск.: Olza) — рака ў Чэхіі і Польшчы, утварае частку мяжы паміж Чэхіяй і Польшчай працягласцю 25,3 км. Правы прыток верхняга цячэння Одры.
Ольшэ | |
---|---|
чэшск. Olše, польск. Olza | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 86,2 км |
Басейн | 1 118 км² |
Расход вады | 8 м³/с (Цешын) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Істэбна (Польшча) |
• Вышыня | 909 м |
• Каардынаты | 49°35′02″ пн. ш. 18°59′01″ у. д.HGЯO |
Вусце | Одра |
• Вышыня | 190 м |
• Каардынаты | 49°56′57″ пн. ш. 18°19′58″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Одэр → Балтыйскае мора |
Польшча | Сілезскае ваяводства |
Чэхія | Мараўскасілезскі край |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі — 86,2 км. Плошча вадазборнага басейна — 1118 км². Сярэдні расход вады ля горада Цешын у перыяд з 1964 па 1990 год — 8 м³/с.
Працякае ў гістарычным рэгіёне Цешынская Сілезія.
Пачынаецца ў Сілезскіх Бяскідах вышэй за 909 м над узроўнем мора на схілах гары Каралюўка каля вёскі Камяшніца. Далей цячэ праз Заходнебяскідскае перадгор’е ў Остраўскую катлавіну. Упадае ў Одру на вышыні 190 м над узроўнем мора на поўнач ад горада Багумін.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |