Юзаф Забела

гетман польны літоўскі

Юзаф Забела (? — 9 мая 1794) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-лейтэнант войска літоўскага, лоўчы вялікі літоўскі (1775—1793), апошні гетман польны літоўскі (з 1793); пасол Чатырохгадовага Сойма, маршалак Таргавіцкай канфедэрацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Юзаф Забела
Герб «Тапор і Ліс»
Герб «Тапор і Ліс»
27-ы гетман польны літоўскі
11 ліпеня 1793 — 9 мая 1794
Папярэднік Шыман Марцін Касакоўскі
лоўчы вялікі літоўскі
май 1775 — 11 ліпеня 1793
Папярэднік Антоні Забела
Пераемнік Юзаф Дамінік Касакоўскі
Нараджэнне каля 1750
Смерць 9 мая 1794(1794-05-09)[1]
Месца пахавання
Род Забелы
Бацька Антоні Забела
Маці Соф’я са Шчытоў-Неміровічаў[d]
Жонка Марыяна з Сабалеўскіх[d]
Член у
Званне генерал
Узнагароды
Order of Saint Michael ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Біяграфія

правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», сын Антонія (1710? — 1776) і Соф’і са Шчытоў (1720? — ?) герба «Ястрабец».

У 1775 годзе атрымаў урад вялікага літоўскага лоўчага[2]. У 1777 годзе стаў кавалерам ордэна Св. Станіслава. У 1782—1784 гадах быў канцылярам Пастаяннай Рады.

Быў паслом на Чатырохгадовым Сойме ад Жамойці; прытрымліваўся прарасійскай пазіцыі, выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая. У 1792 годзе далучыўся да Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага; 15 чэрвеня 1793 года пры падтрымцы расійскага пасла Сіверса атрымаў булаву польнага гетмана літоўскага. У 1793 годзе ўдзельнічаў у Гарадзенскім Сойме, выконваючы даручэнні расійскага пасла Сіверса.

Падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі 9 мая 1794 года быў схоплены і за здраду радзіме асуджаны да смерці.

Сям’я

правіць
 
Жонка Марыяна з Сабалеўскіх

У шлюбе з Марыянай з Сабалеўскіх (1766—1818) меў сына Генрыка Казіміра (1785—1850), які пабраўся шлюбам з Габрыэлай Гутакоўскай (? — 1871).

Зноскі

Літаратура

правіць