Баян Васілевіч Міралюбаў
(Пасля перасылкі з Б. В. Міралюбаў)
Баян Васілевіч Міралюбаў (10 лістапада 1908, ст. Ахтырка, Тамбоўская губерня — 30 лістапада 1989) — беларускі археолаг і краязнавец.
Баян Васілевіч Міралюбаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лістапада 1908 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 лістапада 1989 (81 год) |
Род дзейнасці | археолаг, краязнавец |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў гімназію ў Пінску і 3 курсы Варшаўскага ўніверсітэта. У 1939—1940 гадах на прафсаюзнай і савецкай рабоце ў Пінску; з 1949 інспектар па ахове помнікаў культуры. У 1954—1978 у Пінскім краязнаўчым музеі: навуковы супрацоўнік, дырэктар.
Навуковая дзейнасць
правіцьУ 1954—1964 удзельнічаў у археалагічных раскопках могільнікаў, селішчаў, гарадзішчаў на Піншчыне, кіраваў раскопкамі дзяцінца і вакольнага горада Пінска.
Творы
правіць- Пинск: ист.-экон. очерк. Минск, 1977 (разам з А. П. Дунцом).
Літаратура
правіць- Міралюбаў Баян Васілевіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.