Георгій Якаўлевіч Галенчанка

гісторык

Георгій Якаўлевіч Галенчанка (руск.: Георгий Яковлевич Голенченко; нар. 28 лютага 1937, Петразаводск, РСФСР) — гісторык-медыявіст, кнігазнавец. Доктар гістарычных навук (1965).

Георгій Якаўлевіч Галенчанка
Дата нараджэння 28 лютага 1937(1937-02-28)[1] (84 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці медыявіст, кнігазнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1960 годзе, аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага гісторыка-архіўнага інстытута ў 1965 годзе. У 1965—1968 гадах працаваў старшым выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце[2]. З 1968 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду[2]. 3 1991 па 2005[2] год — загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Да жніўня 2020 года — галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу[2].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускага кнігадруку XVI—XVIII ст.

Аўтар даследаванняў «Малой падарожнай кніжкі» Ф. Скарыны. Адзін з аўтараў навукова-папулярнай кнігі «Францыск Скарына», выдадзенай ЮНЕСКА (Парыж, 1979—1980; франц., англ.). Укладальнік раздзела «Старадрукаваныя кірылічныя выданні XVI—XVIII ст.» у каталогу «Кніга Беларусі. 1517—1917 гг.» (1986), факсімільнага выдання «Бібліі» Ф. Скарыны (1990—1991, у 3-х т.). Аўтар кніг «Ідэйныя і культурныя сувязі ўсходнеславянскіх народаў у XVI — сярэдзіне XVII ст.» (1989), «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (1993).

ПрацыПравіць

Узнагароды і прэмііПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць