Міхал Касакоўскі

(1733—1798) ваявода віцебскі і браслаўскі

Міхал Касакоўскі (23 ліпеня 1733, г. Каралявец — 18 студзеня 1798) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар скарбовы літоўскі, падстолі ковенскі, кашталян віцебскі (17811787), ваявода віцебскі (17871794) і браслаўскі (17941795). Кавалер ордэнаў Белага Арла і Святога Станіслава.

Міхал Касакоўскі
польск.: Michał Kossakowski
1-ы ваявода браслаўскі
17 сакавіка 1794 — 1795
25-ы ваявода віцебскі
22 лютага 1787 — 17 сакавіка 1794
Папярэднік Юзаф Прозар
28-ы кашталян віцебскі
5 чэрвеня 1781 — 22 лютага 1787
Папярэднік Юзаф Прозар
Пераемнік Адам Эвальд Фёлькерзамб[d]
пісар скарбовы літоўскі
1765 — 1781
Пераемнік Рафал Слізень[d]
падстолі ковенскі[d]
з 1761
Нараджэнне 23 ліпеня 1733(1733-07-23)
Смерць 18 студзеня 1798(1798-01-18)[1] (64 гады)
Месца пахавання
Род Касакоўскія
Бацька Дамінік Касакоўскі
Маці Марыяна з Забелаў[d]
Жонка Барбара з Зыбергаў[d][2]
Дзеці Юзаф Дамінік Касакоўскі
Член у
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Касакоўскіх герба «Слепаўрон». Старэйшы з чатырох сыноў стольніка жамойцкага і стражніка ковенскага Дамініка Касакоўскага (17111743) і Марыяны з Забелаў. Малодшыя браты — кашталян інфлянцкі Антоній, біскуп інфлянцкі Юзаф Казімір і апошні гетман вялікі літоўскі Шыман Марцін Касакоўскі.

Служыў у войску. У 1764 годзе Міхал Касакоўскі быў абраны паслом ад Ковенскага павета на элекцыйны сойм, дзе падтрымаў выбранне на польскі каралеўскі прастол Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ковенскі падстолі з 1761, пісар скарбовы літоўскі ў 1765—1781, кашталян віцебскі ў 1781—1787 і ваявода ў 1787—1794, ваявода браслаўскі з 1794. У 1766—1775 гадах член Скарбовай камісіі ВКЛ.

У 1781 атрымаў ад аўстрыйскай імператрыцы Марыі Тэрэзіі графскі тытул.

У 1788 годзе быў выбраны паслом на Чатырохгадовы сойм.

Праціўнік канстытуцыі 3 мая 1791 года. Быў уключаны ў спіс польска-літоўскіх паслоў і сенатараў, складзены ў 1792 годзе расійскім паслом Якавам Булгакавым, якія выступалі супраць рэфармавання ладу Рэчы Паспалітай.

У 1792 годзе ваявода віцебскі Міхал Касакоўскі быў прызначаны саветнікам генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1794 годзе быў прызначаны першым ваяводай браслаўскім. У тым жа 1794 годзе Міхал Касакоўскі стаў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, але праз пачатак паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі не заняў гэтую пасаду.

У студзені 1798 года 64-гадовы Міхал Касакоўскі памёр, быў пахаваны ў радавым маёнтку Касакоўскіх — Вайткушках.

Сям’я

правіць
 
Партрэт жонкі Барбары з Зыбергаў

Быў у шлюбе з Барбарай з Зібергаў (пам. 1811), ад якой меў сына — Юзафа Дамініка (17711840), лоўчага вялікага літоўскага і зяця Станіслава Шчэнснага Патоцкага.

Літаратура

правіць
  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 8.
  2. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 302. — 377 с.