Столінскі краязнаўчы музей
Столінскі краязнаўчы музей — музей у горадзе Столін. Створаны ў 1954 годзе па ініцыятыве і на аснове збораў краязнаўца Б. В. Міралюбава, адкрыты ў 1955 годзе. Плошча экспазіцыі 206 м², больш 11,7 тысяч экспанатаў асноўнага фонду. Экспазіцыя размяшчаецца ў шасці залах, ёсць два фондасховішчы.
Столінскі краязнаўчы музей | |
---|---|
Профіль | комплексны |
Заснаваны | 1955 |
Падпарадкаванасць | аддзел культуры Столінскага райвыканкама |
Месцазнаходжанне | Брэсцкая вобласць, г. Столін, парк «Манькавічы», 225510 |
Памеры фонду | 11 677 |
Агульная плошча | 308 |
Выставачная плошча | 206 |
Плошча запаснікаў | 19 |
stolin.museum.by |
Першым кіраўніком музея была Вера Мацвееўна Очкіна, першым навуковым супрацоўнікам — Яўстафій Юльянавіч Высоцкі. За час дзейнасці музея змянілася 3-ы стацыянарныя экспазіцыі. Дырэктар музея станам на 2016 год — Святлана Вярэніч.[1]
Музей знаходзіцца ў былым радзівілаўскім сядзібным парку (цяпер парк «Манькавічы»), куды пераехаў у 1970 годзе. Каля музея складзены камяні са старажытнымі петрогліфамі, знойдзеныя пад алтарнай часткай былога столінскага касцёла Раства Багародзіцы.
Аддзелы
правіць- Археалогіі
- Гісторыі
- Этнаграфіі
- Прыроды
Філіялы
правіць- Музей гісторыі горада ў Давыд-Гарадку
- Музей народнай славы ў рабочым пасёлку Рэчыца
- Музей-сядзіба ганчара ў вёсцы Гарадной
Зноскі
Літаратура
правіць- Юхневіч З. К. Сто́лінскі краязна́ўчы музе́й // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 186. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Зоя Юхневіч. Сто́лінскі краязна́ўчы музе́й // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Музеі Беларусі = Museums of Belarus : інфармацыя аб музеях сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь / [складальнікі: Сташкевіч А. Б. і інш.]. — Мінск, 2001. — С. 100.
- Гашчук Г. Краязнаўчаму музею — 40 // Навіны Палесся (Столін). — 1995. — 9 снеж.
- Дабрынец С. Якой будзе экспазіцыя // Навіны Палесся (Столін). — 1995. — 13 снеж.
- Дульская А. Музей сёння, або Пра тое, як знішчаюць музейныя экспанаты // Навіны Палесся (Столін). — 1997. — 22 сак.
- Пашкавец Г. Стваральніца раённага краязнаўчага // Навіны Палесся (Столін). — 1997. — 17 мая.