Шыман Марцін Касакоўскі
Шыман Марцін Касакоўскі (1741 — 25 красавіка 1794, Вільня) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, польны гетман літоўскі (1792—1793), апошні вялікі гетман літоўскі (1793—1794), удзельнік Барскай і Таргавіцкай канфедэрацый.
Шыман Марцін Касакоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Szymon Marcin Kossakowski | |||||||
![]() Шыман Марцін Касакоўскі | |||||||
![]() «Слепаўрон» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Казімір Агінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвік Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Юзаф Забела | ||||||
Нараджэнне |
1741[1][2][…] |
||||||
Смерць |
25 красавіка 1794[2] |
||||||
Род | Касакоўскія | ||||||
Бацька | Дамінік Касакоўскі | ||||||
Маці | Марыяна з Забелаў | ||||||
Жонка | Тэрэза з Патоцкіх[3] | ||||||
Дзеці | Наталля з Касакоўскіх[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Прыналежнасць | Расійская імперыя | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія Правіць
Адукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі ў Коўна і ў Кёнігсбергскім універсітэце. Спачатку падтрымліваў Станіслава Аўгуста, затым выступіў з рэзкай крытыкай яго на Рапнінскім сойме і далучыўся да Барскай канфедэрацыі. Увосень 1768 г. наступ расійскіх войскаў вымусіў яго выехаць у Прусію. За мяжой праводзіў дзейнасць, накіраваную на звяржэнне Станіслава Аўгуста.
Па вяртанні, камандуючы сіламі канфедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім, атрымаў шэраг перамог над расійскімі войскамі. Яго атрад у 4 тысячы чалавек здзейсніў удалы рэйд па Смаленшчыне, затым пераход праз Курляндыю, Прусію і Мазовію ў Вялікую Польшчу.
У 1775 годзе памірыўся з каралём і стаў адным з кіраўнікоў прарасійскай групоўкі. У 1790 годзе ў чыне генерал-маёра паступіў у расійскае войска і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Турцыі на Балканах. Стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1792 г. расійскі корпус пад яго камандаваннем пачаў наступ на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з боку Полацка. Ва ўзятай расійскімі войскамі ў студзені 1792 года Вільні абвясціў сябе польным гетманам літоўскім. У 1793 годзе стаў вялікім гетманам літоўскім.
Падчас паўстання 1794 года 24 красавіка 1794 года быў арыштаваны паўстанцамі і 25 красавіка павешаны на Ратушнай плошчы ў Вільні.
Зноскі
- ↑ Szymon Marcin Kossakowski // NUKAT — 2002.
- ↑ а б Szymon Marcin Kossakowski h. Ślepowron // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 197. — ISBN 978-83-65880-76-5