Касцёл Раства Багародзіцы (Столін)

Касцёл Раства Багародзіцы — каталіцкі храм у горадзе Столін, збудаваны ў стылі класіцызм у пачатку XIX ст.

Касцёл
Касцёл Раства Багародзіцы
Касцёл Раства Багародзіцы
Касцёл Раства Багародзіцы
51°53′00″ пн. ш. 26°51′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Столін
Канфесія Каталіцызм, праваслаўе
Епархія Пінскі дэканат
Архітэктурны стыль Класіцызм, Псеўдарускі стыль
Заснавальнік Каетан Каранеўскі
Дата заснавання 1811
Дата пабудовы 1811 год
Статус Не існуе
Map

Першы вядомы столінскі касцёл быў збудаваны з цэглы ў 1811 годзе на грошы Каетана Каранеўскага. У 1852 годзе храм пераасвечаны пад праваслаўную царкву, акрамя гэтага яго перабудавалі ў псеўдарускім стылі. У 1923 годзе польскія ўлады вярнулі храм каталікам і ён быў зноў асвечаны пінскім біскупам Зыгмунтам Лазінскім.

Да гэтай парафіі адносілася прыпісная капліца, што знаходзілася ў палацы Радзівілаў «Манькавічы». Могілкі, што таксама адносіліся да касцёла, па стане на 2016 год закінутыя і амаль цалкам знішчаныя вандаламі.

У пасляваенны час храм узарваны бальшавікамі.

У 2007 годзе, падчас пракладкі вадаправоду, на месцы былога касцёла знойдзена некалькі дзесяткаў камянёў са старажытнымі надпісамі і выбітымі крыжамі.

Галерэя правіць