Музей Беларускага Палесся
Музей Беларускага Палесся — музей у Пінску, размешчаны ў будынку езуіцкага калегіума, па адрасе плошча Леніна, 22.
Музей Беларускага Палесся | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1 ліпеня 1926 |
Адкрыты | 5 красавіка 1936 |
Месцазнаходжанне | |
Праезд | Рэспубліка Беларусь, 225710, Брэсцкая вобласць, г. Пінск, пл. Леніна, 22 |
pinsk.museum.by/be | |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны 1 ліпеня 1926 года. Адкрыты 5 красавіка 1936 года. З 1940 года — Пінскі гісторыка-краязнаўчы музей, з 1954 года — Пінскі краязнаўчы музей. Паводле рашэння ЦК КПБ ад 1978 года і Міністэрства культуры БССР ад 4 студзеня 1979 года на базе Пінскага краязнаўчага музея створаны Беларускі дзяржаўны музей сацыялістычнага пераўтварэння Палесся. Музей размяшчаўся ў доме па вуліцы Леніна, 27.
У 1980 годзе было прынята рашэнне аб поўнай перадачы музею будынка калегіума.
1 лістапада 1990 года перайменаваны ў Музей Беларускага Палесся.
Экспазіцыя
правіцьСёння ў музеі працуюць часовыя экспазіцыі: «Гісторыя Піншчыны», «Прырода Палесся», «Піншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны» «Рускае мастацтва XIX—XX стст.», «Партрэтны жывапіс XVIII—XIX стст.», «Беларускі жывапіс 1950 — 1980-х гг.», «Промыслы і рамёствы Палесся», «Гарадскі побыт пачатку XX ст.», галерэя партызанскай славы. У фондах музея на 01.07.2012 г. налічвалася 66783 адзінкі асноўнага фонду і 15696 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Зараз галоўнымі задачамі супрацоўнікаў музея з’яўляюцца пабудова пастаяннай экспазіцыі, стварэнне электроннага каталога музейных прадметаў, навукова-адукацыйная і выставачная работа.
- Неідэнтыфікаваныя партрэты з палаца Бутрымовічаў
-
Дж. Грасі. Партрэт Крысціны Радзівіл
-
Невядомы мастак XIX ст. Дама ў чырвонай шалі
-
Невядомы мастак XVIII ст. Жаночы партрэт
-
Невядомы мастак. Галава старога
-
Невядомы мастак. Жаночы партрэт (XIX ст.)
-
Невядомы мастак. Жаночы партрэт (XVIII — пачатак XIX стст.)
-
Невядомы мастак. Жаночы партрэт (XVII—XVIII стст.)
-
Невядомы мастак. Жаночы партрэт (пачатак XIX ст.)
-
Невядомы мастак. Жаночы партрэт (пачатак XVIII ст.)
-
Невядомы мастак. Партрэт невядомага с ордэнам Белага Арла (першая палова — сярэдзіна XVIII ст.)
20 верасня 2024 года адбылося адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай 100-годдзю музея Беларускага Палесся. Выстаўка працуе і ў 2025 годзе.
- 100-годдзе Музея Беларускага Палесся
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Беларускага Палесся