Караль Прозар

абозны вялікі літоўскі

Караль Прозар (17591 лістапада 1841, Хойнікі) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (17871794), тытулаваў сябе графам на Хойніках і Астраглядавічах (Оўруцкі павет у Рэчы Паспалітай, Рэчыцкі павет у Расійскай імперыі).

Караль Прозар
польск.: Karol Prozor
уласны герб «Прозар»
уласны герб «Прозар»
24-ы абозны вялікі літоўскі
22 студзеня 1787 — 1793
Папярэднік Міхал Ян Борх
Пераемнік Аляксандр Міхал Пацей[d]
Нараджэнне 1759
Смерць 1 лістапада 1841(1841-11-01)
Месца пахавання
Род Прозары
Бацька Юзаф Прозар
Маці Феліцыяна Шчытаўна
Жонка Людвіка Канстанцыя з Шуйскіх
Дзеці Юзэфа, Марыяна, Юзаф, Станіслаў, Уладзіслаў
Званне генерал
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Францішак Смуглевіч. «Партрэт сям’і Прозар». 1789, Нацыянальны музей у Варшаве. У цэнтры медальён з партрэтам віцебскага ваяводы Юзафа Прозара, побач злева сын Караль прамаўляе верш Францішка Карпінскага, прысвечаны нябожчыку.

Прадстаўнік шляхецкага роду Прозараў герба ўласнага, сын Юзафа, ваяводы віцебскага.

 
Караль Прозар. Невядомы мастак

Атрымаў выдатную адукацыю, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці краіны. Займаў пасаду маршалака Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага (1787)[1], потым быў абозным (генерал-кватармайстрам). Ухваляў Канстытуцыю 3 мая 1791[2].

Пры падрыхтоўцы паўстання (1794) сабраў на яго падтрымку каля мільёна злотых, прадаўшы пры гэтым частку сваіх уладанняў. Атрымаў ад Т. Касцюшкі прызначэнне на генерал-маёра, начальніка ўзброеных сіл на Украіне, Палессі, Падоллі і частцы Літвы, што адыйшла раней да Расійскай імперыі. Аднак з прычыны недасведчанасці ў ваеннай справе не здолеў разгарнуць ваенных дзеянняў, выехаў у Варшаву.

18 ліпеня 1794 атрымаў ад Т. Касцюшкі прызначэнне на пасаду намесніка радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады і паўнамоцнага прадстаўніка пры ўсіх дывізіях войска Вялікага Княства Літоўскага (яму падпаракоўвалася Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага). Выехаў у Вільню, па здушэнні паўстання ў эміграцыі.

Па атрыманні амністыі вярнуўся ў Хойнікі (1802). У 1812 падтрымаў Напалеона, увайшоў у Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага (старшыня Скарбовага камітэта). Да 1814 у эміграцыі.

З 1821 у Патрыятычным таварыстве, член правінцыйнага камітэта Літвы. У 1826 расійскія ўлады арыштавалі К. Прозара ў справе дзекабрыстаў і змясцілі ў Петрапаўлаўскую крэпасць, аднак у 1829 вызвалілі як «не належнага да справы»[3].

Падчас гэтага зняволення памерла жонка К. Прозара Людвіка (1828), якая ў пошуках мужа выехала ў Брэст. Нябожчыцу перавезлі на радзіму і пахавалі ва ўніяцкай бажніцы ў вёсцы Вялікі Бор, пазней перапахавалі ў Хойніках, у кургане каля капліцы на местачковых могілках.

Цікавыя факты

правіць
  • Тадэвуш Касцюшка называў Караля Прозара «рэдкім грамадзянінам», а расійская імператрыца Кацярына II прылічыла яго да «злостнейших бунтовщиков»[4].

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ 2005, с. 465.
  2. Л. Д. Клок. Тайна хойніцкага пергаменту Архівавана 5 сакавіка 2016. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага раёна. — Мн., 1993.
  3. ЭнцВКЛ 2005, с. 466.
  4. Сяргей Бельскі. Абозны Вялікага Княства Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Культура» № 36 (956), 4 верасня 2010.

Літаратура

правіць