Ольшэ

рака ў Чэхіі і Польшчы, прыток Одры

Ольшэ (чэшск.: Olše) або Ольза (польск.: Olza) — рака ў Чэхіі і Польшчы, утварае частку мяжы паміж Чэхіяй і Польшчай працягласцю 25,3 км. Правы прыток верхняга цячэння Одры.

Ольшэ
чэшск. Olše, польск. Olza
Сярэдняе цячэнне Ольшэ паміж гарадамі Чэскі-Цешын і Цешын у снежні 2005 года.
Сярэдняе цячэнне Ольшэ паміж гарадамі Чэскі-Цешын і Цешын у снежні 2005 года.
Характарыстыка
Даўжыня 86,2 км
Басейн 1 118 км²
Расход вады 8 м³/с (Цешын)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Істэбна (Польшча)
 • Вышыня 909 м
 • Каардынаты 49°35′02″ пн. ш. 18°59′01″ у. д.HGЯO
Вусце Одра
 • Вышыня 190 м
 • Каардынаты 49°56′57″ пн. ш. 18°19′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Одэр → Балтыйскае мора
Польшча Сілезскае ваяводства
Чэхія Мараўскасілезскі край
Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі — 86,2 км. Плошча вадазборнага басейна — 1118 км². Сярэдні расход вады ля горада Цешын у перыяд з 1964 па 1990 год — 8 м³/с.

Працякае ў гістарычным рэгіёне Цешынская Сілезія.

Пачынаецца ў Сілезскіх Бяскідах вышэй за 909 м над узроўнем мора на схілах гары Каралюўка каля вёскі Камяшніца. Далей цячэ праз Заходнебяскідскае перадгор’е ў Остраўскую катлавіну. Упадае ў Одру на вышыні 190 м над узроўнем мора на поўнач ад горада Багумін.

  1. DIBAVOD — ISSN 0322-8916 Праверана 3 сакавіка 2023.