Генадзь Васілевіч Кісялёў

беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, археограф і гісторык

Генадзь Васілевіч Кісялёў (19 сакавіка 1931, Каломна Маскоўская вобл. РСФСР — 14 лістапада 2008[1], Мінск) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык, археограф. Доктар філалагічных навук (1994), кандыдат гістарычных навук (1964).

Генадзь Васілевіч Кісялёў
Генадзь Кісялёў.jpg
Дата нараджэння 19 сакавіка 1931(1931-03-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 2008(2008-11-14) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык літаратуры, археограф
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук і кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Вядомы як аўтар атрыбуцыі ананімных беларускіх паэм XIX стагоддзя Тарас на Парнасе і Энеіда навыварат
Член у
Узнагароды і прэміі

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і служачых. Маці паходзіла з сям'і селяніна Віцебскай губерні. Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1953), працаваў у архіўных установах ЛітССР (1953—1956, 1960—1971). У 1956—1959 вучыўся ў аспірантуры пры Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. У 1960—1971 — навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ЛітССР. З 1971 — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.

Член СП СССР (з 1964). Быў жанаты, меў дзвюх дачок — Лію і Наталлю, унука Яна.

ДзейнасцьПравіць

У друку дэбютаваў у 1958 годзе. Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), даследаванняў «Загадка беларускай „Энеіды“» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчай дылогіі «Разыскивается классик…» (1989), гістарычных нарысаў «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне» (1990). Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыццяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).

Даследаваў беларускую літаратуру, гісторыю грамадскай думкі і нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі XIX стагоддзя, жыццё і дзейнасць К. Каліноўскага, В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Вярыга-Дарэўскага, П. Шпілеўскага, Я. Коласа і Я. Купалы. Атрыбутаваў аўтарства «Энэіды навыварат» і «Тараса на Парнасе». Таксама працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі, дзе сам сябе лічыў за «неафіта», хаця насамрэч і тут зрабіў значны ўклад.

УзнагародыПравіць

  • Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».

Выбраная бібліяграфіяПравіць

  • Сейбіты вечнага: Артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў рэвалюцыйнага руху 1863 г. Мн., 1963.
  • 3 думай пра Беларусь: Даследаванні і знаходкі з гісторыі беларускай літаратуры і рэвалюцыйнага руху другой паловы XIX ст. Мн., 1966.
  • Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971.
  • Пра паэтаў і вершы // Полымя. 1971. № 8.
  • «…Я жыў з імі, я рос сярод іх…» [П. Шпілеўскі] // Полымя. 1974. № 3.
  • Некаторыя пытанні вывучэння паэмы «Энеіда навыварат» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1975. № 4.
  • Пошукі імя: да пытання аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» / Г. В. Кісялёў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с.
  • Героі і музы. Мн., 1982.
  • Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: Спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў. Мн., 1988.
  • Разыскивается классик..: Историко-литературная дилогия. Мн., 1989.
  • Вакол загадкі «Фэлькі з Рукшэніц» // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1990.
  • Каліноўскі знаёмы і незнаёмы // Полымя. 1993. № 6.
  • Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі. Мн., 1994.
  • Ян Баршчэўскі — спрэчкі біёграфаў // Полымя. 1995. № 11.
  • Сыракомля ці Дунін-Марцінкевіч? Невядомая беларуская паэма пра варшаўскія падзеі 1861 года // ЛіМ. 1996. 2, 9 жн.
  • Феномен Альгерда Абуховіча // Полымя. 2001. № 3.
  • Францішак Багушэвіч і паўстанне 1863 года // Роднае слова. 2001. № 3.
  • Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. 2-е выд. Мн., 2003.
  • Смак Беларушчыны. — Мінск : Лімарыус, 2013. — 496 с. — ISBN 978-985-6968-31-3.
  • Выбранае. — Мн .: Беларуская навука, 2016. — 571 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 2. Гістарычна-літаратурныя помнікі). — 700 экз. — ISBN 978-985-08-2000-6.

Зноскі

  1. Памёр Генадзь Кісялёў // nn.by 14 лістапада 2008.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць