Юзаф Дамінік Касакоўскі
Юзаф Дамінік Касакоўскі (16 красавіка 1771, Вайткуны Ковенскага павета — 2 лістапада 1840, Варшава) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Апошні лоўчы вялікі літоўскі (з 1794), пасол на Чатырохгадовы Сойм. Кавалер Ордэна Белага Арла (1793), Крыжа Ганаровага Легіёна і Ордэна Каралеўства Абедзвюх Сіцылій (абодва 1813).
Юзаф Дамінік Касакоўскі | |
---|---|
польск.: Józef Dominik Kossakowski | |
![]() Юзаф Дамінік Касакоўскі. Нясвіж, XIX ст. | |
![]() Герб «Слепаўрон» | |
Нараджэнне |
16 красавіка 1771[1] |
Смерць |
2 лістапада 1840[1] (69 гадоў) |
Род | Касакоўскія |
Бацька | Міхал Касакоўскі |
Маці | Барбара з Зыбергаў[d] |
Жонка | Людвіка з Патоцкіх[d] |
Член у | |
Бітвы | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Прадстаўнік шляхецкага роду Касакоўскіх гербу «Слепаўрон», сын Міхала і Барбары з Зыберкаў, пляменнік вялікага гетмана літоўскага Шымана Марціна Касакоўскага.
У 1789 годзе атрымаў пасаду вількамірскага пісара гродскага, 11 сакавіка 1790 года — прызначэнне ротмістрам кавалерыі ў гусарскай брыгадзе. Быў грамадзяна-ваенным камісарам Вількамірскага павета, а таксама паслом ад гэтага павета на Чатырохгадовы сойм. Не падтрымаў Канстытуцыю 3 мая, удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыі[2]. У 1793 годзе ўзнагароджаны каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім Ордэнам Белага Арла.
10 лютага 1793 года ажаніўся з Людвікай Патоцкай.
21 мая 1793 года зрабіўся шэфам Другога палка пяхоты Вялікага Княства Літоўскага, а 13 студзеня 1794 года атрымаў пасаду лоўчага вялікага літоўскага. Удзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі.
Удзельнічаў у вайне 1812 года: камандаваў палком, атрымаў раненні пад Барысавам (21 лістапада 1812) i на Бярэзіне. За ўдзел у абароне Спандаў атрымаў Крыж Ганаровага легіёна (10 жніўня 1813). 4 ліпеня 1813 года прызначаны шэфам батальёна, а 24 лістапада ўзнагароджаны Ордэнам Каралеўства Абедзвюх Сіцылій .
Чалец масонскай ложы. Пакінуў рукапіс з успамінамі аб ваенных кампаніях 1812—1815 гадоў.
Падчас паўстання 1830—1831 гадоў Юзаф Дамінік Касакоўскі 9 жніўня 1831 года падпісаў акт пра далучэнне Віленскага ваяводства да паўстання.
Памёр 2 лістапада 1840 года ў Варшаве і пахаваны ў варшаўскім касцёле капуцынаў.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юзаф Дамінік Касакоўскі