Юзаф Прозар

(1723—1788) ваявода віцебскі

Юзаф Прозар (польск.: Józef Prozor; 14 сакавіка 1723, Бобцін у Жамойці — 22 кастрычніка 1788) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Юзаф Прозар

24-ы ваявода віцебскі
5 чэрвеня 1781 — 1787
Папярэднік Юзаф Антоні Салагуб
Пераемнік Міхал Касакоўскі
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
27-ы кашталян віцебскі
7 красавіка 1774 — 5 чэрвеня 1781
Папярэднік Шыман Сіруць
Пераемнік Міхал Касакоўскі
староста ковенскі[d]
 — 1776
Пераемнік Міхал Пац
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
падстароста ковенскі[d]
войскі ковенскі[d]
Нараджэнне 1723[1]
Смерць 22 кастрычніка 1788(1788-10-22)[2]
Род Прозары
Бацька Станіслаў Прозар[d]
Маці Ружа з Сіруцяў[d]
Жонка Феліцыяна з Шчыт-Неміровічаў[d], Аляксандра з Заранкаў[d] і Марыяна з Халецкіх[d]
Дзеці Караль Прозар, Ігнацы Каятан Прозар, Роза з Прозараў[d] і Барбара з Прозараў[d]
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Прозараў уласнага герба. Сын Станіслава Прозара і Ружы Сыруць.

Юзаф Прозар атрымаў адукацыю ў рыцарскай акадэміі ў Люневілі, якую ён скончыў у 1741 годзе. Ён атрымаў патэнт паручніка герцагства Латарынгіі. Маёр (1751), оберст-лейтэнант (1756), генерал-маёр (1762).

Пасол на соймы Ковенскага павета ў 1756 і 1758 гадах. У 1764 годзе Юзаф Прозар стаў членам генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1764 годзе ён быў выбраны паслом (дэпутатам) ад Ковенскага павета на канвакацыйны і каранацыйны соймы. Член скарбовага дэпартамента Пастаяннай рады з 1777 года.

Падстароста ковенскі, войскі ковенскі (1755), староста ковенскі з 1762 года, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1782 годзе, кашталян віцебскі ў 1774—1781 гадах, ваявода віцебскі ў 1781—1787 гадах. Соймавы суддзя ў 1784 і 1786 гадах.

На Падзельным сойме 1773—1775 гадоў[pl] Юзаф Прозар быў прызначаны членам скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага.

 
Царква ў Дудзічах. 1909
 
Сядзібны дом у Дудзічах
 
Касцёл у Сігневічах

У маёнтку Дудзічы Менскага ваяводства адкрыў школу, пабудаваў уніяцкую царкву, палац, у Сігневічах Берасцейскага ваяводства — касцёл, шпіталь і школу.

Памёр 22 кастрычніка 1788 года, пахаваны ў Сігневіцкім касцёле[3].

Узнагароды правіць

Ён быў узнагароджаны Ордэнам Святога Станіслава (1775) і ордэнам Белага арла (1785).

Сям’я правіць

 
Францішак Смуглевіч. «Партрэт сям’і Прозар». 1789, Нацыянальны музей у Варшаве. У цэнтры медальён з партрэтам віцебскага ваяводы Юзафа Прозара, побач злева сын Караль прамаўляе верш Францішка Карпінскага, прысвечаны нябожчыку, па другі бок партрэта сярэдні сын Ігнацы і жонка Людвіка Канстанцыя, каля яе старэйшая дачка Юзэфа, злева малодшая Марыяна, крайні злева Францішак Букаты, побач малодшы сын Юзафа Антоній.

У першым шлюбе з Феліцыянай з Неміровічаў-Шчытоў, дачкой кашталяна мсціслаўскага Юзафа Неміровіча-Шчыта і Петранелы Схаластыкі з Валадковічаў. Дзеці ад першага шлюбу:

Пасля заўчаснай смерці Феліцыяны (пам. 1766) Юзаф Прозар другі раз ажаніўся ў 1767 годзе з Аляксандры Заранек. Дзеці ад другога шлюбу:

  • Барбара;
  • Ружа.

Трэці раз ажаніўся з Марыянай з Халецкіх, ад шлюбу з якой дзяцей не меў.

З ініцыятывы і на замову сваякоў мастак Францішак Смуглевіч напісаў карціну «Сям’я Прозараў», пад якой быў змешчаны тэкст Францішка Карпінскага ў памяць памерлага Ю. Прозара (захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве).

Зноскі

  1. Józef Prozor
  2. Józef Prozor h. własnego // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Гісторыя і краязнаўства роднага краю Архівавана 1 снежня 2019. — Сігневіцкі яслі-сад—сярэдняя школа Бярозаўскага раёна (бел.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць